БЕЛАРУ́СКАЕ ВО́ЛЬНА-ЭКАНАМІ́ЧНАЕ ТАВАРЫ́СТВАў Мінску,
грамадская арг-цыя ў 1921—22(?) пры Бел.політэхн. ін-це. Займалася прыродна-гіст. і прамысл.-эканам. вывучэннем Беларусі, вырашэннем навук.-тэхн. праблем, звязаных з патрэбамі мясц. гаспадаркі. Старшыня прэзідыума вучоны М.К.Ярашэвіч, чл. П.М.Капура, В.І.Пераход, С.В.Скандракоў. Летам 1922 мела 97 афіц. членаў. Супрацоўнічала з Наркаматам земляробства БССР. Арганізоўвала публічныя лекцыі, чытанні, экспедыцыі. Пры т-ве працавалі фізіка-матэматычная, лясной, сельскай гаспадаркі і інш. секцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СІН Леанід Барысавіч (15.7.1870, г. Курган, Расія — 24.11.1926),
савецкі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат. Скончыў Харкаўскі тэхнал.ін-т (1900). У 1903—07 чл.ЦКРСДРП. З 1908 у эміграцыі. У 1918 чл.прэзідыумаВСНГ, нарком гандлю і прам-сці, у 1919 нарком шляхоў зносін. З 1918 на дыпламат. рабоце, удзельнічаў у перагаворах з Германіяй у Брэст-Літоўску і Берліне. У 1921—23 гандл. прадстаўнік у Вялікабрытаніі, адначасова нарком знешняга гандлю (1921—24), з 1924 паўпрэд у Францыі, з 1925 у Вялікабрытаніі.
славенскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. Скончыў Люблянскі ун-т. З 1958 у федэрацыі камуністаў Славеніі. У 1963—65 заг. камісіі па пытаннях адукацыі ЦК Саюза моладзі Славеніі (СМС), у 1968—69 старшыня ЦК СМС. У 1978—86 старшыня скупшчыны (парламента) Сацыяліст. рэспублікі Славеніі ў складзе Югаславіі. У 1986—89 старшыня ЦК Саюза камуністаў Славеніі. З крас. 1990 старшыня Дзярж.прэзідыума Рэспублікі Славенія (у чэрв. 1991 абвясціла сябе незалежнай дзяржавай). З снеж. 1992 прэзідэнт Славеніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ШКО́ЛЬНАЯ РА́ДА (ЦБШР),
бел. культурна-асветная арг-цыя ў 1919—20. Засн. ва ўмовах польскай акупацыі на базе Беларускай школьнай рады Меншчыны, а таксама рад Віленшчыны і Гродзеншчыны. Старшыня С.Рак-Міхайлоўскі, нам. В.Іваноўскі, А.Смоліч, чл.прэзідыума Л.Дзекуць-Малей, Я.Станкевіч (кіраўнік школьнага выд-ва), сакратар У.Чайка. Арганізоўвала бел.навуч. ўстановы і кіравала імі, стварала мясц.бел. школьныя рады, культ.-асв. гурткі і б-кі, выдавала падручнікі і навуч. дапаможнікі, распаўсюджвала бел. газеты і часопісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЭ́РАЎ Пётр Міронавіч (26.2.1918, в. Шыркі Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 4.10.1980),
партыйны і дзярж. дзеяч Беларусі, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944), Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1939). У 1939—41 выкладчык фізікі і матэматыкі ў Расонскай СШ Віцебскай вобл. У Вял.Айч. вайну ў жн. 1941 стварыў і ўзначаліў Расонскае патрыятычнае падполле. З крас. 1942 камандзір партыз. атрада імя Шчорса, які дзейнічаў у Расонскім, Дрысенскім, Асвейскім р-нах БССР, у суседніх раёнах РСФСР і Латв. ССР. З сак. 1943 камісар партыз. брыгады імя К.К.Ракасоўскага Віцебскай вобл. З вер. 1943 1-ы сакратар Вілейскага падп. абкома ЛКСМБ. З ліп. 1944 1-ы сакратар Маладзечанскага абкома ЛКСМБ, з ліп. 1946 сакратар, з кастр. 1947 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. З ліп. 1954 2-і сакратар Мінскага, са жн. 1955 1-ы сакратар Брэсцкага абкомаў КПБ. З крас. 1959 сакратар, са снеж. 1962 2-і сакратар, з сак. 1965 1-ы сакратар ЦККПБ. Чл.ЦККПБ з 1949; канд. у чл. Бюро ЦК з лют. 1949 да студз. 1956, чл. Бюро ЦК КЛБ з крас. 1959 да снеж. 1962 і з чэрв. 1966, чл.ПрэзідыумаЦККПБ са снеж. 1962 да чэрв. 1966. Канд. у члены ЦККПСС з 1961, чл.ЦККПСС з 1964.
