пярэдняя частка праваслаўнага ці каталіцкага храма. На Беларусі вядомы з 11—12 ст. (Сафійскі сабор і Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку). Пашыраны ў архітэктуры культ. пабудоў 15—18 ст. як частка аб’ёму над хорамі (цэрквы ў в. Мураванка Шчучынскага, Сынковічы Зэльвенскага р-наў Гродзенскай вобл., касцёлы ў в. Дзераўная Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл., Ішкалдзь Баранавіцкага р-на) або самастойны аб’ём, злучаны прамавугольным ці арачным праёмам з асноўным (цэрквы ў в. Яглевічы Івацэвіцкага, Здзітава Жабінкаўскага р-наў Брэсцкай вобл.). У кампазіцыі бабінец часам вылучаюць асобным верхам ці вежай-званіцай (цэрквы ў в. Вяжное Пружанскага, Рубель Столінскага р-наў Брэсцкай вобл.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕ́ГАНТАЎ Аляксей Канідзеевіч (16.3.1888, в. Алочы Чыцінскай вобл., Расія — 11.3.1943),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. У 1920—22 камандзір 1-й Амурскай дывізіі, камандуючы партыз. атрадамі Прымор’я, потым на гасп. і сав. рабоце. У Вял.Айч. вайну ініцыятар стварэння і камандзір кав.партыз. атрада, які ў жн. 1942 накіраваны на тэр. акупіраванай Беларусі. У кастр. 1942 — сак. 1943 камандзір партыз. брыгады «За Радзіму», якая дзейнічала на тэр. Маларыцкага і Дзівінскага р-наў Брэсцкай, Асіповіцкага і Бабруйскага р-наў Магілёўскай, Пухавіцкага і Чэрвеньскага р-наў Мінскай вобл. і Валынскай вобл. (Украіна). Загінуў у баі. У г. Чэрвень яму пастаўлены помнік.