Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЛЬЯ́НС САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЙ ДЭМАКРА́ТЫІ, Міжнародны альянс сацыялістычнай дэмакратыі,
анархічная арг-цыя, створаная ў 1868 у Жэневе М.А.Бакуніным, Ж.Рэклю, А.Рышарам і інш. У 1869 фармальна распушчаны, але фактычна працягваў дзейнасць у складзе 1-га Інтэрнацыянала як Жэнеўская секцыя (пад назвай альянс сацыялістычнай дэмакратыі — Цэнтр. секцыя). Члены альянсу сацыялістычнай дэмакратыі не прызналі выключэння Бакуніна і яго прыхільнікаў з Інтэрнацыянала (1872) і да 1877 працягвалі збіраць уласныя міжнар. кангрэсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ánhangm -(e)s, -hänge
1) дада́так;
er hat gróßen ~ у яго́ шмат прыхі́льнікаў
2) тк.sg сям’я́, сваякі́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДРЫ́НАЎ (Марын Стаянаў) (20.10.1838, г. Панагюрыштэ, Балгарыя — 13 3.1906),
балгарскі і рускі гісторык-славіст. Чл.Пецярб.АН (1898). Скончыў Маск. ун-т (1865). Адзін з заснавальнікаў (1869) і першы старшыня Балгарскага т-вапрыхільнікаў ведаў (з 1911 Балгарская АН). З 1873 праф. Харкаўскага ун-та. Уваходзіў у Часовае рус. кіраванне ў Балгарыі пасля рус.-турэцкай вайны 1877—78. У 1878—79 заг. аддзела нар. адукацыі і духоўных спраў. Працы па стараж. гісторыі славян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЯ́Д ((Pouyade) П’ер) (25.7.1911, г. Серызье, Францыя — 6.9.1979),
французскі ваен. і грамадскі дзеяч. Брыгадны ген. (1955). Скончыў вышэйшую ваен. школу Сен-Сір. У 1933—58 афіцэр франц.ВПС. У 2-ю сусв. вайну 1939—45 камандаваў (1943—44) авіяц. палком «Нармандыя—Нёман» (змагаўся на сав.-герм. фронце, у т. л. на Беларусі). У 1966—73 дэп.франц.Нац. сходу. Удзельнік Руху прыхільнікаў міру, адзін з кіраўнікоў т-ва «Францыя—СССР». Міжнар. Ленінская прэмія міру 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЦЭНТРА́ЛЬНЫ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКІ САЮ́З,
прафесійна-палітычная арг-цыябел. настаўнікаў у 1919 — сярэдзіне 1920-х г.Засн. 24.8.1919 у Вільні. Аб’ядноўваў прыхільнікаў беларусізацыі нар. асветы. Прадстаўнік саюза В.Ластоўскі ўваходзіў у Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гродзеншчыны. Змагаўся супраць закрыцця польск. ўладамі бел. школ на тэр.Зах. Беларусі, заклікаў настаўнікаў не пераходзіць на працу ў польск. школы і не наведваць польскія настаўніцкія курсы, парушальнікаў гэтай умовы закляйміў як «здраднікаў прафесіянальных, сялянства і ўсяго беларускага народа».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гве́льфы
(іт. Guelfi)
палітычная групоўка ў Італіі ў 12—15 ст., якая змагалася супраць намаганняў імператараў «Свяшчэннай Рымскай імперыі» і іх прыхільнікаўгібелінаў зацвердзіць уладу на Апенінскім паўвостраве; выражала інтарэсы папаланаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́НСКІ ЗВАРО́Т СУСВЕ́ТНАГА САВЕ́ТА МІ́РУ 1955, «Зварот да народаў свету» супраць падрыхтоўкі атамнай вайны. Прыняты 19.1.1955 Бюро Сусветнага Савета Міру ў Вене. Быў рэакцыяй удзельнікаў міжнар. руху прыхільнікаў міру на рашэнні парыжскай сесіі Савета НАТО (снеж. 1954), якія фактычна санкцыянавалі выкарыстанне ядз. зброі. Зварот асуджаў магчымасць развязвання ядз. вайны, патрабаваў знішчыць запасы атамнай зброі ў свеце і неадкладна спыніць яе вытв-сць. На 6.8.1955 пад Зваротам падпісаліся каля 666 млн.чал., у т. л. больш за 123,5 млн.чал. у СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫ́Я ЦЮ́ДАР (Mary Tudor),
Марыя I (18.2.1516, Лондан — 17.11.1558), англійская каралева [1553—58], Дачка Генрыха VIII (гл.Генрых, англ. каралі) і Кацярыны Арагонскай. На прастоле пасля смерці Эдуарда VI. Аднавіла каталіцызм (1554), жорстка праследавала прыхільнікаўРэфармацыі, шмат якія з іх былі пакараны смерцю (адсюль яе мянушка Марыя Крывавая). Зблізілася з папствам і каталіцкай Іспаніяй. З 1554 жонка наследніка ісп. прастола Філіпа (з 1556 кароль Філіп II). У саюзе з Іспаніяй вяла вайну супраць Францыі (1557—59), якая скончылася стратай Англіяй апошняга порта на кантыненце — Кале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТАРА́КСІЯ (ад грэч. ataraxia спакойнасць),
паняцце стараж.-грэч. этыкі пра ціхамірнасць і душэўны спакой як мэту і форму паводзін. Ант. мысліцелі лічылі, што атараксія садзейнічае непрадузятаму роздуму. Калі матэрыялісты (Дэмакрыт, Эпікур, Лукрэцый) бачылі гэты шлях у пазнанні свету, пераадоленні страху і трывог, у дасягненні душэўнага спакою і ўнутранай гармоніі, то ў этыцы прыхільнікаў скептыцызму (Пірон) атараксія дасягаецца ўстрыманнем ад суджэнняў пра дабро і зло, ісціннае і памылковае, прымірэннем з рэальнасцю (гл. таксама Апатыя). Атараксія, узведзеная ў этычны прынцып, супярэчыць актыўнай, сацыяльна-дзейснай жыццёвай пазіцыі.