англійскі хімік; заснавальнік метаду канфармацыйнага аналізу. Скончыў Імперскі каледж навукі і тэхнікі Лонданскага ун-та (1940). З 1957 праф. Лонданскага ун-та. З 1978 дырэктар Ін-та хіміі прыродных злучэнняў у Жыф-сюр-Івеце (Францыя). Навук. даследаванні па хіміі прыродных злучэнняў (стэроіды, тэрпеноіды, ферменты), фотахіміі і біясінтэзе. Нобелеўскаяпрэмія 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБА́ (Gobat) Шарль Альберт (21.5.1834, г. Трамлан, Швейцарыя — 16.3.1914),
швейцарскі паліт. дзеяч. Д-р права (1867). У 1889 уключыўся ў міжнар. рух за мір. З 1891 дырэктар Міжпарламенцкага бюро, якое каардынавала дзейнасць Міжпарламенцкага саюза ў розных краінах. З 1906 дырэктар Міжнар. бюро міру. Аўтар кн. «Еўрапейскі кашмар» (1911) аб небяспецы гонкі ўзбраенняў. Нобелеўскаяпрэмія міру 1902 (разам з Э.Дзюкаменам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЛ (Karle) Джэром (н. 18.6.1918, г. Нью-Йорк, ЗША),
амерыканскі фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1976). Скончыў Гарвардскі ун-т (1938). У 1943—44 удзельнічаў у стварэнні атамнай бомбы. З 1947 у даследчай лабараторыі Ваенна-марскога флоту ЗША (Вашынгтон). Навук. працы па крышталяграфіі. Адзін са стваральнікаў прамога метаду расшыфроўкі структур крышталёў. Нобелеўскаяпрэмія 1985 (разам з Г.А.Хаўптманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РМАК (Cormack) Алан Маклеад (н. 23.3.1924, г. Іаганесбург, Паўд.-Афрыканская Рэспубліка),
амерыканскі фізік. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Кейптаўнскі ун-т (1945). З 1957 ва ун-це Тафтса ў Медфардзе (у 1968—76 праф., заг. кафедры), ЗША. Навук. працы па вымярэнні доз радыяцыі, ядзерных узаемадзеяннях, фізіцы часціц. Адзін з распрацоўшчыкаў камп’ютэрнай тамаграфіі. Нобелеўскаяпрэмія 1979 (разам з Г.Хаўнсфілдам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НЕН (Lynen) Феадор Фелікс Конрад (6.4.1911, г. Мюнхен, Германія — 6.8.1979),
нямецкі біяхімік. Чл.Герм. акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1959) і Нац.АН ЗША (1962). Скончыў Мюнхенскі ун-т (1937). З 1945 дырэктар Ін-та хіміі клеткі імя М.Планка ў Мюнхене. Навук. працы па біяхіміі абмену рэчываў, акісленні тлустых кіслот у арганізме, актываванні ацэтату. Нобелеўскаяпрэмія 1964 (разам з К.Блохам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКУС (Marcus) Рудольф Артур (н. 21.7.1923, г. Манрэаль, Канада),
амер. фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1970), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1973). Скончыў ун-т Мак-Джыла (Манрэаль; 1946). З 1949 выкладаў у розных навуч. установах ЗША. З 1978 праф. Каліфарнійскага тэхнал. ін-та (Пасадэна). Навук. працы па тэорыі хім. рэакцый электроннага пераносу. Нобелеўскаяпрэмія 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ЛІС (Mullis) Кэры Бэнкс (н. 28.12.1944, г. Ленар, ЗША),
амерыканскі біяхімік. Скончыў тэхнал.ін-т у Джорджыі (1966). З 1979 у карпарацыі «Цэтус» у г. Эмервіль, з 1986 у карпарацыі «Ксітронікс» у г. Сан-Дыега. Навук. працы па генетычнай інжынерыі. Распрацаваў метад полімеразнай ланцуговай рэакцыі — атрыманне неабмежаванай колькасці новых малекул ДНК з дапамогай ферменту ДНК-полімеразы. Нобелеўскаяпрэмія 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎЛАНД (Rowland) Шэрвуд (н. 28.6.1927, г. Дэлавэр, штат Агайо, ЗША),
амерыканскі хімік. Скончыў Весліянскі ун-т (1948). З 1956 у Канзаскім ун-це, з 1964 праф. Каліфарнійскага ун-та (г. Ірвін). Навук. працы па радыяхіміі, хіміі атмасферы. Устанавіў, што атм. азон раскладаецца фрэонамі, якія шырока выкарыстоўваюцца як холадагенты (разам з М.Маліна; 1974). Нобелеўскаяпрэмія 1995 (разам з П.Крутцэнам, Маліна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́НБЕРГЕН (Tinbergen) Нікалас (15.4.1907, г. Гаага, Нідэрланды — 21.12.1988),
нідэрландскі вучоны ў галіне эталогіі і зоапсіхалогіі. Праф. (1960). Скончыў Лейдэнскі ун-т (1932). З 1949 у Оксфардскім ун-це (Вялікабрытанія). Навук. працы па паводзінах птушак. Распрацаваў (з К.Лорэнцам) вучэнне пра інстынктыўныя паводзіны жывёл і іх развіццё ў онта- і філагенезе. Нобелеўскаяпрэмія 1973 (з К.Лорэнцам, К.Фрышам).
дацкі вучоны ў галіне мікрабіялогіі і патолагаанатоміі. Чл. Каралеўскай дацкай АН. Вучань Р.Коха і Э.А. фон Берынга. У 1900—05 дырэктар Ін-та клінічнай бактэрыялогіі, адначасова з 1900 праф. паталогіі Капенгагенскага ун-та. Навук. працы па эксперым. анкалогіі, даследаваў уздзеянне канцэрагенных рэчываў на арганізм. Нобелеўскаяпрэмія 1926.