палітмі́німум, ‑у, м.

Неабходны мінімум палітычных ведаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідэало́гія, -і, ж.

Сістэма палітычных, філасофскіх і іншых поглядаў, ідэй, якія характарызуюць тое або іншае грамадства, клас, палітычную партыю; светапогляд.

Дзяржаўная і.

|| прым. ідэалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

политсоста́в (соста́в полити́ческих рабо́тников) ист., воен., мор. палітсаста́ў, -та́ву м. (саста́ў паліты́чных рабо́тнікаў).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

forum [ˈfɔ:rəm] n. (for) фо́рум;

a forum for political debate фо́рум для паліты́чных дэба́таў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

раскула́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго-што (гіст.).

Пазбавіць заможных сялян (кулакоў) зямлі, сродкаў вытворчасці і палітычных правоў.

|| незак. раскула́чваць, -аю, -аеш, -ае; наз. раскула́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

левізна́, ‑ы, ж.

Спец. Левы напрамак у грамадска-палітычных поглядах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрнацыяна́л, -а, м.

1. Назва буйных міжнародных аб’яднанняў, галоўным чынам палітычных арганізацый рабочага класа.

Першы І.

2. Міжнародны гімн рабочага класа і камуністычных партый свету.

З залы даносіліся гукі Інтэрнацыянала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палітгра́мата, ‑ы, ДМ ‑мэце, ж.

Кароткі курс асноўных, першапачатковых палітычных ведаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bloc

[blɑ:k]

n.

блёк -у m.; аб’е́днаньне n. (дзяржа́ваў, паліты́чных па́ртыяў)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

праве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Рабіцца больш рэакцыйным у палітычных адносінах, больш правым.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)