Во́лак ’сухая частка дарогі паміж дзвюма рэкамі, праз якую даводзіцца перацягваць лодкі’ (БРС, КТС); ’вялікі браднік’ (КТС, Шат.); ’невад’ (Бяльк.); ’гужавая лясная дарога; дарога, па якой вазілі (валачылі) таварны лес на рум’ (Яшк.); ’зімняя дарога ў лесе, па якой вывозяць волакам бярвенне’ (Бяльк.); ’рыбацкая сетка — мех’ (З нар. сл.); ’рыбацкая сетка — мех на двух шастах’ (Анік., 59, Янк. I, Крыв.); ’верхні брус будынка, на які накладваюцца кроквы’ (Некр., 219); ’чалавек, які валачэ карабель’ (Др.-Падб.). Рус. во́лок ’сухая частка дарогі, праз якую даводзіцца перацягваць лодкі волакам’; ’гушчар, з якога зрубленае дрэва можна выцягнуць толькі волакам’; ’лясная гужавая дарога’; ’дарога’; ’плыўная сетка — мех’, укр. во́лок ’браднік’; ’вяроўка, з дапамогай якой цягнуць валамі копы сена і г. д.’; ’нерасколаты цурбан, бервяно’, польск. włok ’браднік, невад’, в.-луж. włoka ’шлейф, полаз, башмак плуга; невад’, чэш. vlak ’невад; валакуша; цягнік’, славац. vlak ’цягнік’ балг. влак ’невад’, серб.-харв. vlȃk ’цягнік; невад’, дыял. vlākȁ ’лясная дарога, па якой вывозяць дровы’ (Курціна, Этимология, 1968, 97), славен. vlȃk ’невад’, а таксама vlak, vláka ’шлях, якім перапраўляюць сена, дровы і інш. з гары ў даліну’ (Курціна, там жа). Прасл. volkъ ад *velkti > валачы (гл.) (Фасмер, 1, 341; Махэк₂, 693; Рудніцкі, 1, 468). Роднаснае літ. ãpvalkas ’адзежа, халявы ботаў’, ùžvalkas ’пакрывала’, лат. valks ’спуск вады; скразняк’, uzvalks ’верхняе плацце’, грэч. όλχός ’баразна’, лац. sulcus ’тс’ (Траўтман, 350; Мейе, Études, 223).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скорс, скорш ‘загнутая частка полаза’ (брэсц., Нар. словатв.), ско́рсы, уско́рсы, ско́рчні ‘галоўка ў палазах’ (ЛА, 2), ско́ршні ‘тс’ (барыс., Сл. ПЗБ), ско́рчэнь, ско́рсэнь, ско́рсінь, ско́рсень ‘загнуты канец полаза’, ‘планка, што ідзе ад галоўкі полаза да першага капыла’ (Маслен.). Укр. скорс ‘загнуты канец полаза ў саней; адрэзак пня, які служыць балванкай для вырабу люлькі’, ско́рсина ‘частка дрэва, якая выкарыстоўваецца на палазы’, ко́рсаполаз у саней’, корс ‘выгін полаза’, ско́рца ‘загнуты канец полаза’, польск. дыял. усх. korsa, korza, звыч. мн. л. korsy, korzy ‘загнутыя часткі палазоў, насы палазоў’, з украінскай, гл. Слаўскі. 2, 498 і наст. Украінскія словы Слаўскі (там жа) ставіць у сувязь з рус. корёжить ‘карабаціць’, дыял. корга́ ‘крывая галіна; палка, загнутая на канцы і г. д.’, далей да і.-е. *kr̥‑g‑: *kr̥‑ǵ‑. У ЭССЯ (13, 240) падаецца прасл. *kъrsъ, да якога апрача ўкраінскіх лексем узводзяцца яшчэ чэш. krs ‘маларослае чахлае дрэва’, krsek ‘карлікавае дрэва’, krsati ‘змяншацца, апускацца’, ст.-рус. корсокъ ‘кавалак, пласт, скіба’, якія параўноўваюцца з ст.-інд. krśá ‘худы, слабы чалавек’, авест. kərəsa‑ ‘худы’, што ўзыходзяць да экспрэсіўнага і.