рамо́нтна-механі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. рамо́нтна-механі́чны рамо́нтна-механі́чная рамо́нтна-механі́чнае рамо́нтна-механі́чныя
Р. рамо́нтна-механі́чнага рамо́нтна-механі́чнай
рамо́нтна-механі́чнае
рамо́нтна-механі́чнага рамо́нтна-механі́чных
Д. рамо́нтна-механі́чнаму рамо́нтна-механі́чнай рамо́нтна-механі́чнаму рамо́нтна-механі́чным
В. рамо́нтна-механі́чны (неадуш.)
рамо́нтна-механі́чнага (адуш.)
рамо́нтна-механі́чную рамо́нтна-механі́чнае рамо́нтна-механі́чныя (неадуш.)
рамо́нтна-механі́чных (адуш.)
Т. рамо́нтна-механі́чным рамо́нтна-механі́чнай
рамо́нтна-механі́чнаю
рамо́нтна-механі́чным рамо́нтна-механі́чнымі
М. рамо́нтна-механі́чным рамо́нтна-механі́чнай рамо́нтна-механі́чным рамо́нтна-механі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АСФІ́КСІЯ (грэч. asphyxia літар. адсутнасць пульсу),

паталагічны стан, што ўзнікае ў арганізме ад рэзкага недахопу кіслароду і лішку вуглекіслаты. Асфіксія механічная ўзнікае ад спынення доступу паветра ў лёгкія, асфіксія таксічная — ад дзеяння розных хім. рэчываў. Пры асфіксіі ўзнікаюць задышка і галавакружэнне, пачашчаецца пульс, павышаецца крывяны ціск, зацямняецца свядомасць, трацяцца адчувальнасць і рэфлексы, спыняюцца дыханне і сардэчная дзейнасць. Неадкладныя меры: штучнае дыханне, лякарствы, якія ўзбуджаюць дыхальны і сасудзісты цэнтры.

т. 2, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

піла́, -ы́, мн. пілы і (з ліч. 2, 3, 4) пілы́, піл, ж.

1. Стальная зубчастая пласціна (або дыск) для разразання дрэва, металу і пад.

Ручная п. (інструмент у выглядзе такой пласціны з ручкай). Механічная п. (машына для пілавання). Цыркулярная п.

2. перан. Пра чалавека, які пілуе (у 2 знач.) каго-н. (разм., неадабр.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЫ́МНЫ ПО́РАХ, чорны порах,

зярнёная механічная сумесь каліевай салетры (75%), драўнянага вугалю (15%) і серы (10% па масе). Лёгка загараецца і хутка згарае (цеплата згарання 32,3 МДж/кг) без доступу паветра з утварэннем газаў, здольных выконваць значную мех. работу. У Кітаі вядомы з 10—11 ст., у Еўропе — з 13 ст. Да сярэдзіны 19 ст. заставаўся адзіным брызантным выбуховым рэчывам. Выкарыстоўваюць пры здабычы штучнага каменю, для вырабу вогнеправоднага шнура. Гл. таксама Порах.

т. 6, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНСЕРВА́ТЫ́ЎНАЯ СІСТЭ́МА,

механічная сістэма, у час руху якой сума яе патэнцыяльнай і кінетычнай энергій застаецца пастаяннай (выконваецца закон захавання поўнай мех. энергіі). К. с. будзе кожная мех. сістэма, калі знешнія сілы, што дзейнічаюць на яе, не мяняюцца з цягам часу і з’яўляюцца патэнцыяльнымі (кансерватыўнымі), а ўсе ўнутр. сілы таксама патэнцыяльныя. Прыкладам К.с. можа быць матэм. маятнік, калі сіла трэння ў падвесе і сіла супраціўлення паветра (асяроддзя) зведзены да мінімальна магчымага значэння. Гл. таксама Дысіпатыўная сістэма.

т. 7, с. 591

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАНІМЕ́ТР (ад лац. planum плоскасць + метр),

механічная прылада для вымярэння плошчы плоскіх фігур адвольнай формы. Адрозніваюць П. палярныя (найб. пашыраны; прапанаваны ням. вучоным Я.​Амслерам у 1854), лінейныя і радыяльныя. Прынцып дзеяння палярнага П. заснаваны на аднакратным абходзе абвадным штыфтам уздоўж контуру фігуры. Плошча фігуры роўная рознасці паказанняў лічыльніка да і пасля завяршэння поўнага абходу. Дакладнасць вымярэння залежыць ад дакладнасці выканання вымяральных аперацый (ад 5 да 10%).

Палярны планіметр: 1 — адліковы барабан, 2 — абвадны штыфт.

т. 12, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

піла́ ж.

1. пила́;

механі́чная п. — механи́ческая пила́;

цыркуля́рная п. — циркуля́рная пила́;

падо́ўжная п. — продо́льная пила́;

2. перен., разг. пила́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пила́

1. піла́, -лы́ ж.;

механи́ческая пила́ механі́чная піла́;

циркуля́рная пила́ цыркуля́рная піла́;

2. перен., прост. піла́, -лы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цёрка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Спец.

1. Сельскагаспадарчая машына для выцярушвання семені з галовак канюшыны, ільну і пад. Механічная цёрка. Цёрка-веялка.

2. Лапатка з ручкай, якая ўжываецца ў тынкаванні для разгладжвання тынку. Дзядзька Міхайла вінавата сутуліў плечы і ціха шоргаў цёркай па сцяне. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛАПА́ТАЧНАЯ МАШЫ́НА, лопасцевая машына,

механічная канструкцыя для пераўтварэння энергіі патоку вадкасці або газу ў энергію вярчальнага вала (гідраўлічная турбіна, газавая турбіна) ці наадварот (цэнтрабежная або восевая лопасцевая помпа, вентылятар).

Асн. рабочы орган Л.м. — рабочае кола, якое складаецца з лапатак, замацаваных на ўтулцы. Л.м. бываюць: адна- і шматступенныя; актыўныя і рэактыўныя (напр., актыўная турбіна, рэактыўная турбіна); восевыя, радыяльна-восевыя (дыяганальныя) і радыяльныя. Прынцып Л.м. вядомы са старажытнасці (паравая турбіна Герона Александрыйскага, рымскія гідраўл. турбіны), здаўна выкарыстоўваліся вадзяныя колы, ветрарухавікі. У канцы 19 ст. створаны восевы кампрэсар. Тэорыю Л.м. распрацоўвалі Л.Эйлер, М.Я.Жукоўскі і С.А.Чаплыгін.

т. 9, с. 131

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)