Канд. у чл. Палітбюро ЦККПСС з крас. 1966. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—55 і з 1959, чл.ПрэзідыумаВярх. Савета БССР у 1951—55 і з 1966. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1950—62 і з 1966, чл.ПрэзідыумаВярх. Савета СССР з 1966. У перыяд яго дзейнасці Беларусь дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, стала адной з высокаразвітых рэспублік былога СССР. Загінуў у аўтакатастрофе. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. У Віцебску ўстаноўлены помнік М. Яго імем названы праспект у Мінску, вуліцы ў Глыбокім, Давыд-Гарадку, Жыткавічах, Лідзе, Дзятлаве, Краснаполлі і інш.нас. пунктах Беларусі.
Тв.:
Советская Белоруссия. М., 1980;
Избр. речи и статьи. Мн., 1982.
Літ.:
Якутов В.Д. Петр Машеров: Худож-док. повесть. Мн., 1992;
Антонович С.В. Петр Машеров: Жизнь, судьба, память...: Док. повесть. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВЫКАНА́ЎЧЫ КАМІТЭ́Т БССР (ЦВКБССР),
вышэйшы заканадаўчы, распарадчы і кантрольны орган дзярж. улады БССР паміж Усебел. з’ездамі Саветаў у 1919—38. Выбіраўся на з’ездах Саветаў і быў падсправаздачны ім. Першы ЦВКБССР сфарміраваны на Першым Усебеларускім з’ездзе Саветаў у Мінску (2—3.2.1919).
Усяго адбылося 11 скліканняў ЦВКБССР. ЦВК вызначаў агульны кірунак дзейнасці рабоча-сял. ўрада і ўсіх органаў сав. улады ў рэспубліцы, аб’ядноўваў і ўзгадняў работу па заканадаўстве і кіраванні, наглядаў за выкананнем Канстытуцыі, пастаноў з’ездаў Саветаў і цэнтр. органаў сав. улады, разглядаў і зацвярджаў праекты дэкрэтаў і інш. прапановы, што ўносіліся асобнымі ведамствамі, выдаваў дэкрэты і распараджэнні, склікаў з’езды Саветаў, уносіў частковыя змяненні ў Канстытуцыю з далейшым зацвярджэннем іх з’ездам Саветаў, утвараў цэнтр. органы дзярж. улады і кіравання, ажыццяўляў агульнае кіраўніцтва палітыкай і нар. гаспадаркай рэспублікі, устанаўліваў рэсп. бюджэт, заключаў дагаворы на знешнія і ўнутр. пазыкі, прымаў кодэксы законаў БССР, аб’яўляў агульную і прыватную амністыю, устанаўліваў адм.-тэр. падзел БССР, адмяняў пастановы акр. з’ездаў Саветаў і дзярж. органаў БССР, калі яны супярэчылі Канстытуцыі; меў права вырашаць любыя пытанні, што не адносіліся да кампетэнцыі Саюза ССР і выключнага вырашэння на Усебел. з’ездах Саветаў. ЦВКБССР фарміраваў урад рэспублікі — Савет Народных Камісараў БССР (СНКБССР). Паводле Канстытуцыі Сацыяліст.Сав. Рэспублікі Беларусь 1919 ЦВК выбіраў Вялікі і Малы Прэзідыумы ЦВК. Вялікі Прэзідыум выконваў функцыі ўрада, Малы Прэзідыум з’яўляўся агульным аператыўным выканаўчым органам для ЦВК і Вялікага Прэзідыума. З 1920 ЦВКБССР пачаў выбіраць адзіны Прэзідыум. У сувязі з вял. аб’ёмам работы ЦВК і Прэзідыум ЦВК стваралі дапаможныя органы; Сакратарыят ПрэзідыумаЦВК і яго аддзелы, пастаянныя і часовыя камісіі ЦВК. Сесіі ЦВКБССР павінны былі склікацца Прэзідыумам ЦВК штомесячна, нечарговыя, або надзвычайныя, сесіі ЦВК — па ініцыятыве ПрэзідыумаЦВК, прапанове СНКБССР або патрабаванні 1/3 членаў ЦВК. Апошняя сесія ЦВК 11-га склікання праведзена 13.11.1937. ЦВК апошняга 11-га склікання быў сфарміраваны Адзінаццатым Усебеларускім з’ездам Саветаў (14—22.1.1935) і дзейнічаў да выбрання Вярх. Савета БССР (гл.Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь).
Старшыні ЦВКБССР: А.Р.Чарвякоў (1920—37), М.В.Стакун (7.7—13.11.1937), Н.Я.Наталевіч (в.а., 14.11.1937—38).
