МАХО́ТА Іван Рыгоравіч (9.6.1918, в. Папаснае Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 21.10.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1942. Камандзір танк. роты старшы лейт. М. вызначыўся ў Лоеўскім р-не Гомельскай вобл.: у час варожай контратакі падбіты і ахоплены полымем свой танк ён накіраваў на батарэю праціўніка, знішчыў яе гарматы, што садзейнічала поспеху наступлення танк. батальёна; згарэў у танку.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
powodzenie
powodzeni|e
н. удача, поспех;
z ~em — з поспехам; паспяхова;
życzyć ~a — жадаць удачы (поспеху);
nie mieć ~a — не мець поспеху;
~a! — удачы!
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КАЗЛО́Ў Арсен Яўхімавіч (23.2.1919, в. Газьба Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 12.8.1971),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Вызначыўся пры фарсіраванні Дуная каля г. Харта (Венгрыя): у ноч на 1.12.1944 камандзір разліку дэсантнай лодкі ст. сяржант К. пад агнём пераправіўся цераз раку, першы высадзіўся на бераг, паранены ўварваўся ў варожыя траншэі, чым садзейнічаў поспеху пры высадцы дэсанта. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЫЛЁВА Святлана Леанідаўна (н. 25.4.1928, г. Жытомір, Украіна),
бел. пісьменніца. Скончыла Харкаўскі ун-т (1950). Настаўнічала ў г. Камянец Брэсцкай вобл. (1950—82). Друкуецца з 1952. Піша на рус. мове. Аўтар зб-каў апавяданняў «Жаўрукі на вуліцы» (1965), «І нялёгка і няпроста» (1975), зб. нарысаў «Формула поспеху» (1979), аповесцей «Дні старшыні» (1980), «Дабрыня» (1983) і інш. пра жыццё вёскі, унутр. свет вяскоўцаў, іх імкненні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кар’еры́зм, ‑у, м.
Імкненне зрабіць кар’еру, дасягнуць асабістага поспеху, дабрабыту, выкарыстоўваючы ў карыслівых мэтах грамадскую справу. Змагацца з кар’ерызмам. □ — Даўно хацеў выступіць супроць Гарунова, але, па праўдзе табе прызнацца, баяўся, што абвінавацяць у кар’ерызме.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЫЛО́Ў Фёдар Гаўрылавіч (20.4.1922, в. Пушкіна Омскага р-на, Расія — 10.7.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1944 на 3-м Бел. фронце. Аўтаматчык пагран. палка войск НКУС К. вызначыўся 10.7.1944 пры разгроме групы праціўніка, якая вырвалася з мінскага «катла», падарваў гранатай сябе і абступіўшых яго гітлераўцаў, чым паспрыяў поспеху аперацыі па ліквідацыі групоўкі праціўніка ў 300 чал.