2.перан. Чалавек, які крыўляецца, вядзе сябе, як клоун. Дарэмна крыўляецца, размахваў рукамі п’яны паяц, яго ніхто не заўважае.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размажджэ́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.
Разм. Моцна ўдарыўшы, раздрабіць. [Міхаліна:] — Ідзі, ідзі ад мяне. Ты п’яны... Ледзь на нагах стаіш... Не падыходзь! Галаву траплом размажджэру...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лы́ка, -а, мн. -і, лык, н.
Луб маладой ліпы і некаторых іншых дрэў у выглядзе вузкіх палос, з якіх плятуць лапці.
Драць л.
Лапці з лык.
◊
Лыка не вяжахто (разм.) — настолькі п’яны, што ледзь можа гаварыць.
Не лыкам шытыхто (разм.) — разумее, умее не горш за іншых
|| памянш.лы́чка, -а, мн. -і, -аў, н.
|| прым.лы́кавы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
drunk
[drʌŋk]1.
adj.
1) п’яны́
The man was drunk — чалаве́к быў п’яны́
2) ап’яне́лы
2.
n.
п'яны́ -о́га m., п’яна́я f.
3.
v., p.t. of drink
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КА́БАЦ (Kabatc) Эўгеніюш (н. 11.1.1930, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл.),
польскі празаік і перакладчык. У 1967—73 супрацоўнік польск пасольства ў Рыме. Друкуецца з 1950. У зб.апавяд. «П’яны анёл» (1957), аповесцях «Занадта многа сонца» (1959), «Раманс» (1960), «Адзінаццатая запаведзь» (1965), «Адпачынак у высокай траве» (1968), «Выкраданне Джульеты» (1974) сац.псіхал. праблемы сучаснага яму пакалення. Аповесці «Патрыцыя, ці Аб каханні і мастацтве ў асяродку ночы» (1975), «Аўтастрада сонца» (1979) прысвечаны Італіі. Аўтар фантаст. аповесці «Смерць працаўніка ў атэлі «Savoy» (1985). Тэматыка асобных твораў звязана з Беларуссю. Пераклаў на польск. мову аповесць «Трэцяя ракета» В.Быкава, раман «Людзі на балоце» І.Мележа. Аўтар успамінаў пра Мележа «Сонца ў вачах» (1979). На бел. мову творы К. перакладалі Я.Брыль, В.Рагойша, А.Клышка, П.Стэфановіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
bela
ж.
1. цюк; кіпа;
2. бервяно; брус;
pijany jak bela — п’яны да непрытомнасці; п’яны як бэля
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
drunken
[ˈdrʌŋkən]
adj.
п’яны́
The drunken man was arrested — П’яно́га чалаве́ка арыштава́лі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
п’янава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі, злёгку п’яны. Поруч з намі селі па адзін бок дзядзька Пракоп з Анастассяй Паўлаўнай, па другі — бацька і Усцім Пачосак, ужо трошкі п’янаваты.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЭН (Benn) Готфрыд (2.5.1886, г. Мансфельд, Германія — 7.7.1956),
нямецкі паэт і пісьменнік. Пачынаў як паэт-экспрэсіяніст. Уменне спалучаць прыгожае з агідным, дэманстраваць найб. цяжкія і страшныя бакі жыцця, праўдзіва гаварыць пра чалавечыя пакуты выявілася ўжо ў першых зб-ках «Морг» (1912), «Плоць» (1917), «Шчэбень» (1919). У гады нацысцкага рэжыму Бэн у т.зв.унутр. эміграцыі. Яго творы забаронены да друку. У зб-ках «Статычныя вершы» (1948), «П’яны прыліў» (1949), «Дыстыляцыі» (1953) і інш. пераважалі філас. матывы, разважанні над шляхамі цывілізацыі (у свеце крывавых падзей 20 ст. погляд паэта часта песімістычны), над вечнай адзінотай чалавека, душу якога можа выратаваць толькі мастацтва. Позняй лірыцы Бэна ўласцівыя класічная яснасць і філігранная апрацоўка формы. Аўтар аповесці «Пталамеец» (1949), літ.-крыт. і публіцыст. артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
агні́ца, ‑ы, ж.
Невялікая пасудзіна з кнотам, якая напаўняецца драўняным маслам і запальваецца перад абразамі; лампада. Па харомах вяльмож і царкоўных званіцах Анямеў п’яны спеў і патухлі агніцы.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)