праламле́нне, ‑я, н.
1. Спец. Адхіленне, змяненне напрамку (радыёхваль, светлавых, гукавых і інш. хваль) пры пераходзе з аднаго асяроддзя ў другое. Праламленне святла. Праламленне радыёхваль.
2. перан. Суб’ектыўнае асэнсаванне якога‑н. факта, якое мяняе яго сэнс, змест. Андрэй, слухаючы Грышу, адчуваў, што ў ім, у Грышы, паўтараецца ў нейкім сваім праламленні яго, Андрэя, палітычная маладосць. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мірусце́ць ’імжэць’ (ТС). З морась ’імжа’ (гл.) з устаўным ‑г‑ (гл. Карскі, 1, 360). Магчыма, аналагічным будзе рус. ярасл. мо́рость, мо́рост ’шэрань, іней’, мо́росно ’хмурна, туманна’. Аб пераходзе о > і гл. Карскі, 1, 159–160.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перабе́рыць ’замучыць’ у сказе: Гэта боль пераберыць мяне (мядз., Жыв. сл.). Да пера- (гл.) і ⁺бе́рыць, якое, відаць, генетычны суадносіцца з бароць (гл.). Аб пераходзе о > е па нявытлумачаных прычынах гл. Карскі, 1, 154–158.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мелава́ць, мелова́ць ’гнесці, таптаць, мясіць’ (ТС). Польск. велікапольск. międlowac ’церці лён’, варм.-мазур. tarlica międlowna ’церніца’. Утворана ад наз. mędlo, якое да męti ’мяць, мясіць’. Аб пераходзе ę > бел. я > е гл. Карскі, 1, 104–105.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перахрысці́цца, ‑хрышчуся, ‑хрысцішся, ‑хрысціцца; зак.
1. Зрабіць рукой знак крыжа над сабой. Старая паляшучка, знахарка Мар’я, набожна перахрысцілася, падняўшы вочы на абраз. Колас. Каля развілкі на вёску.. стары зняў шапку і перахрысціўся. Бажко.
2. Ахрысціцца занава пры пераходзе ў іншую хрысціянскую веру. — А ёсць у нас і свае цыганы — Сулімы. Калісьці іх дзед ці прадзед перахрысціўся ў нашу веру, купіў зямлю. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лю́ра ’ліра, беларускі народны струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай’ (Мал.). Да лі́ра (гл.). Пераход і > ю адбыўся, відаць, на бел. тэрыторыі, а не працяг ст.-грэч. λύρα ’ліра, лютня’. Аб такім пераходзе гл. Карскі (1, 225).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́тар ’клопаты; цяжкая, непрыемная праца’ (Нас.). Да мы́та (гл.) ’плата, пошліна’ і ад яго рус. мы́та́рь > мы́тарство, мыта́рить ’мучыць, мардаваць, марыць, пакутаваць’. Аб пераходзе ы > у гл. Карскі, 1, 237–239.
Мута́р ’падманшчык, ілгун’ (бяроз., Шатал.). Да муці́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
жарт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м.
1. Забаўная выхадка, востры дасціпны выраз.
На вяселлі гучаў смех і сыпаліся жарты за жартамі.
2. Кароткае апавяданне са смешным, забаўным зместам.
3. Невялікая камічная п’еса.
П’еса-ж. у адной дзеі.
4. у знач. прысл. жа́ртам. Не сур’ёзна, для забавы.
Сказаць жартам.
◊
Без жартаў — усур’ёз.
Жарты на (у) бок — ужыв. як папярэджанне аб пераходзе да сур’ёзнай справы.
Не жарты — пра што-н. важнае.
Не на жарт — вельмі сур’ёзна.
|| памянш. жа́рцік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АТЭКТАНІ́ЧНАЯ СКЛА́ДКАВАСЦЬ,
утварэнне складак горных парод пад уздзеяннем экзагенных працэсаў. Атэктанічная складкавасць узнікае ад напору покрыўных ледавікоў, апоўзневых працэсаў, выпірання гліністых парод у бартах рачных далін, абвалу парод у карставыя пустоты, разбухання ангідрыту пры пераходзе ў гіпс, перакрывання асадкамі рыфтавых пабудоў і выступаў рэльефу і інш. У Беларусі найб. шырока праявілася як гляцыятэктанічныя парушэнні ў адкладах плейстацэну.
М.А.Нагорны.
т. 2, с. 81
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
passage [ˈpæsɪdʒ] n.
1. прахо́д, прае́зд; пералёт; пла́ванне;
They were denied passage through the occupied territory. Iм адмовілі ў пераходзе праз акупаваную тэрыторыю.
2. прахо́д, калідо́р
3. адабрэ́нне, правядзе́нне, зацвярджэ́нне (закона)
4. уры́вак;
a passage from the Bible уры́вак з Бі́бліі
5. anat. прахо́д, прато́ка;
the bile passage жо́ўцевая прато́ка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)