Ліпакаін (гарманальны прэпарат) 3/362; 8/19

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сульфазо́л, ‑у, м.

Лекавы прэпарат, які ўжываецца пры захворваннях, выкліканых кокамі і бацыламі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадкліні́чны предклини́ческий;

прэпара́т не прайшо́ў ~нага дасле́давання — препара́т не прошёл предклини́ческого иссле́дования

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́льцэкс, ‑у, м.

Лекавы прэпарат: соль хлорыстага кальцыю і уратрапіну (скарыстоўваецца пры прастудных хваробах).

[Новалац. calcex.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратру́та, ‑ы, ДМ ‑труце, ж.

Хімічны прэпарат для пратручвання, абеззаражвання насення, пасадачнага матэрыялу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АМІДА́ЗЫ,

ферменты класа гідралаз, якія каталізуюць расшчапленне рэчываў тыпу кіслотных амідаў з утварэннем аміяку. Пашыраны ў жывых арганізмах. У ліку амідазаў аспарагіназа (прэпарат выкарыстоўваецца ў медыцыне), глутаміназа, урэаза і інш.

т. 1, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вітамі́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

Арганічнае рэчыва, неабходнае для нармальнай жыццядзейнасці жывых арганізмаў, а таксама прэпарат, які ўтрымлівае такія рэчывы.

|| прым. вітамі́нны, -ая, -ае, вітамі́навы, -ая, -ае і вітаміно́зны, -ая, -ае.

Вітамінная (вітамінавая) лабараторыя.

Вітамінозны тлушч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анальгі́н, ‑у, м.

Спец. Лекавы прэпарат, які абязбольвае, паніжае тэмпературу і дзейнічае як супрацьзапаленчы сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыдэтана́тар, ‑а, м.

Прэпарат, які дабаўляецца ў бензін для папярэджання дэтанацыі ў рухавіках ўнутранага згарання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёдафо́рм, ‑у, м.

Прэпарат еду — крышталічны жоўты парашок, які выкарыстоўваецца ў медыцыне як антысептычны сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)