Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
уладалюбі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які любіць уладу (у 3 знач.), імкнецца да ўлады. Перамогі псавалі.. [Бародку]: рабілі самаўпэўненым, уладалюбівым, залішне патрабавальным да другіх і непатрабавальным да сябе.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыумфава́ць
(лац. triumphare)
радавацца, весяліцца з прычыны перамогі над кім-н., з поваду поспеху ў чым-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
НІ́КЕ,
персаніфікацыя перамогі ў стараж.-грэч. міфалогіі. Гл.Ніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІКТО́РЫЯ,
у старажытна-рым. міфалогіі багіня перамогі. Асн. яе сімвалы — пераможны вянок і крылы. У Рыме Вікторыі былі прысвечаны храм на ўзгорку Палацін і алтар у курыі сената, узведзеныя ў часы праўлення Аўгуста. У надпісах і на манетах эпохі імперыі Вікторыя — увасабленне перамогі імператара ў вайне. У стараж.-грэч. міфалогіі ёй адпавядае Ніка.
Вікторыя. Рэльеф аркі імператара Дыяклетыяна. Канец 3 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́КА, Ніке,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі персаніфікацыя перамогі. Лічылася дачкой німфы Стыкс і Паланта (сына тытана Крыя). Крылатая Н. — абавязковы атрыбут Зеўса і Афіны, якіх звычайна паказвалі з фігуркай Н. ў руках. Яе статуі ў выглядзе крылатай вястункі багоў ставілі ў гонар перамогі на вайне, спарт. і маст. спаборніцтвах. Найб. вядома статуя Н. з в-ва Самафракія (Н. Самафракійская). У стараж.-рым. міфалогіі Н. адпавядала Вікторыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пло́шча, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Частка плоскасці, абмежаваная замкнутай ломанай або крывой лініяй.
П. чатырохвугольніка.
2. Незабудаванае вялікае і роўнае месца (у горадзе, вёсцы), ад якога звычайна разыходзяцца ў розныя бакі вуліцы.
П.
Перамогі ў Мінску.
3. Прастора, памяшканне, прызначаныя для якіх-н. мэт.
П. пад азімыя культуры.
Жылая п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перамо́га, -і, ДМ -мо́зе, мн. -і, -мо́г, ж.
1. Поспех у бітве, вайне, поўнае паражэнне праціўніка.
Дабіцца перамогі над ворагам.
2. Поспех у барацьбе за што-н., ажыццяўленне, дасягненне чаго-н. у выніку барацьбы, пераадолення чаго-н.
П. ў спаборніцтве.
◊
Пірава перамога (кніжн.) — перамога, здабытая вялікімі ахвярамі і таму роўная паражэнню [па імені эпірскага цара Піра].
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
змо́га, ‑і, ДМ змозе, ж.
1. Здольнасць рабіць што‑н.; сіла, магчымасць. Наколькі хопіць сілы ў мяне, змогі, наколькі хопіць дзён жыцця майго, — мы пойдзем хваляй, палкай, як агонь, ад перамогі і да перамогі.Дубоўка.Хоць пацяжэлі рукі, цела, ногі, І ўжо ўзняцца мы не мелі змогі, А вочы пільна паглядалі ў далеч.А. Астапенка.
2. Моцная стомленасць, поўнае бяссілле. Балелі рукі, млелі ногі, Старыя падалі ад змогі.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чалавеканенаві́сніцтва, ‑а, н.
Кніжн. Нянавісць да людзей, да чалавецтва. Наказ ваеннай і маральнай перамогі свету сацыялізма і дэмакратыі над светам фашызму і чалавеканенавісніцтва і складае змест, сутнасць аповесці [І. Шамякіна «Помста»].Дзюбайла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)