Літ.:
Широков А.Т. ЦИК Белорусской ССР в 1919—1936 гг.Мн., 1979;
Круталевіч В.А., Юхо І.А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (1917—1945 гг.). 2 выд.Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУГА́Я УСЕБЕЛАРУ́СКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ Адбылася 12—16.10.1925 у Берліне як нарада бел.паліт. дзеячаў у эміграцыі. Склікана А.Цвікевічам. З’явілася вынікам расколу ў бел. эмігранцкім асяроддзі, а таксама перамен, што адбыліся ў 1921—25 у БССР і Зах. Беларусі пасля Першай Усебеларускай канферэнцыі (Прага, 1921). На Д.У.к. прыехалі З.Жылуновіч і нам. паўнамоцнага Прадстаўніка СССР у Польшчы А.Ульянаў. Перад канферэнцыяй урад Беларускай Народнай Рэспублікі прыняў 2 пастановы. Паводле 1-й, супраць якой галасаваў В.Захарка, Рада Міністраў БНР спыняла сваю дзейнасць і прызнавала Мінск «адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі». Паводле 2-й, прынятай аднагалосна, Урад БНР абвяшчаўся зліквідаваным. Пасля гэтага Д.У.к. большасцю галасоў прызнала Мінск цэнтрам бел. адраджэння. Пастановы Рады Міністраў не мелі сілы, бо яна не магла засядаць асобна ад ПрэзідыумаРады БНР. Старшыня Рады БНР П.Крачэўскі і яго нам. Захарка не прызналі рашэнні Д.У.к., а член Прэзідыума Рады БНР Я.Мамонька склаў пратэст на імя старшыні канферэнцыі К.Езавітава. Дзярж. пячатка засталася ў Крачэўскага. Потым яна перадавалася наступным старшыням Рады БНР. У л-ры за 1-й і 2-й канферэнцыямі замацаваліся назвы Усебел. паліт. канферэнцый або Нац.-паліт. нарад.
Літ.:
Цьвікевіч А. Берлінская канферэнцыя // Полымя. 1926. № 4;
За дзяржаўную незалежнасць Беларусі: Дак. і матэрыялы... Лёндан, 1960;
Крэчэўскі П. Мандаты БНР // Спадчына. 1993. № 1;
Сідарэвіч А. Берлінская канферэнцыя 1925 г.: паліт. варункі, рашэнні, вынікі // Культура. 1993. 3 жн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДСКІ́ ПАСЁЛАК,
катэгорыя населенага пункта гар. тыпу, у якім не менш за 2 тыс.ж. і большасць з іх рабочыя, служачыя і члены іх сем’яў. На Беларусі ўведзены Указам ПрэзідыумаВярх. Савета БССР ад 27.9.1938 «Аб класіфікацыі населеных пунктаў Беларускай ССР». Пры аднясенні пэўнага нас. пункта да гарадскога пасёлка ўлічваецца таксама яго адм. значэнне, наяўнасць прамысл. і камунальна-быт. прадпрыемстваў, сац.-культ. устаноў. Большасць гарадскіх пасёлкаў Беларусі ўтворана з б. мястэчак, некаторыя — з вял. сёл і вёсак. На 1.1.1996 на Беларусі 95 гарадскіх пасёлкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІМН ДЗЯРЖА́ЎНЫ,
афіцыйная ўрачыстая песня, якая разам з гербам дзяржаўным і сцягам дзяржаўным з’яўляецца сімвалам дзяржавы. Выконваецца ў асабліва ўрачыстых выпадках (агульнанац. святы, афіц. цырымоніі і інш.). У Рэспубліцы Беларусь у якасці Гімна дзяржаўнага дзейнічае Гімн дзярж.БССР (тэкст М.Клімковіча, музыка Н.Ф.Сакалоўскага), зацверджаны Указам ПрэзідыумаВярх. Савета БССР 24.9.1955. З набыццём статуса суверэннай дзяржавы ў 1991 прынята рашэнне аб падрыхтоўцы новага тэксту і музыкі Гімна дзяржаўнага Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўвалі б спрадвечнае імкненне бел. народа да свабоды і незалежнасці, да ідэалаў гуманізму, дабра і справядлівасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РБАЧ Усевалад Іванавіч (3.9.1921, Кіеў — 25.3.1981),
бел. філосаф, гісторык. Д-рфілас.н. (1968), праф. (1969). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1950). Працаваў настаўнікам. У 1953—66 у АН Беларусі: вучоны сакратар Ін-та філасофіі і права, вучоны сакратар ПрэзідыумаАНБССР Аддзялення грамадскіх навук, з 1966 заг. кафедры філасофіі. Даследаваў пытанні марксісцка-ленінскай філасофіі, праблемы матэрыяліст. дыялектыкі і метадалогіі навук. пазнання.
Тв.:
Закон адзінства і барацьбы процілегласцей. Мн., 1960;