узлава́ць, узлую, узлуеш, узлуе; узлуём, узлуяце; зак.

Разм.

1. каго. Увесці ў злосць, раззлаваць. Бацькаў адказ узлаваў маці. Васілевіч. [Ганна] баялася лішнім словам, няўдалым рухам узлаваць затоенага старога. Мележ.

2. Абл. Тое, што і узлавацца. Клемсіха ўзлавала, пачала лаяць .. [Сёмку]. Галавач. Гаварушка ўзлаваў і сам схапіў з плячэй мяшок, перавярнуў яго ўверх сподам і пачаў трэсці. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздражня́ць

1. (уздзейнічаць раздражняльнікам) rizen vt;

2. разм. (распаліць жаданне) rizen vt, errgen vt;

раздражня́ць апеты́т den Appett nregen;

3. (раззлаваць) rizen vt, ärgern vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Glichgewicht n -(e)s раўнава́га;

aus dem ~ brngen* вы́весці з раўнава́гі; перан. раззлава́ць;

ins ~ brngen* ураўнава́жваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

назло́,

1. прысл. Наперакор, з намерам раззлаваць. Рабіць назло каму‑н. □ Час, як назло, ішоў вельмі марудна, хвіліна здавалася цэлай гадзінай. Рунец.

2. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназ. «назло» выражае ўступальныя адносіны: ужываецца пры ўказанні на асобу ці паняцце, наперакор якім што‑н. робіцца, адбываецца. Дужэем назло ворагу. Выжыў назло самой смерці. □ Я адчуваю: нехта трэці Нядаўняй радасці назло І скразнякі прынёс, і вецер У наша роднае жытло. Тармола.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак.

Разм.

1. Моцна стукаць, утвараючы шум, грукат. Там, дзе былі сабакі,.. [хлопчык] замаруджваў хаду і, каб раззлаваць іх, тарабаніў палкай па штакецінах. Гамолка.

2. што. Несці што‑н. цяжкае, вялікае, грузнае. Азірнуўся — зямляк-аднакашнік Алесь Садовіч. Ідзе — калыхаецца, чамадан з распёртымі бакамі тарабаніць, а цераз плячо накідка звешваецца. Колас. А пасля .. [Антону] карцела схадзіць на рынак — і ён тарабаніў па вуліцы скрынкі і зэдлікі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́рны ’пульхны; пышны (пра хлеб)’ (ТС), ’порысты, падышоўшы (пра хлеб)’ (стол., Жыв. НС). Відаць, утворана на базе прасл. *puriti sę ’падымацца, уздымацца’, параўн. чэш. Mūp.purit sa ’надувацца ад злосці’, ст.-чэш. ригпу́, чэш. vzpurny ’ўпарты’, серб.-харв. напу́ритираззлаваць’, напу́рити се ’зазлаваць, надуцца; пасварыцца’, напурен ’надзьмуты, самазадаволены’, якія Белеціч (JO, 49, 120) збліжае з пу́рити ’жарыць, пячы’, што ўзыходзяць да і.-е. риг‑ ’агонь’. Звязана з пу́рыць ’гнаць, выганяць’, (гл.) порай, ’хутка падымацца, расці’ з дадатковым адценнем’станавіцца рыхлым, кволым’, параўн. балг. дыял. пу́рек ’слабое, хілае і анемічнае дзіця’, рус. дыял. пу́рско ’мякка, рыхла’ і пад., генетычна звязаныя з літ. purėti ’станавіцца рыхлым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

goat [gəʊt] n.

1. казёл, каза́;

goat’s milk казі́нае малако́;

goat’s cheese казі́ны сыр

2. го́рны бара́н

3. the Goat astron. Казяро́г (сузор’е)

4. the Goat astrol. Казяро́г (знак задыяка; чалавек, які нарадзіўся пад гэтым знакам)

get smb.’s goat infml раззлава́ць каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

угнявіць, угневаць, разгнявіць, раззлаваць, узлаваць; узарваць (перан.) □ увесці ў гнеў, вывесці з сябе, вывесці з цярплівасці

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

адпаве́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Патрэбны, які падыходзіць для дадзенага выпадку. Палкоўнік у адпаведных месцах усміхаўся, .. часам нават у знак згоды злёгку ківаў галавой. Лынькоў. [Марыне Паўлаўне], відаць, .. [цяжка] было знайсці адпаведны тон — яна баялася, каб не раззлаваць.. [Карызну]. Зарэцкі.

2. Які адпавядае чаму‑н. Як вядома, многія словы ў беларускай мове адрозніваюцца паміж сабою толькі па цвёрдасці або мяккасці адпаведных зычных. Юргелевіч. На адпаведных паваротах рэчкі, паміж двума радамі чароту паказалася святло фараў. Брыль. // Які вынікае з чаго‑н. папярэдняга. Пленум прыняў па дакладзе адпаведную пастанову. □ Сцёпка замяўся, а стрэлачнік атакаваў яго яшчэ больш энергічна, зрабіўшы з гэтага адпаведны вывад. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздражні́ць, ‑дражню, ‑дражніш, ‑дражніць; зак., каго-што.

1. Выклікаць раздражненне, дзейнічаючы якім‑н. раздражняльнікам. Раздражніць слізістую абалонку.

2. Давесці да стану нервовага ўзбуджэння; раззлаваць. [Дзед:] — Нечым не дагадзіў, сам не ведаю, як раздражніў.. [пчол]. Рылько. У двары [Мішка] прычапіўся да свайго трохгадовага сына, раздражніў яго, і той загарлапаніў на ўвесь падворак. Ракітны.

3. Разм. Выклікаць, распаліць (якое‑н. жаданне). Раздражніць апетыт. □ — Кубкам забеленага пойла, што яны ўвальюць табе ў страўнік праз гумавую кішку, не заспакояць, а нанава раздражняць прагу да ежы. Машара. // Заахвоціць, схіліць да чаго‑н. Сваёю зухаватасцю [мужчыны] раздражнілі іншых — і хутка на вуліцы зрабіўся карагод. Гартны.

4. Разм. Абвастрыць, растрывожыць. Раздражніць хваробу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)