1. Падраздзяленне якой-н. установы, арганізацыі, канферэнцыі, з’езда і пад. з пэўнай спецыялізацыяй.
Спартыўная с. клуба.
Пасяджэнне секцыі па культуры мовы.
2. Частка збудавання, канструкцыі, якая складаецца з некалькіх дэталей.
С. паравога ацяплення.
С. дзевяціпавярховага дома.
|| прым.секцы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэктара́т, ‑а, М ‑раце, м.
Адміністрацыйна-навучальнае кіраўніцтва універсітэта і некаторых іншых навучальных устаноў, якое ўзначальваецца рэктарам. Пасяджэнне рэктарата.// Памяшканне, дзе знаходзіцца гэтае кіраўніцтва. Зайсці ў рэктарат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЫЦА́Й Аляксей Міхайлавіч (н. 7.3.1914, С.-Пецярбург),
рускі жывапісец. Нар. мастак Расіі (1963), чл.АМСССР (1964). Вучыўся ў Ленінградскай АМ (1932—39). Выкладаў у Маскоўскім маст. ін-це імя Сурыкава (1948—52 і з 1964; праф. з 1966). У творах развівае традыцыі рус. пейзажнага жывапісу: «У Жыгулях. Бурны дзень» (1948—50), «Летні сад» (1956), «Чорная вада» (1967). Аўтар твораў на індустр. тэму («Электрапечы», 1947), партрэтаў (групавы партрэт «Пасяджэнне Прэзідыума АНСССР», 1951). Дзярж. прэмія СССР 1951, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
uroczysty
uroczyst|y
урачысты;
~a akademia — урачыстае пасяджэнне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ЛІ́БЕРУМ ВЕ́ТА (лац. liberum veto вольнае «забараняю»),
у 16—18 ст. ў Рэчы Паспалітай права дэпутата сейма спыніць пасяджэнне і адмяніць усе прынятыя на ім пастановы сваім вусным пратэстам (выкрыкам «не дазваляю» або «пратэстую»). Узнікла як следства прынцыпу абавязковага аднагалосся пры прыняцці сеймавых пастаноў, уведзенага ў 1589. Упершыню выкарыстана ў 1652; да 1764 такім чынам сарвана 48 сеймаў з 55, што вяло да паліт. анархіі і ўмяшання інш. дзяржаў у справы Рэчы Паспалітай. У 1768 дзеянне Л.в. абмежавана, захоўвалася толькі пры вырашэнні другарадных пытанняў. Ліквідавана канстытуцыяй 3 мая 1791.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЙТАЎСКА-ЛА́ЎНІЦКІ СУД,
адзін з мясц. судоў для гар. насельніцтва ВКЛ. Дзейнічаў у гарадах, якія мелі магдэбургскае права. Яго юрысдыкцыі падлягалі ў асн. мяшчане. З’яўляўся асаблівай суд. калегіяй у складзе войта і лаўнікаў. Старшынёй суд. пасяджэння найчасцей быў войт ці яго намеснік — ландвойт. Колькасць лаўнікаў залежала ад памераў горада. Пасяджэнне суда адбывалася пры ўмове прысутнасці не менш як палавіны лаўнікаў. Разглядаў крымін. справы, маёмасныя спрэчкі, сведчыў дагаворы куплі-продажу, завяшчанні маёмасці і інш. Судовыя рашэнні выносіў войт. Дзейнічаў поруч з бурмістраўска-радзецкім судом. У малых гарадах і ў большасці прыватнаўласніцкіх гарадоў лаўнікі, бурмістры і радцы ўваходзілі ў склад аднаго суда.