14-складовы верш, кожны радок у якім разбіты пастаяннымі паўзамі на 3 групы (4 + 4 + 6). Радкі звязаны сумежнай рыфмоўкай. Трапляецца ў нар.укр. прыпеўках — каламыйках (адсюль назва), некаторых бел.нар. песнях. Пашыраны і ў пісьмовай паэзіі (Т.Шаўчэнка, С.Руданскі, Я.Купала, М.Багдановіч і інш.), дзе кожны вершарад запісваецца ў 2 радкі — цэзура становіцца міжрадковай паўзай: «Ночка цёмная глядзела // Ды цямнейшай стала, // Адна зорка мігацела — // І тая прапала» («Бандароўна» Я.Купалы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМО́ВІЧ (Антон Іванавіч) (1811?, Віцебскі пав. — пасля 1854),
бел. кампазітар. Пасля 1832 жыў у Пецярбургу. Быў вядомы як піяніст-выканаўца і педагог, склаў школу ігры на фп. Адзін з першых пачаў ствараць нац.-характэрныя творы, у аснове якіх мелодыі бел.нар. песень і танцаў: праграмная 8-часткавая паэма «Беларускае вяселле», п’есы «Беларускія мелодыі», «Зачараваная дуда» для фп., песні «Дзеванька» і «Гарэліца» на словы Я.Баршчэўскага і інш.
Літ.:
Мальдзіс А.І. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969;
Кісялёў Г. Радок у энцыклапедыю // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разго́ністы, -ая, -ае.
1. Звязаны з разгонам (у 2 знач.); які бывае пры разгоне (у 2 знач.).
Разгоністая хада.
2. Шырокі, з вялікім разгонам (у 3 знач.); размашысты.
Р. будынак новага вакзала.
3. Залівісты, працяглы (пра голас, брэх і пад.).
4. 3 вялікімі прамежкамі паміж літарамі (пра почырк, друк).
Р. радок.
|| наз.разго́ністасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тыпо́граф1, ‑а, м.
1. Тое, што і друкар 2. Спец. Від наборнай машыны, якая адлівае адразу цэлы радок.
тыпо́граф2, ‑а, м.
Невялікі жук-караед цёмна-бурага колеру, які наносіць шкоду хвойным дрэвам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cast off
а) адвяза́ць, вы́зваліць
б) зако́нчыць апо́шні радо́к у вяза́ньні, зьняць з прутка́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПЯЦІРАДКО́ЎЕ, квінціла,
страфа з 5 вершаваных радкоў, злучаных дзвюма (радзей адной) рыфмамі або клаўзуламі. Часцей сустракаецца рыфмоўка па схеме АБААБ:
Я — мужык, а гонар маю,
Гнуся, але да пары.
Я маўчу, маўчу, трываю,
Але скора загукаю:
«Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!»
(Я.Колас. «Мужык»)
Радзей кампаноўка рыфмаў у П. можа быць іншай: ААББА («Не шукай» Я.Купалы), АБББА («Людзьмі завемся» Е.Лось), ААААА («Дыханне» А.Лойкі). Часам адзін радок (1-ы, 2-і, 3-і і г.д.) застаецца нерыфмаваным («У маршы», «Да штурму», «Вянок» М.Танка). Сустракаецца П. зусім без рыфмаў (у белым вершы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вець ’радок, нізка’ (Федар., 6), відавочна, з’яўляецца пераносам з першаснага вець ’галіна’ → ’галіна, на якой у радок сядзяць птушкі’, укр.віть ’галіна’, рус.паўд.веть ’тс’, польск.wić ’тонкі пруток, гнуткая лаза’; ’адросткі раслін’, балг.вица ’тс’, літ.vytìs ’лаза’, лат.vitols ’вярба’, лац.vītis ’вінаградная лаза’, ст.-в.-ням.wîda ’вярба’, ст.-інд.vētasás ’прут, павойная расліна’, авест.vaēiti ’вярба’, н.-перс.bîd, грэч.ὀῖσος ’тс’, ἰτέα (Ϝιτέα) ’вярба’. Прасл.větь мела значэнне ’павойная расліна’. Чаргаванне ў корані. Да віць. Гл. Фасмер, 1, 306; Брукнер, 613; Махэк, 692; Шанскі, 1, В, 77; БЕР, 1, 156.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
закасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.
1. Закрэсліць, выкрасліць. Закасаваць радок у вершы.
2.перан. Адціснуць на задні план, зацьміць. Кавалеры вылузваліся са скуры, каб звярнуць на сябе агульную ўвагу і закасаваць усіх іншых.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыту́льна,
1.Прысл.да прытульны.
2.безас.узнач.вык. Утульна, прыемна. У хаце каля акна было прытульна, ціха і весела.Чорны.Каля роднай мамкі Селі мы ў радок. Нам прытульна, добра, Цёплы наш куток.Журба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сала́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да салаты (у 1 знач.). Салатны радок. Салатнае лісце.
2. Прызначаны для прыгатавання салаты (у 2, 3 знач.). Салатныя прыправы.
3. Светла-зялёны; колеру салаты. Пафарбаваць у салатны колер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)