частка малекулы ДНК, якая мае пэўную паслядоўнасцьнуклеатыдаў, функцыян. адзінка спадчыннай інфармацыі. Тэрмін увёў амер. генетык С.Бензер разам з тэрмінам рэкон (1957). Паняцці «Ц.» і «ген» — сэнсавыя сінонімы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАХІМІ́ЧНЫ РАД НАПРУ́ЖАННЯЎ, шэраг актыўнасці металаў,
у электрахімііпаслядоўнасць размяшчэння металаў у парадку нарастання значэнняў іх стандартнага патэнцыялу (за нулявы прыняты патэнцыял вадароду).
Для метал. электродаў мае наступную паслядоўнасць: літый Li, калій K, кальцый Ca, натрый Na, магній Mg, алюміній Al, марганец Mn, цынк Zn, хром Cr, жалеза Fe, кадмій Cd, нікель Ni, волава Sn, свінец Pb, вадарод H2, медзь Cu, ртуць Hg, серабро Ag, плаціна Pt, кісларод O2, золата Au. Э.р.н. дазваляе меркаваць аб тэрмадынамічных магчымасцях працякання тых або інш. электродных працэсаў. Кожны метал выцясняе з раствораў солей металы, якія стаяць у Э.р.н. справа ад яго; металы, якія размешчаны злева ад вадароду, выцясняюць яго з кіслот. Аналагічныя рады напружанняў можна пабудаваць для неметал. электродаў.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
паступо́васць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць паступовага.
2.Паслядоўнасць, чарговасць. Часамі Самабыля нават займаюць думкі: у якой паступовасці трэба размяркоўваць самы матэрыял сваркі? Што трэба казаць наўперад, а што потым?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
план, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Чарцёж, які паказвае на плоскасці мясцовасць, збудаванне і пад.
П. зямельнага ўчастка.
2. Загадзя намечаная сістэма мерапрыемстваў, якая прадугледжвае парадак, паслядоўнасць і тэрмін выканання работ.
Вытворчы п.
Працаваць па плане.
Каляндарны п.
3. Праект, праграма якога-н. дзеяння.
П. падарожжа.
4. Узаемнае размяшчэнне частак, паслядоўнасць, сістэма.
П. урока.
5. Месца, размяшчэнне якога-н. прадмета ў перспектыве.
Пярэдні п.
Адысці на задні п. (перан.: страціць актуальнасць, стаць другарадным).
6. Маштаб паказу прадметаў, асоб пры здымках, у творах і пад.
Паказаць што-н. на кінаэкране буйным планам.
7. Галіна праяўлення чаго-н. або спосаб разгляду чаго-н., пункт гледжання (кніжн.).
Роля гераічнага плана ў кінафільме.
У тэарэтычным плане.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АСНО́ЎНЫ ТОНу акустыцы,
1) гукавыя ваганні, што выпрамяняюцца акустычнай сістэмай, якая вагаецца з найменшай магчымай частатой. Частата асноўнага тону вызначаецца ўласцівасцямі гэтай сістэмы.
2) Простая (сінусаідальная) састаўная складанага вагання з найменшай частатой пры раскладанні яго ў паслядоўнасць па абертонах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУКАРА́Д,
паслядоўнасцьмуз. тонаў якой-н. сістэмы (ладу, строю) у пэўным парадку (узыходным ці сыходным), абертонаў (натуральны гукарад), гукаў, якія можна здабыць на пэўным муз. інструменце, а таксама ўсіх гукаў, што выкарыстаны ў якім-н. муз. творы, яго частцы, асобнай муз. тэме. Гукарад танальнасці наз.гамай.