swallow3 [ˈswɒləʊ] v.

1. глыта́ць; хава́ць;

The aircraft was swallowed (up) in the clouds. Самалёт схаваўся ў хмарах.

2. цярпе́ць, трыва́ць

swallow an insult праглыну́ць абра́зу;

swallow one’s words браць свае́ сло́вы наза́д

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

глыто́к, ‑тка, м.

1. Аднаразовы рух глытальных мышцаў пры глытанні; глытальны рух. Піў захліпаючыся, глыбокімі глыткамі. Напіўшыся, прылёг на левы бок. Хомчанка.

2. Колькасць яды або вадкасці, якую можна праглынуць за раз. Маленькі глыток. □ [Лялькевіч] выцер рукавом пот і, закінуўшы галаву, пачаў піць павольна, смакуючы кожны глыток. Шамякін. // Зусім невялікая колькасць яды або пітва. У бязмежнай прасторы сіняй не знайсці ні глытка вады. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аршы́н, ‑а, м.

1. Мера даўжыні, роўная 71,12 см, якой карысталіся на Беларусі, у Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы.

2. Лінейка такой даўжыні. Складаны аршын.

•••

Аршын з шапкай — малы, невысокі ростам.

Бачыць на тры аршыны пад зямлёю гл. бачыць.

Мераць на свой аршын гл. мераць.

Мераць на стары аршын гл. мераць.

Мераць усіх (усё) на адзін аршын гл. мераць.

Як (быццам) аршын праглынуў гл. праглынуць.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Lupi me viderunt priores

Ваўкі ўбачылі мяне першымі*.

Волки увидели меня первыми.

бел. Язык праглынуць. Яму цяляты язык аджавалі.

рус. Как воды в рот набрал. Язык проглотил. Потерял дар речи.

фр. Perdre le don de la parole (Потерять дар речи). Avaler sa langue (Проглотить язык).

англ. Smb’s tongue failed him (Язык подвёл). Somebody was struck dumb (Онемел).

нем. Die Zunge verschlucken (Проглотить язык).

* Адпаведна старажытнаму павер’ю, той, каго ваўкі ўбачылі першымі, становіцца нямым.

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Plle f -, -n пілю́ля, табле́тка;

ine bttere ~ schlcken перан. праглыну́ць го́ркую пілю́лю;

j-m ine bttere ~ verzckern пазалаці́ць каму́-н. го́ркую пілю́лю

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

хапі́ць, хаплю́, хо́піш, хо́піць; хо́плены; зак.

1. гл. хапа́ць.

2. што, чаго і без дап. Выпіць; хутка праглынуць што-н. (разм.).

Хапіў з дзежкі, што не бачыць сцежкі (прыказка).

3. перан., чаго. Перажыць, перанесці што-н. цяжкае, непрыемнае (разм.).

Х. гора.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), што. Зрабіць цвёрдым (пра дзеянне холаду; разм.).

Марозік хапіў зямлю.

5. Пераступіць межы ў разважаннях, выказваннях і пад. (разм.).

Во куды хапіў!

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што. Раптоўна і моцна забалець (разм.).

Жывот хапіў.

7. безас., чаго. Быць дастатковым.

Яды хапіла ўсім.

8. хо́піць, з інф. або без дап. Дастаткова, даволі (разм.).

Х. спаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Каўта́ць ’глытаць’ (дыял.; ТСБМ, БРС, Шат.), каўтану́цьпраглынуць’ (Сцяшк. МГ), каўток ’глыток’. Параўн. рус. дыял. колтну́ть ’глытнуць’, колто́к ’глыток’, укр. ковта́ти ’глытаць’, ’каўтаць’. Фасмер (2, 297) параўноўвае з польск. kłtać. Але паводле Слаўскага, 274, польскае слова нідзе не зафіксавана. Магчыма, мы маем справу з двума прасл. варыянтамі слова: *glъt‑ і *kъlt‑. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што і.-е. адпаведнікі ёсць толькі для варыянта *glъt‑: параўн. ст.-рус. глътати, чэш. hltati, балг. гъ́лтам і г. д., якія блізка стаяць да лац. glūtio glūtīre ’глытаць’. Параўн. Фасмер, там жа; Траўтман, 93; падрабязна, з аглядам літаратуры, Трубачоў, Эт. сл., 6, 157–158.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pigułka

pigułk|a

ж. пілюлька; таблетка;

~a nasenna — снатворная таблетка;

~a antykoncepcyjna — супрацьзачаткавая таблетка;

przełknąć ~ę — праглынуць пілюлю;

osłodzić ~ę — падсаладзіць пілюлю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

жыўцо́м, прысл.

Разм.

1. У жывым стане, жывым. [У Палазка] мільгнула думка ўзяць другога фашыста жыўцом. Колас.

2. Гвалтоўна, жывасілам. Расце ў садзе маладое дрэўца. Дужэе, глыбей пускае карэнне.. І вось яго намерваюцца вырваць жыўцом і перасадзіць у іншае месца. Гроднеў.

3. Так як ёсць, не змяняючы, даслоўна. Фальклорная паэтыка існавала для Максіма Багдановіча не дзеля таго, каб жыўцом браць з яе гатовыя вобразы, тропы, інтанацыі і формы. Майхровіч. [К. Чорны] ніколі не пераносіў жыўцом, у сырым выглядзе ў раман бачанае. С. Александровіч.

•••

Жыўцом з’есці (праглынуць) гл. з’есці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Oculi avidiores sunt, quam venter

Вочы больш прагныя, чым жывот.

Глаза более жадные, чем живот.

бел. Трыбух кажа годзі, а вочы ‒ яшчэ. Горка праглынуць, жаль пакінуць. Вачам завідна, ды страўніку не пажыўна.

рус. Брюхо сыто, да глаза голодны. Сам-то наелся, да глаза не сыты. Душа не принимает, а глаза всё больше просят. Сытых глаз на свете нет.

фр. Avoir les yeux plus grands (plus gros) que le ventre (Иметь глаза побольше, чем живот).

англ. The eye is bigger than the belly (Глаз больше живота).

нем. Man füllt leichter den Bauch als die Augen (Скорее наполнишь живот, чем глаза). Die Augen kann niemand füllen (Глаза нельзя никогда наполнить).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)