ванда́л, ‑а, м.
1. толькі мн. (ванда́лы, ‑аў). Старажытнагерманскае племя, якое заваявала частку Рымскай імперыі і разграбіла Рым.
2. Той, хто разбурае помнікі культуры, мастацтва; варвар. // Пра некультурнага, грубага, цёмнага чалавека.
[Лац. vandali.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́па, ‑ы. ж.
Калектыў артыстаў тэатра, цырка. Оперная труна. Балетная група. □ Вандруючы па гарадах і сёлах Беларусі, Буйніцкі выявіў шмат таленавітых артыстаў, спевакоў, танцораў і прыняў іх у сваю групу. «Помнікі».
[Фр. troupe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
музе́й
(лац. museum, ад гр. museion = храм муз)
установа, якая збірае, вывучае і выстаўляе для паказу помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама прыродазнаўчыя калекцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
засяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.
1. Незак. да засяліць.
2. Насяляць пэўную тэрыторыю. У новым каменным веку [неаліце] ледзь не ўсю тэрыторыю сучаснай заходняй Беларусі засялялі плямёны так званай нёманскай культуры. «Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
музе́й, ‑я, м.
Установа, якая збірае, вывучае, зберагае і выстаўляе для агляду помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама прыродазнаўчыя калекцыі. Літаратурны музей Я. Купалы. Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Краязнаўчы музей.
[Грэч. muséion — храм муз.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́йкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць стойкага. Камуністычная партыя і Савецкі ўрад, Радзіма-маці высока ацанілі мужнасць і стойкасць абаронцаў Брэсцкай цытадэлі. «Помнікі». [Лёня:] — Мы загартоўваем волю і павінны на сапраўдных справах даказваць стойкасць, вынослівасць і смеласць. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сядзі́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сядзібы. [Курловіч] выйшаў за сядзібныя будынкі, трымаючы кірунак на агароды. Дуброўскі.
2. Звязаны з жыццём дваранскіх сядзіб. Цікавы помнік беларускай сядзібнай архітэктуры — палац памешчыка Шырына ў Германовічах (1782). «Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дрысвяты,
археалагічныя помнікі на возеры Дрысвяты.
т. 6, с. 228
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
і́цвіна, ‑ы, ж.
Абл. Адзін з двух драцяных цяжоў, якія злучаюць галоўкі саней з пярэднімі капыламі. Іцвіны сцягвалі галоўкі саней, захоўваючы такім чынам іх першапачатковую форму, і ад іцвін у вялікай меры залежаў працоўны век саней. «Помнікі».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
Рабуючы, расцягнуць, раскрасці; разграбіць. Домік [Элізы Ажэшкі] у Гродне цудам уцалеў у часе вайны, але экспазіцыю музея фашысты разрабавалі дашчэнту. «Помнікі». // Рабуючы, спустошыць; абрабаваць. Фашысты знішчылі і школу, і сельсавет, разрабавалі калгасы. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)