цывіліза́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Ступень грамадскага развіцця, яе матэрыяльнай і духоўнай культуры, характэрная для той ці іншай грамадска-палітычнай фармацыі.
Антычная ц.
2. Сучасная сусветная культура (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лі́дэр, ‑а, м.
1. Кіраўнік палітычнай партыі, грамадска-палітычнай арганізацыі і пад. Лідэры парламенцкіх фракцый.
2. Той, хто ідзе першым у якім‑н. спаборніцтва.
3. Спец. Назва лёгкага крэйсера ці эскадранага мінаносца ў кільватэрнай калоне.
[Ад англ. leader — вядучы, кіраўнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агітма́савы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да агітацыйнай, грамадска-палітычнай работы сярод мас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пампалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.
Памочнік (камандзіра, начальніка) па палітычнай частцы (да 1942 г.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссыльнапаліты́чны, ‑ага, м.
У дарэвалюцыйнай Расіі — чалавек, які знаходзіўся ў ссылцы па палітычнай справе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяржа́ва, -ы, мн. -ы, -жа́ў, ж.
Асноўная палітычная форма арганізацыі грамадства, якая ажыццяўляе кіраванне, абарону эканамічнай і сацыяльнай структуры, а таксама краіна з пэўнай палітычнай арганізацыяй.
Межы дзяржавы.
Рабаўладальніцкая д.
|| прым. дзяржа́ўны, -ая, -ае.
Дзяржаўная палітыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апартуні́зм, -у, м.
1. Яўныя і больш тонкія формы падману, пэўнае недагаворванне, утойванне з боку больш інфармаванага або дасведчанага ўдзельніка размовы, што выкарыстоўваецца з карыслівымі мэтамі.
2. Прыстасавальніцтва, згодніцтва, беспрынцыповасць у палітычнай барацьбе.
|| прым. апартуністы́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
папі́зм, ‑у, м.
1. Рэакцыйная плынь, якая прапагандуе ўстанаўленне палітычнай улады рымскага папы.
2. Тое, што і каталіцызм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трудаві́к, ‑а, м.
Гіст. У пачатку 20 ст. у дарэвалюцыйнай Расіі — член дробнабуржуазнай палітычнай арганізацыі, дэпутат Дзяржаўнай думы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саўпартшко́ла, ‑ы, ж.
Школа для палітычнай і агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі савецкіх і партыйных работнікаў у СССР у 1920–30 гады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)