адкасну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

Адстаць, адчапіцца, адвязацца. [Аўгіня:] — Адкасніся ад мяне. Ідзі прэч. Колас. [Хмялеўскі:] — Ды каб я ад Халусты адкаснуўся, то чалавекам стаў бы. Чарнышэвіч. Калі любіш — ажаніся, а не любіш — адкасніся. Прыказка.

•••

Адкасніся ад маёй галавы — перастань дакучаць, адчапіся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адпрэ́чыць ’прагнаць’ (КЭС), атпрэчыць (Янк. Мат.). Магчыма, да прэч (гл.). Параўн., аднак, адпрыччыць ’адвучыць ад дому каго’ (Шат.). Магчыма, абодва словы да апрыч, апрэч. Не можа быць выключаны таксама балтыйскі ўплыў. Параўн. літ. atprásti, atprãtinti ’адвучыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дулукі́ («зваліўся дулукі» ’на падлогу, на зямлю’, Касп.). Відаць, з дулуйкі́ < *долойкі́ ’тс’. Параўн. рус. дыял. доло́й ’уніз, на зямлю’. Параўн. таксама рус. смал. доло́йки ’прэч, вон, далоў’, дулаки́ (быть в дулаках) ’зваліцца на падлогу’ (гл. СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звані́ца ж. колоко́льня; зво́нница;

◊ глядзе́ць са сваёй ~ні́цы — смотре́ть со свое́й колоко́льни;

адзвані́ў і са ~цы прэч — отзвони́л и с колоко́льни доло́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wégfahren*

1. vi (s) е́хаць, ад’язджа́ць

2. vt ве́зці (прэч), адво́зіць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wynieść się

зак.

1. выбрацца; пайсці прэч;

2. падняцца; узвысіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Проч 1 ’акрамя’ (Нас., ТС). З апроч (гл. апрача) з адпадзеннем галоснай пратэзы.

Проч 2 ’прэч’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка (там жа), з рус. прочь ’тс’, што неабавязкова, параўн. ст.-бел. прочъ: вышол прочъ (Карскі, 1, 322).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыплама́тыя, ‑і, ж.

1. Дзейнасць урада па ажыццяўленню знешняй, міжнароднай палітыкі дзяржавы мірным шляхам.

2. перан. Тонкі разлік, умельства і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой‑н. мэты. Каця адкінула прэч усялякую дыпламатыю і спытала проста, патрабавальна: — Скажы, Рая, чаму ты капрызнічаеш? Шамякін.

[Фр. diplomatie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«Рукі прэч ад Расіі!» (заклік) 3/223; 4/572; 5/332; 8/496; 9/173; 11/304

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

davón=

аддзял. дзеясл. прыстаўка, указвае на аддаленне: davóngehen* vi (s) ісці́ (прэч)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)