überhben* I

1. vt (G) пазбаўля́ць, вызваля́ць (каго-н. ад клопату і г.д.)

2. ~, sich (G) пазбаўля́цца, вызваля́цца (ад чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

odżegnywać się

незак. [od-żegnywać się]

1. kogo/co адмаўляцца; адракацца; адхрышчвацца ад каго/чаго;

2. уст. адрабляцца; пазбаўляцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

развя́зываться

1. (открепляться) развя́звацца;

2. перен. (отделываться) разг. адчэ́плівацца, адвя́звацца (ад каго, ад чаго); (избавляться, освобождаться) пазбаўля́цца (ад каго, ад чаго); см. развяза́ться 1, 2;

3. страд. развя́звацца; см. развя́зывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Даваць магчымасць упасці, скаціцца таму, што аддзялілася, адарвалася. Ходзіць [Стася], слёзы раняе цяжкія, як шрот. Куляшоў. Лазняк раняў буйныя кроплі на мокры пясок. Няхай. // Пазбаўляцца чаго‑н., скідаць (лісты, спелыя плады і інш.). На дол хваёвы ігліцы Раняе бор. Пустэча скрозь. Прыходзька. / у перан. ужыв. У дубах крычаць сіваваронкі, І свіст над лугам рэзкі, звонкі Каршун маркотна так раняе І нейкі смутак закідае. Колас.

2. перан. Прыніжаць, траціць. Ды і як .. [Аўгіні], так ганебна .. выгнанай, было варочацца, кланяцца... [Васілю], раняць перад ім свой жаночы гонар? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Ліша́ць, пін. ліша́ть ’пакладаць’ (Шатал.) — фанетычны запіс зроблены не зусім правільна; драг. лэ́чатэ ’тс’ (Лучыц-Федарэц, КЭС), у якім націск на лэ́ пад уплывам прыметніка устар. лэ́шні, лэ́чны (цяпер лі́шні), параўн. польск. leszny ’лішні’ ў прымаўцы moszna rzecz leszna, lecz zdobi wałachy (Варш. сл.). Да прасл. lišiti ’пазбаўляць’, параўн. рус. лиша́ть, бел. ліша́ццапазбаўляцца’ (Ян.). Магчыма, гэта ‑э‑ ў аснове з’яўляецца архаічнымі адносінамі асноў liš‑/leh‑ (з чаргаваннем е : о), як славен. lẹ́hniti ’прыпыняць, праходзіць, пераставаць’ (гл. Куркіна, Этымалогія–72, 78–79). Прасл. lišati () — ітэратыў-дуратыў на ‑(j)ati, які ўзыходзіць да lišiti < lixъ > ліхі́ (гл.) (Трубачоў, Эт. сл., 15, 154–155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вызваля́цца

1. sich befrien, sich frei mchen;

2. (пазбаўляцца ад чаго-н.) etw. lswerden* аддз. vi (s); sich (D) etw. vom Hlse schffen (разм.);

3. (пра памяшканне і г. д.) frei wrden, geräumt wrden; vaknt [vɑ-] wrden (пра пасаду)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

befrien

1. vt

1) (von D) вызваля́ць, выбаўля́ць (ад чаго-н.);

etw. vom Zoll ~ вы́зваліць што-н. ад по́шліны

2. ~, sich (von D) вызваля́цца, пазбаўля́цца (ад чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

remove [rɪˈmu:v] v. (from)

1. выно́сіць; прыма́ць; перастаўля́ць;

Reference books should not be removed from the library. Даведнікі нельга выносіць з бібліятэкі.

2. здыма́ць, зніма́ць;

He removed his hat and gloves. Ён зняў капялюш і пальчаткі.

3. зніма́ць (з пасады)

4. пераязджа́ць, мяня́ць кватэ́ру

5. пазбаўля́цца (ад чаго-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

пазбяга́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-чаго і з інф.

1. Унікаць каго‑, чаго‑н., ухіляцца ад каго‑, чаго‑н. Пазбягаць знаёмых. □ Мы пазбягалі дарог, ішлі па компасе проста на поўнач. Няхай. // Старацца яе рабіць чаго‑н. Аляксей еў хутка і моўчкі, не падымаючы ад талеркі вачэй: размоў з дырэктарам ён пазбягаў. Шамякін. Нікадзім Пятровіч стаў часта бываць сярод людзей, чаго раней ўсяляк пазбягаў. Кулакоўскі.

2. Пазбаўляцца, вызваляцца ад чаго‑н. Пазбягаць пакарання.

пазбяга́ць 2, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. Збегчы, спусціцца ўніз — пра ўсіх, многіх. Хлапчукі пазбягалі з лесвіцы.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Сцяны — пра ўсё, многае. Пазбягала з палеткаў вада каламутная. Мурашка. // перан. Знікнуць, прапасці — пра ўсё, многае. Бабка Параска спыніла работу, разагнулася. З яе сухога, круглага твару пазбягалі маршчынкі. Колас.

3. Збегчы, уцячы — пра ўсіх, многіх. Каралінцы, ратуючыся ад навалы, пазбягалі ў лес. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

smooth2 [smu:ð] v. прыгла́джваць, рабі́ць ро́ўным, гла́дкім

smooth the path/way ліквідава́ць ця́жкасці на чыі́м-н. шляху́

smooth away [ˌsmu:ðəˈweɪ] phr. v. пазбаўля́цца; прыбіра́ць; ліквідава́ць;

He smoothed away all the problems. Ён ліквідаваў усе праблемы.

smooth down [ˌsmu:ðˈdaʊn] phr. v.

1. прыгла́джваць (валасы); абця́гваць (сукенку)

2. супако́йваць (каго-н.)

smooth out [ˌsmu:ðˈaʊt] phr. v. разгла́джваць (складкі)

smooth over [ˌsmu:ðˈəʊvə] phr. v. змякча́ць;

smo oth things over ула́джваць спра́вы;

smooth differences over згла́джваць рознагало́ссі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)