АЙТЫ́ЕЎ Гапар Айтыевіч (28.9.1912, с. Першы Тулейкен Ошскай вобл., Кыргызстан — 16.12.1984),
кіргізскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1971). Чл.-кар.АМСССР (1974), Герой Сац. Працы (1982). Скончыў Кіргізскі ін-т асветы (1932), у 1935—38 вучыўся ў Маскве. Аўтар паэт. пейзажаў («Поўдзеньна Ісык-Кулі», 1954; «Баваўнянае поле на поўдні Кіргізіі», пано, 1955; «Наваколле Андыжана», 1967), партрэтаў («Галерэя партрэтаў сучаснікаў», 1979), размалёвак і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
упадзе́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. упадаць (у 2 знач.).
2. Месца зліцця дзвюх рэк. Узнік .. [Полацк] тут, пры ўпадзенні Палаты ў Дзвіну, на зручным водным шляху з усходу на захад і з поўначы напоўдзень, у далёкія-далёкія часы як адзін з цэнтраў усходнеславянскага племені — крывічоў.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аа́зіс, ‑а, м.
Месца сярод пустыні з крыніцай і расліннасцю вакол яе. У поўдзень да нас міражы падступалі: Зялёны аазіс у моры пяскоў.Звонак.//перан. Аб чым‑н., што з’яўляецца прыемным выключэннем на агульным шэрым фоне. Культурны аазіс.
[Грэч. oasis з егіп.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРЫДЫЗА́ЦЫЯ,
працэс эвалюцыі ландшафту ў бок павелічэння сухасці клімату (перавышэння патэнцыяльнага выпарэння над колькасцю ападкаў). Можа прыводзіць да апустыньвання, дэградацыі і разбурэння біялагічнага жыцця ландшафту і страты яго прыродна-эканамічнага патэнцыялу, што звычайна назіраецца ў раёнах, прылеглых да пустыняў (напрыклад, пустыня Сахара штогод пашырае свае межы наПоўдзень у сярэднім на 5 км). Фактары, што выклікаюць арыдызацыю, — змены клімату і антрапагенныя ўздзеянні. Умовы мэтанакіраванага змяншэння арыдызацыі — павышэнне культуры землекарыстання ў арыдных раёнах, арашэнне, аднаўленне страчанага расліннага покрыва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРО́ШКІ [ад грэч. tropikos (kyklos) круг павароту],
геаграфічныя паралелі, адлеглыя на 23°27′наПн і на П ад экватара. Называюцца адпаведна Паўночны, або Т. Рака, і Паўднёвы, або Т. Казярога. У дзень летняга сонцастаяння (21—22 чэрв.) Сонца знаходзіцца ў поўдзень у зеніце для месц, якія ляжаць наПаўн. Т., у дзень зімовага сонцастаяння (21—22 снежня) — для месц, якія ляжаць наПаўд. Т. Часам Т. наз. усю шыротную зону, якая заключана паміж Паўн. і Паўд. Т. — экватарыяльны пояс і 2 трапічныя паясы Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРОК (Broch) Олаф (4.8.1867, г. Хортэн, Нарвегія — 28.1.1961),
нарвежскі мовазнавец-славіст. Праф. ун-та ў Осла (1900). Стваральнік слав. апісальнай фанетыкі. Даследуючы слав. мовы, значную ўвагу аддаваў бел. мове і яе дыялектам («Пра адзін беларускі дыялект напоўдзень ад Вільні», 1957). Аўтар прац: «Нарыс фізіялогіі славянскай мовы» (1910), «Гаворкі на захад ад Масальска» (1916). Пераклаў нанарв. мову «Ганну Карэніну» Л.Талстога і «Братоў Карамазавых» Ф.Дастаеўскага.
Тв.:
Studien von der slovakisch-kleinrussischen Sprachgrenze im östlichen Ungarn. [T. 1—2]. Kristiania, 1897—99;
Die Dialekte des südlichsten Serbiens. Wien, 1903.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паўдзён ’пастаўнік’ (круп., ДАБМ, 784). У выніку семантычнага пераносу з паўдзён ’поўдзень’ (Грыг.; в.-дзв., брасл., Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.; браг., Мат. Гом.), якое першапачаткова азначала ’палавіна дня’ > напаўдзён (прыганялі скаціну ў двор) (Касп.), паўдзёнкі ’час у сярэдзіне дня, на які ўлетку прыганяюць з поля кароў (бялын., Янк. Мат.) або заганяюць у пастаўнікі’. Параўн. таксама дзяннік ’пастаўнік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шамо́т, ‑у, М ‑моце, м.
1. Вогнетрывалая гліна або кааліп. Пойдуць у цэнтр і напоўдзень караблі, гружаныя дынасам і шамотам, патрэбнымі для домен і вагранак.Галавач.
2. Вогнетрывалая цэгла з такога матэрыялу або з прымесямі такога матэрыялу. На фасадных плоскасцях [кафэ «Журавінка»] бачна абліцоўка сцяны плітамі з шамоту.«Маладосць».
[Ад фр. chamotte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́МПАСНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
расліны, лісце якіх размешчана ў напрамку Пн—Пд. Лісце К.р. у поўдзень паварочваецца рабром да сонечнага святла. Інтэнсіўнасць фотасінтэзу пры гэтым не зніжаецца, але расліны пазбягаюць празмернага выпарэння вады і перагравання. Звычайна трапляюцца ў стэпах, паўпустынях і інш. месцах з моцнай інсаляцыяй. Напр., у Аўстраліі — эўкаліпты, у Паўн. Амерыцы — сільфіум. На Беларусі ў агародах, на пустках і ў садах расце салата компасная (Lactuca serriola) — двухгадовая расліна сям. складанакветных выш. 60—120 см з бледна-жоўтымі кветкавымі кошыкамі і лісцем, павернутым рабром да сонца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЭДНЕГЕРМА́НСКІ КАНА́Л,
суднаходны канал у Германіі, які злучае рэкі Эмс, Везер і Эльбу, а праз сістэму каналаў — р. Рэйн з р. Одэр. Даўж. 325 км, мінім.глыб. 3 м; 3 шлюзы, суднапад’ёмнікі, прапускае судны грузапад’ёмнасцю да 1 тыс.т. Адкрыты ў 1938. Канал мае адгалінаванні на Оснабрук, Місбург, Ліндэн, Гільдэсгайм, Зальцгітэр. У 1976 ад С.к. пабудаваны Эльбскі абвадны канал (канал Поўнач—Поўдзень) ад г. Вольфсбург да нізоўяў р. Эльба і далей да ўзбярэжжа Паўн. мора (г. Любек). Гал. парты: Оснабрук, Гановер, Браўншвайг, Берлін.