механічная сістэма, у час руху якой сума яе патэнцыяльнай і кінетычнай энергій застаецца пастаяннай (выконваецца закон захавання поўнай мех. энергіі). К. с.будзе кожная мех. сістэма, калі знешнія сілы, што дзейнічаюць на яе, не мяняюцца з цягам часу і з’яўляюцца патэнцыяльнымі (кансерватыўнымі), а ўсе ўнутр. сілы таксама патэнцыяльныя. Прыкладам К.с. можа быць матэм. маятнік, калі сіла трэння ў падвесе і сіла супраціўлення паветра (асяроддзя) зведзены да мінімальна магчымага значэння. Гл. таксама Дысіпатыўная сістэма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бра́цтва, ‑а, н.
1. Садружнасць, еднасць; брацкі саюз. [Адась Гушка:] — Калі мы [салдаты] зробім сабе сапраўдную бацькаўшчыну, дзе будзе брацтва народаў, дзе будзе чалавеку воля, дзе ён здзеку на сабе небудзе чуць, — за бацькаўшчыну тую і паваяваць з ворагамі можна будзе.Чорны.
2. Кола людзей, згуртаваных для якой‑н. адной мэты; рэлігійная абшчына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беспаваро́тны, ‑ая, ‑ае.
Які небудзе зменены, канчатковы, цвёрды, поўны рашучасці. Беспаваротнае рашэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выбэ́ндюваты ’капрызіць, перабіраць’ (брэсц., Нар. лекс.). Няясна, незвычайны фанетычны воблік слова прымушае бачыць у ім запазычанне хутчэй за ўсё з польскай мовы (ці не наватвор ад польск.będzie ’будзе’?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1.што і без дап. Цярпліва пераносіць боль, непрыемнасць і пад.
Так хацелася спаць, што ён не мог т.
2. (1 і 2 ас. звычайна неўжыв.). Працягвацца пэўны час.
Усё лета трывала засуха.
Трывала маўчанне.
3. (1 і 2 ас. звычайна неўжыв.). Захоўваць прыдатнасць, выконваць сваё прызначэнне; трымацца, служыць.
Кладачка слабая, але яшчэ доўга будзе т.
|| наз.трыва́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АБД АЛЬ-КЕРЫ́М (1881 або 1882 — 7.2.1963),
паліт. і дзярж. дзеяч Марока. Атрымаў багаслоўскую адукацыю. За заклікі да вызв. барацьбы ў 1915 зняволены. У 1921 узначаліў вызв. барацьбу рыфскіх плямёнаў супраць ісп., з 1925 франц. каланізатараў. Прэзідэнт (эмір) [1921—26] Рыфскай рэспублікі. У 1926 захоплены французамі і сасланы на в-аў Рэюньён. У 1947 атрымаў дазвол на выезд у Францыю пры ўмове, што небудзе займацца паліт. дзейнасцю. Уцёк і пасяліўся ў Каіры, дзе ўзначаліў (1948—56) Камітэт вызвалення Арабскага Магрыба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗРАЗМЕ́РНАЯ ВЕЛІЧЫНЯ́,
вытворная фізічная велічыня, не залежная ад змены ў аднолькавую колькасць разоў велічыняў, выбраных за асноўныя. У сістэме велічыні, дзе за асн. выбраны даўжыня L, маса M і час T, размернасць некаторай безразмернай велічыні х роўная 1, г. зн. dim x = L°M°T° = 1 (усе паказчыкі размернасці такой велічыні роўныя нулю). Напрыклад, цэнтр. плоскі вугал, абмежаваны двума радыусамі акружнасці, не залежыць ад даўжыні радыуса і ў сістэме велічынь LMT будзе безразмернай велічынёй. Да безразмерных велічынь належаць усе адносныя велічыні: адносная шчыльнасць, адноснае падаўжэнне, адносныя дыэлектрычная і магн. пранікальнасці і інш. Безразмерная велічыня ў адной сістэме велічыняў можа быць размернай у іншай сістэме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адбо́й, -бо́ю, м.
1.гл. адбіць.
2. Сігнал (першапачаткова барабанны), які апавяшчае аб заканчэнні чаго-н.
А. паветранай трывогі.
3.перан. Перапынак у працы, дзеянні; спачын.
Біць (даць) адбой (таксама перан.: адмаўляцца ад свайго рашэння, думкі).
◊
Адбою няма (небудзе)ад каго-чаго (разм.) — вельмі многа каго-, чаго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
unless
[ənˈles]
conj.
хіба́ то́лькі; хіба́ што; калі́не
We shall go, unless it rains — Мы по́йдзем, калі́ ня бу́дзе дажджу́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПРО́СТЫ ЛІК,
цэлы дадатны лік, які перавышае 1 і не мае інш. дзельнікаў акрамя 1 і самога сябе. Напр., 2, 3, 5, 7, 11, ... . Паняцце «П.л.» з’яўляецца асноўным пры вывучэнні падзельнасці натуральных лікаў: любы натуральны лік адназначна раскладаецца на здабытак П.л. Існуе бясконцае мноства П.л. (тэарэма Эўкліда). Для знаходжання П.л. карыстаюцца рэшатам Эратасфена: з табліцы натуральных лікаў выкрэсліваецца 1, лік 2 — П.л. — пакідаецца, выкрэсліваюцца ўсе цотныя лікі, лік 3 (1-ы з нявыкрасленых) будзе простым, далей выкрэсліваюцца лікі, кратныя 3, і г.д.