панаціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што. Нацерці, намазаць чым‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Панаціраць рукі шкіпінарам.

2. што. Начысціць да глянцу ўсё, многае. Панаціраць паркет.

3. што. Пашкодзіць трэннем усё, многае. Панаціраць ногі. // Нацерці на чым‑н. многа чаго‑н. Панаціраць мазалі на руках.

4. чаго. Нарыхтаваць трэннем, нацерці вялікую колькасць чаго‑н. Панаціраць канапель. Панаціраць бульбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мазаць, -мажу, -мажаш, -мажа; -маж; -мазаны; зак., што.

1. Намазаць, нацерці чым-н., што фарбуе.

В. печ глінай.

2. у што. Запэцкаць, замазаць (разм.).

В. адзенне ў дзёгаць.

|| незак. выма́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́шмараваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Разм. Вымазаць, нацерці (пастай, маззю і пад.). // Зрасходаваць шмараваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набялі́цца, ‑бялюся, ‑белішся, ‑беліцца; зак.

Нацерці твар, рукі і г. д. бяліламі (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наваскава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што і чаго.

Пакрыць, нацерці воскам. Наваскаваць падлогу. Наваскаваць нітку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падму́ляць

‘крыху націснуць, нацерці каму-небудзь, што-небудзь (яму падмуляла, падмуляла плечы); паднадакучыць каму-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. падму́ляю падму́ляем
2-я ас. падму́ляеш падму́ляеце
3-я ас. падму́ляе падму́ляюць
Прошлы час
м. падму́ляў падму́лялі
ж. падму́ляла
н. падму́ляла
Загадны лад
2-я ас. падму́ляй падму́ляйце
Дзеепрыслоўе
прош. час падму́ляўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́жаўціць, ‑жаўчу, ‑жаўціш, ‑жаўціць; зак., што.

Разм. Пафарбаваць у жоўты колер, нацерці што‑н. драўлянае да жаўцізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нашарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Начысціць, нацерці да бляску, навесці глянец. Нашараваць самавар. Нашараваць медны таз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наце́рціся, натруся, натрэшся, натрэцца; натромся, натрацеся; пр. нацёрся, ‑церлася; зак.

1. Нацерці сябе чым‑н. (звычайна маззю і пад.). // Расцерціся чым‑н. [Руневіч:] Цяпер бы мне.. холадна апячы свае грудзі і плечы сцюдзёнай вадой каля студні, да чырвані нацерціся хрусткім, духмяным кужалем ручніка... Брыль.

2. Стаць нацёртым (гл. нацерці ў 2, 4 знач.). Паркет добра нацёрся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

natrzeć

зак.

1. пайсці ў наступ (наступленне);

2. нацерці;

natrzeć plecy — нацерці плечы (спіну);

natrzeć uszu — намыліць шыю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)