half-wit

[ˈhæfwɪt]

n.

1) прыду́ркаваты -ага m., прыду́ркаватая f.

2) ду́рань -ня m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

imbecyl

м.

1. мед. імбецыл;

2. разм. прыдурак, прыдуркаваты чалавек

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

simpleminded

[,sɪmpəlˈmaɪndɪd]

adj.

1) про́сты, недасьве́дчаны, прасьце́цкі

2) не́вуцкі, неадукава́ны, цёмны; неразу́мны; дурны́

3) прыду́ркаваты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

аце́слівы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Пра хлеб, спечаны з дрэнна прыгатаванага цеста; не пульхны, глёўкі. Хлеб быў жоўта-шэры, ацеслівы, рэдкі, ён нават не пах хлебам, а так нечым кіслым. Арабей.

2. перан. Нясвежы, памяты. Сонны ацеслівы твар. // Прыдуркаваты, недапечаны. [Шпакоўскі:] — Маці не хоча аддаць Наташу за Высоцкага. Той характарам круты. А Наташа не хоча ісці за Саладуху. Гэты нейкі ацеслівы. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пабу́нька ’падліпала’ (Гар., Яруш.). Няяснае слова. У іншых славянскіх мовах можна параўнаць з рус. дыял. (раз., тамб.) буня ’ганарлівы, фанабэрысты чалавек’, чэш. дыял. мар. būna ’прыдуркаваты нікчэмны чалавек’. Апошнія — аддзеяслоўныя ўтварэнні ад прасл. buneti (гл. бунаваць). Падрабязна аб гэтай групе слоў гл. ЭССЯ, 3, 95 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гламава́ты ’прыдуркаваты’ (Шат.). Няяснае слова Можа, звязана з групай слоў, якія Слаўскі (1, 281) прыводзіць для польск. glamać ’чмякаць у час яды, неакуратна есці’ (серб.-харв. glamàzati ’багата і не да ладу гаварыць; абдурваць і да т. п.’) і якія ён лічыць гукапераймальнымі. Няпэўна. Параўн. яшчэ гламазда́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недапе́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад недапячы.

2. перан.; у знач. прым. Разм. Недастаткова падрыхтаваны да якой‑н. працы; малавопытны. Калі падчас трапіцца які-небудзь крыху недапечаны трактарыст, то мала карысці. Кулакоўскі.

3. перан.; у знач. прым. Разм. Вялы, бязвольны. — Слухай, Андрэй, — сказаў [Тамаш], падышоўшы. — Чаго ты ляжыш? Не выспаўся, ці што? Нешта ты апошнія дні як недапечаны. Што з табою, скажы. Чарнышэвіч. // Прыдуркаваты. Недапечаны хлапец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

при́дурь ж., разг. / с при́дурью а) (глуповатый) прыдуркава́ты; б) (с причудами, со странностями) дзіва́к, -ка́ м.; в) (норовистый — о лошади) нараві́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

flighty

[ˈflaɪti]

adj.

1) няста́лы; ве́траны; капры́зны; лёгкаду́мны, пусты́, несур’ёзны

2) прыдуркава́ты

3) пудлі́вы (пра каня́)

4) мімалётны, недаўгаве́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

half-baked

[,hæfˈbeɪkt]

adj.

1) недапе́чаны, паўсыры́

2) informal няпо́ўны, канчатко́ва не распрацава́ны (плян)

3) недасьве́дчаны

4) informal недапе́чаны, прыду́ркаваты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)