carbuncle [ˈkɑ:bʌŋkl] n.

1. карбу́нкул, ску́ла

2. AmE архітэкту́рная недарэ́чнасць (абразлівы для вока будынак)

3. карбу́нкул (каштоўны камень)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

но́нсэнс

(англ. nonsense, ад лац. non = не + sensus = сэнс)

бяссэнсіца, недарэчнасць.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

лухта́, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Разм. Бязглуздзіца, бяссэнсіца, недарэчнасць; глупства. Нельга было не смяяцца, гледзячы на сур’ёзную Сымонаву міну, з якою выдаваў ён лухту за праўду. Колас.

•••

Вярзці (малоць, плесці) лухту гл. вярзці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Verkéhrtheit f -, -en бяссэ́нсіца, недарэ́чнасць; скажо́насць, няпра́вільнасць, памылко́васць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

бессмы́слица разг. бяссэ́нсіца, -цы ж.; (абсурд) недарэ́чнасць, -ці ж.; (глупость) бязглу́здзіца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

несура́зица ж., разг. недарэ́чнасць, -ці ж.; (глупость) глу́пства ср.; (бессмыслица) бязглу́здзіца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лухта́ ’бязглуздзіца, недарэчнасць, глупства’ (Нас., Гарэц., Дразд., Бяльк., Нар. Гом.), лухта непадсяваная ’бяссэнсіца’, ’манюка, балбатун’ (Юрч. Фраз. 2), лухту малоць, лухту пароць ’гаварыць недарэчнасць’ (Яруш.), лухці́ць ’маніць’, ’гаварыць бязглуздзіцу’ (Нас.). Рус. смал., цвяр., краснаяр. лу́хта, лухта́ ’бязглуздзіца, глупства’. Бел.-рус. ізалекса, магчыма, прасл. вузкі рэгіяналізм, утвораны ад xlusiti, у якім пачатковае x‑ адпала, а карэннае ‑s‑ нерэгулярна перайшло ў ‑x‑. Xlusiti роднаснае са sluxъ (дыстантная метатэза). (Слаўскі, SP, 2, 41–42; ён жа, SP, 1, 70–71). Аб xlusiti гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 40.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вар’я́цтва, ‑а, н.

1. Страта розуму, стан псіхічнага расстройства.

2. Безразважнасць, неразумны ўчынак; недарэчнасць. [Вайтовіч:] — Я да такога вар’яцтва, каханы мой, не дайду. Знішчаць сваё, набытае працай... У мяне не расшчэмяцца вось гэтыя пальцы запаліць сярнічку. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

І́дал ’язычаскае бажаство; прадмет абажання або нізкапаклонства; нягоднік’ (ТСБМ), ’чорт, д’ябал’ (Нас., Касп., Шат.), і́дыл ’чорт’ (Бяльк.), і́дальшчына ’недарэчнасць, чартаўшчына’ (Нас.); параўн. рус. и́дол ’ідал, балван’ (Даль), смал. ’лаянка’, и́долыццна ’недарэчнасць’, укр. і́дол ’аб недарэчным, дурным або бяздушным чалавеку’, и́дал ’ідал, чорт’ (Грынч.). Ст.-бел. идолъ ’язычаскае бажаство’ (Скарына; Гіст. лекс., 121) < ст.-рус. идолъ ’язычаскае бажаство’ (XI ст., Сразн.), ’лаянка’ (XVII ст.) < ст.-слав. идолъ ’бажок, кумір’. Першакрыніца: грэч. εἴδωλον ’вобраз, падабенства, малюнак’. Фасмер, 2, 117; Шанскі, 2, I, 14. Ідалапакло́ннік, ідалапакло́нства — паўкалькі грэч. εἰδωλολάτρης, εἰδωλολατρεία. Шанскі, там жа, 14–15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

éinfältig a наі́ўны, няхі́тры, дурнава́ты;

~es Zeug глу́пства; недарэ́чнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)