-е. *krko‑. ЕСУМ (3, 43) узнаўляе прасл. *kъrsъ/*kъrsь < *і.-е. кораня *kr̥‑kʼ‑, паралельнага *kr̥‑k‑, ад якога ўтворана прасл. *kъrčь ‘корч’. Іншая версія ў Пятлёвай, якая на рускім дыялектным матэрыяле з гэтым коранем узнаўляе прасл. *kъrsati < *kъrt‑s‑ati ‘рэзаць’, гл. Этимология–1976, 137–139.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слой1 ‘пласт чаго-небудзь’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., ТС, Сцяшк., З нар. сл., Сл. ПЗБ), ‘гадавы круг у зрэзе дрэва’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк.). Укр. дыял. слій, слой ‘пражылкі ў драўніне’, ‘пасма, валакно’, рус. слой ‘пласт’, польск. słój ‘пласт; пражылкі ў драўніне’, чэш. sloj ‘пласт, гадавое кальцо ў дрэве’, славац. sloj ‘пласт’, славен. slòj ‘брудная лужына; горны пласт’, балг. слой ‘пласт; корка лёду’, макед. слој “пласт’. Прасл. *sъlojь < *sъliti, г. зн. першапачаткова ‘тое, што злілі’ з чаргаваннем у корані i/o, параўн. лой, пралой (гл.). Гл. Бернекер, 1, 729; Праабражэнскі, 2, 323, 387; Фасмер, 3, 674; Сной₁, 581; Борысь, 559. Роднасць *sъlojъ з ст.-прус. slayanполаз саней’, літ. šliẽti, šliejù ‘прыхіляць’, лат. slíet ‘тс’, авест. srayati ‘ён прыхіляецца’, ст.-сакс. hlinōn ‘прысланяць, абапірацца’ (Траўтман, 309; Мюленбах-Эндзелін, 3, 939 і наст; Махэк₂, 555) і рэканструкцыя *slojь Фасмерам (3, 674) лічыцца менш верагоднай. Апошнюю версію рашуча падтрымлівае Трубачоў (Ремесл. терм., 256–257), які рэканструкцыю *sъlojь адносіць толькі да слой2 (гл.). Агляд версій гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 302–303.

Слой2 ‘гліняны паліваны посуд з накрыўкай’ (ПСл), ‘(высокая) шкляная або гліняная пасудзіна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Сл. ПЗБ, З нар. сл., ЛА, 5), сло́ік ‘тс’ (ТСБМ, Нас., Касп., Др.-Падб., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ, Варл., Сцяшк., З нар. сл., ЛА, 5), ‘высокі гліняны збан’ (Шат.), сло́вік (< сло́ік) ‘слоік’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Жд. 1, Сл. Брэс.). Укр. слой, слоїк ‘шкляны або гліняны посуд’, дыял. слій, слой ‘міска; куфаль’, польск. słój, słoik ‘шкляная банка’, в.-луж. słojk ‘пасудзіна для масла’, н.-луж. słój ‘міска, бляшанка’. Брукнер (500), Борысь (559) не аддзяляюць ад слой1 (гл.), а Трубачоў (Ремесл. терм., 256–257) рэканструюе прасл. *sъlojь, утворанае з прыст. съ‑ і іменнай асновы *‑lojъ: *liti ‘ліць’, якое потым наблізілася да *slojь ‘слой, пласт’, што адбылося ў польскай мове ў перыяд яе ўжо адасобленага жыцця, паколькі там тое і другое дало słój. Украінскую форму ён разглядае (там жа) як запазычанне з польскай, тое ж трэба, відаць, прызнаць і для беларускага слова. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 307.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)