карані́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́цца; незак.

1. Пускаць карані.

2. у чым. Мець сваёй асновай, крыніцай.

Прычына караніцца ў іншым.

3. у кім-чым. Быць уласцівым каму-, чаму-н., знаходзіцца ў кім-, чым-н.

Любоў да малой радзімы караніцца ў кожным з нас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калабарацыяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Здраднік, які супрацоўнічаў з ворагамі сваёй радзімы ў час акупацыі яе фашысцкімі войскамі ў перыяд другой сусветнай вайны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́та, ‑ы, ДМ меце, ж.

Штучны або радзімы знак, які адрознівае прадметы або істоты ад іншых падобных прадметаў, істот; метка (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

роди́мый в разн. знач. ро́дны;

роди́мое пятно́ а) радзі́мы знак, радзі́мка; б) перен. радзі́мая пля́ма.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«За вяртанне на Радзіму» (газ.), гл. «Голас Радзімы»

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

тэлеаўтаматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэлеаўтаматыкі, звязаны з тэлеаўтаматыкай. Хутка ў сталіцы нашай Радзімы будзе ўстаноўлена адзіная сістэма тэлеаўтаматычнага рэгулявання вулічнага руху. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касмапаліты́зм, ‑у, м.

Рэакцыйная буржуазная ідэалогія, якая, апіраючыся на фальшывы лозунг «чалавек — грамадзянін свету», прапагандуе адмаўленне ад нацыянальнага суверэнітэту, абыякавыя адносіны да радзімы і нацыянальнай культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кві́слінг

(нарв. W. Quisling = прозвішча лідэра фашысцкай партыі ў Нарвегіі ў 1933—1945 гг.)

перан. здраднік радзімы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

myszka

myszk|a

ж.

1. мышка;

2. радзімы знак, радзімка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Mlzeichen I n -s, -

1) радзі́мка, радзі́мы знак

2) знак, ме́тка, рубе́ц

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)