Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
на́нава, прысл.
1. Не так, як раней, іначай, па-новаму. Пасля зімы чалавек пазнае зямлю нанава.Пташнікаў.Трэба было папраўляць літаральна ўсё.. — іначай кажучы, пісаць аповесць нанава, зусім другой танальнасці.Скрыган.
2. Яшчэ раз; зноў, спачатку. Песня непасрэдна абуджае пачуцці, змушае быццам нанава перажываць радасць, крыўду, нянавісць.Шырма.Гендарсан ціхенька ўстаў, адзеўся, пайшоў у кухню, памыўся халоднай вадой і адчуў сябе так бадзёра, нібы нанава нарадзіўся на свет.Чарнышэвіч.І ўсё-такі пачынаць жыццё нанава Максім Сцяпанавіч не мог.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
прытачы́ць1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
Выточваючы, абточваючы, прыгнаць, прыладзіць да чаго‑н. Прытачыць дэталь.
прытачы́ць2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць; зак., што.
1. У кравецкай і шавецкай справе — прышыць дадаткова, надтачыць.
2.Разм. Дадаць частку, кавалак, паласу і пад., каб пабольшыць, нарасціць што‑н. І хочацца сенажаці, і няма яе, дзе ўзяць, адкуль прытачыць паласу, другую.Барашка.Прырода патрабуе ад таго, хто ўзяўся яе папраўляць, каб ён рабіў гэта з толкам, каб, як кажуць, у адным месцы адрэзаў, а ў другім прытачыў...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
remedy
[ˈremədi]1.
n., pl. -dies
1) лек -у m.
2) сро́дак -ку m. (ад чаго́); за́хад -у m.; ме́ра f. (су́праць чаго́-н.); лячэ́ньне n.
2.
v.t.
выпраўля́ць, папраўля́ць; выле́чваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)