2.безас.узнач.вык. Не падабаецца, не да сэрца. Як я цяпер разумею, бацьку няміла было леснікоўства, цягнула праца на зямлі.Лужанін.Было маркотна і няміла У тым пустым, здзічэлым полі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спусце́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які стаў пустым; апусцелы. У раскулачаны спусцелы дом Прыйшоў Андрэй да кінутай дзяўчыны.З. Астапенка.Чахнуць спусцелым гнёздам Пахмурай парой асенняй.Грачанікаў.//перан. Які страціў маральныя сілы, адчувае душэўную пустату. Доўга ляжала [Ганна] без слёз, ціхая, стомленая, спусцелая.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здагада́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Па якіх‑н. прыметах прыйсці да правільнай думкі аб чым‑н.; пазнаць, зразумець. Шынкевіч па пустым правым рукаве здагадаўся, што перад ім Карніцкі.Паслядовіч.Дзяўчына пусцілася ў будку бацьку папярэдзіць, а каб кантроль не здагадаўся, яна бокам дарогі пабегла.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пусце́ць, ‑ее; незак.
Рабіцца пустым, нічым: не запоўненым. Да папярос цягнуліся мазолістыя пальцы, і каробка ўмомант пусцела.Шамякін.Чыгун тлустай смачнай куцці пусцее ўвачавідкі.Якімовіч.// Станавіцца бязлюдным. Людзі пачалі раз’язджацца і расходзіцца па хатах: рынак увачавідкі пусцеў.Гартны.Мінута сёмая сцякае, Пусцее ранішні перон.Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаражні́цца
1. (стацьпустым) léer wérden, sich léeren;
2. (прастраўнік) sich entléeren, sich erléichtern;
3.разм. (пазбавіцца ад цяжарнасці) (ein Kind) ábtreiben*, die Schwángerschaft unterbréchen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бамбу́к, ‑у, м.
1. Шматгадовая, радзей аднагадовая расліна сямейства злакавых з падземным карэнішчам і дрывяністым, вузлаватым, пустым усярэдзіне сцяблом. /узнач.зб.Нарэзаць бамбуку.
2. Матэрыял для вырабу садовай мэблі і інш. Нізенькія ложкі, стол, крэсліцы з тонкага бамбуку, здавалася, могуць рассыпацца пры першым дотыку.Б. Стральцоў.
[Малайск. bambu.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯРГІ́НЯ (Dahila),
род кветкавых раслін сям. астравых. 27 відаў. У дзікарослым стане пашыраны ў горных раёнах Мексікі, Гватэмалы, Калумбіі, у культуры — па ўсім зямным шары. На Беларусі культывуюць 2 віды: вяргіня культурная (Dahila cultorum) і вяргіня перыстая (Dahila pinnata), якія выкарыстоўваюць для рабатак, бардзюраў, групавых і адзіночных пасадак.
Шматгадовыя караняклубневыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым унутры пустым сцяблом выш. да 2 м. Лісце супраціўнае, непарнаперыстае, зрэдку суцэльнае, на чаранках. Кветкі двух тыпаў — язычковыя (рознай велічыні, формы і колеру, простыя і махрыстыя, размешчаны па краі) і трубчастыя (дробныя, жоўтыя або карычневыя, у цэнтры суквецця), сабраны ў прыгожыя паніклыя кошыкі 3—35 см у дыяметры. Плод — сямянка. Цвітуць з чэрвеня да замаразкаў. Размнажаюць чаранкамі, дзяленнем клубняў, насеннем. Вядомы шматлікія сарты вяргінь, атрыманыя пераважна гібрыдызацыяй (каля 8 тыс.). Клубні некаторых відаў ядомыя, багатыя крухмалам і інулінам. У калекцыі Цэнтр.бат. саду АН Беларусі больш за 600 сартоў розных селекцыйных груп — пампонавых, каўняровых, шарападобных, анемонападобных, кактусападобных, хрызантэмападобных і інш.; бел. селекцыянерамі выведзены сарты вяргінь: Браслаўскія азёры, Бусел, Вера Харужая, Дзед Талаш, Купальская ноч, Лявоніха, Янка Купала і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апусце́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў пустым, пустэльным, бязлюдным. Народ не разыходзіўся, а сядзеў і глядзеў на апусцелую сцэну.Броўка.Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца, калі даўно скончана жніво, звезена жыта ў гумны, і над апусцелым полем дружна ўзлятаюць [чародкі] шпакоў — прадвеснікаў блізкае восені.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зрабіць пустым, парожнім. [Юзя:] — Апаражні конаўку ды схадзі, калі хочаш, за грэблю па суніцы.Бажко.// Вызваліць, зрабіць свабодным. Пніцкі.. апаражніў месца за сталом.Чорны.// З’есці, выпіць усё да дна. Каб не пакрыўдзіць кухараў... [Віця] узяўся за лыжку і непрыкметна для самога сябе апаражніў усю міску.Корзун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́зваліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.
1. Атрымаць свабоду, стаць свабодным.
В. з палону.
В. ад прыгнёту.
2. Пазбавіцца ад чаго-н., што сціскае, абмяжоўвае, ад непажаданага, шкоднага.
В. ад ношы.
В. з абдымкаў.
В. ад думак.
3. Стаць свабодным ад якіх-н. абавязкаў, спраў і пад.
В. ад работы.
В. ад загадвання.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ачысціцца, стаць пустым, незанятым.
Кватэра вызвалілася.
Месца вызвалілася.
|| незак.вызваля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз.вызвале́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)