hóchgradig adv у найвышэ́йшай ступе́ні, надзвыча́йна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

XL = extra large – надзвычайна вялікага памеру

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

превосхо́дно нареч. ве́льмі до́бра; (чудесно) цудо́ўна; (отлично) выда́тна; (необыкновенно) надзвыча́йна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КВАЗА́РЫ (англ. quasar, скарочанае ад quasistellar radiosource квазізоркавая крыніца радыёвыпрамянення),

касмічныя аб’екты вял. яркасці з магутным радыёвыпрамяненнем.

Назіраюцца на надзвычайна вял. адлегласцях (больш за 10 млрд. св. гадоў). Характэрныя прыкметы: малыя вуглавыя памеры; значнае перавышэнне ультрафіялетавага і інфрачырвонага выпрамянення ў параўнанні са звычайнымі зоркамі; пераменнасць патоку выпрамянення як у бачным, так і ў радыёдыяпазоне; шырокія эмісійныя спектральныя лініі; вял. чырвонае зрушэнне спектральных ліній. Пераменны бляск, які мяняецца з перыядам ад некалькіх сутак да некалькіх гадоў, сведчыць пра малыя памеры, а вял. магутнасць выпрамянення (у сярэднім 10​40 Вт) — пра вял. масу К. Зыходзячы з гэтага лічаць, што ў цэнтры К. знаходзіцца чорная дзіра, вакол якой з вял. скорасцю закручваецца газ. Самы яркі К. (ЗС 273) знаходзіцца на адлегласці 2 млрд. св. гадоў ад Зямлі.

Літ.:

Левитт И. За пределами известного мира: от белых карликов до квазаров: Пер. с англ. М., 1978;

Нарликар Дж. Неистовая Вселенная: Пер. с англ. М., 1985.

А.​А.​Шымбалёў.

т. 8, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

surprisingly [səˈpraɪzɪŋli] adv. надзвыча́йна; незвыча́йна; нечака́на;

She looked surprisingly well. Яна выглядала надзіва добра.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

даве́рлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць даверлівага. Дзіцячая даверлівасць. □ Таццяна радасна ажывілася — ёй надзвычайна прыемна было, што Зелянюк ставіцца да яе з шчырай даверлівасцю і нават радзіцца з ёй. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пану́расць, ‑і, ж.

Стан панурага. Вочы.. [селяніна] праясніліся, панурасць і заклапочанасць зніклі з твару. Колас. Надзвычайна ўрачыстымі здаваліся дрэвы ў густым бары, паскідаўшыя снегавыя шапкі і зімовую панурасць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zutíefst adv глыбо́ка, у найвышэ́йшай ступе́ні, надзвыча́йна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

великоле́пно нареч.

1. пы́шна; раско́шна;

2. (отлично) ве́льмі до́бра, цудо́ўна, надзвыча́йна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

невероя́тие ср. / до невероя́тия разг. неймаве́рна, да неймаве́рнасці; (чрезвычайно) надзвыча́йна, надзвы́чай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)