opera

I [ˈɑ:pərə]

n.

о́пэра f.

II [ˈɑ:pərə]

n., pl. of opus

літарату́рныя тво́ры або́ музы́чныя кампазы́цыі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

псалтэ́рыюм

(лац. psalterium, ад гр. psalterion = псалтыр)

шматструнныя шчыпковыя музычныя інструменты без шыйкі (тыпу гусляў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. што і без дап. Утвараць голасам музычныя гукі; выконваць вакальныя творы; умець гэта рабіць.

С. песню.

С. у оперы.

С. басам.

2. каго-што і без дап. Выконваць оперную партыю.

С.

Міхала.

3. Пра пеўчых і некаторых іншых птушак: цёхкаць, шчоўкаць, свістаць і пад.

Салавей спявае.

Галасіста спяваў певень.

4. перан., без дап. Быць прасякнутым узнёслым, радасным пачуццём.

Сэрца маё спявае.

5. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра музычныя інструменты: меладычна гучаць.

Цымбалы спяваюць.

6. аб кім-чым і пра каго-што. Складаць вершы пра што-н., услаўляць у вершах, песнях.

Паэт спявае аб Радзіме.

|| зак. праспява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны (да 1—3 знач.).

|| наз. спява́нне, -я, н. і спеў, спе́ву, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трыло́гія

(гр. trilogia)

тры літаратурныя або музычныя творы аднаго аўтара, звязаныя адзінствам задумы і пераемнасцю зместу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэтрало́гія

(гр. tetralogia)

чатыры літаратурныя або музычныя творы аднаго аўтара, звязаныя адзінствам задумы і пераемнасцю сюжэта.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мюзік-хо́л

(англ. music-holl = канцэртная зала)

від эстраднага тэатра, у праграме якога чаргуюцца эстрадныя, цыркавыя, балетныя, музычныя нумары.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

праяві́цца, ‑явіцца; зак.

1. Стаць прыкметным, выявіцца (аб якіх‑н. якасцях, уласцівасцях). Ужо з дзяцінства ў Марыны праявіліся музычныя здольнасці. Васілевіч. [Тарас:] Вельмі прыемна, што ў Андрэя праявіўся талент артыста. Гурскі.

2. Спец. Стаць бачным пад уздзеяннем праявіцелю (пра адбітак на плёнцы, пласцінцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідыяфо́ны

(ад ідыя- + -фон)

музычныя ўдарныя інструменты, у якіх гук узнікае праз ваганне ўсяго інструмента (напр. звон, гонг).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

evening [ˈi:vnɪŋ] n.

1. ве́чар;

every evening ко́жны ве́чар, штове́чар;

in the evening уве́чары, ве́чарам;

this evening сёння ўве́чары;

Good evening! До́бры ве́чар!

2. вечары́на;

musical evenings музы́чныя вечары́/вечары́ны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

язычко́вы

1. язычко́вый;

~выя музы́чныя інструме́нты — язычко́вые музыка́льные инструме́нты;

2. анат. язычко́вый, надгорта́нный;

3. лингв. (о звуках) язычко́ый;

~выя зы́чныя гу́кі — язычко́вые согла́сные зву́ки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)