манадра́ма

(ад мана- + драма)

драматычны твор, разлічаны на выкананне адным акцёрам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пяцідзённы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца пяць дзён. Пяцідзённы адпачынак. Пяцідзённы паход. // Разлічаны на пяць дзён. Пяцідзённае заданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

non-profit [ˌnɒnˈprɒfɪt] adj. не разлі́чаны на атрыма́нне прыбы́тку, некамерцы́йны;

a nonprofit organization грама́дская арганіза́цыя (дабрачынная, асветніцкая і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

двухдзённы, ‑ая, ‑ае.

Працягласцю ў два дні. Двухдзённы семінар. Двухдзённая адсутнасць. // Разлічаны, дастатковы на два дні. Двухдзённы запас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

серві́з, ‑а, м.

Поўны пабор сталовай або чайнай пасуды, разлічаны на пэўную колькасць чалавек. Чайны сервіз. Сталовы сервіз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэка́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дэкады (у 1 знач.). У дэкадны тэрмін. // Разлічаны на дэкаду. Дэкадны план.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяціба́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае пяць балаў. Пяцібальны вецер.

2. Разлічаны на пяць балаў. Пяцібальная сістэма ацэнкі паспяховасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцідзённы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца шэсць дзён. Шасцідзённы тэрмін. Шасцідзённая паездка. // Разлічаны на шэсць дзён. Шасцідзённы заработак. Шасцідзённы прадуктовы запас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўме́сячны, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца паўмесяца. Паўмесячны адпачынак. // Разлічаны на паўмесяца. Паўмесячная праграма. Паўмесячны план. // Які належыць за паўмесяца. Паўмесячная зарплата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пампе́зны

(фр. pompeux, pompeuse)

разлічаны на знешні эфект, пышны, урачысты (напр. п-ая сустрэча).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)