вы́крыкнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак. і аднакр., што і без дап.

Голасна вымавіць, крыкнуць.

В. чыё-н. прозвішча. — Стаяць! — выкрыкнуў Фёдар.

|| незак. выкры́кваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́слізнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак.

1. Слізгануўшы, выпасці, вырвацца.

Рыба выслізнула з рук.

2. перан. Непрыметна выйсці (разм.).

В. з хаты.

|| незак. выслі́згваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., што.

Валіць набок; пераварочваць, перакульваць.

Куляць чарку (разм.) — выпіваць.

|| аднакр. кульну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты.

|| наз. куля́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакі́нуць, -ну, -неш, -не; дакі́нь; -нуты; зак., што.

Кінуўшы, папасці ў якое-н. месца.

Д. мяч да варот.

|| незак. дакіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і дакі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сплю́нуць, -ну, -неш, -не; -лю́нь; -нуты; зак.

1. што. Выплюнуць што-н. з рота.

С. сліну.

2. Плюнуць куды-н.

С. на траву.

|| незак. сплёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак., каго-што.

Прасунуць штуршком.

П. корак у бутэльку.

|| незак. прапіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і прапі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разагну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

Выпрастаць сагнутае.

Р. спіну.

Р. падкову.

|| незак. разгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і разгіба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разамкну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што.

Раз’яднаць (што-н. самкнутае).

Р. ланцуг.

Р. рукі.

|| незак. размыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. размыка́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успамяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што, пра каго-што і з дадан. (разм.).

Тое, што і успомніць.

|| незак. успаміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты; зак., каго-што.

Нагнуць, нахіліць, трохі сагнуць.

П. галаву ў дзвярах.

|| незак. прыгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прыгіна́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)