по́шлы, ‑ая, ‑ае.

Нізкі ў маральных адносінах, пазбаўлены духоўных інтарэсаў і запатрабаванняў. Толькі той, каго хвалько Палічыў апошнім, Пасміхаўся ў вус тайком Над суседам пошлым. Калачынскі. // Які мае ў сабе што‑н. непрыстойнае. Шаліма хацеў аблаяць Карабу за пошлыя здагадкі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПЛУ́ТАС,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі бог багацця. Лічыўся сынам багіні Дэметры і крыцкага бога земляробства Іасіёна. Яго ўяўлялі або сляпым старым, які надзяляе людзей багаццем незалежна ад іх маральных якасцей, або малым хлопчыкам з рогам багацця, якога трымае на руках багіня міру Эйрэна. У глыбокай старажытнасці П. часам атаясамлівалі з богам падземнага царства Плутонам (Аідам), бо той лічыўся ўладальнікам незлічоных багаццяў.

т. 12, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэкласава́ны

(фр. déclassé)

які страціў сувязь са сваім класам, не ўдзельнічае ў грамадскай вытворчасці, апусціўся ў маральных адносінах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ачы́сціцца, ачы́шчуся, ачы́сцішся, ачы́сціцца; зак.

1. Вызваліцца ад чаго-н., што забруджвае, закрывае што-н.; пазбавіцца чаго-н.

Неба ачысцілася ад хмар.

2. Стаць чыстым па саставе, пазбавіцца ад чужародных прымесей, бруду; стаць свежым.

Вада ачысцілася.

3. перан. Стаць чыстым у маральных адносінах, пазбавіцца ад чаго-н. заганнага.

А. ад грахоў (перан.)

|| незак. ачышча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. ачышчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

благі́, -а́я, -о́е.

1. Які не мае станоўчых якасцей, не адпавядае патрабаванням.

Благія землі.

Б. чалавек.

2. Дрэнны ў маральных адносінах.

Б. ўчынак.

3. Худы, хваравіты на выгляд.

Б. з твару.

4. Непрыемны для іншых (пра манеры, характар і пад.).

Благія прывычкі.

Благія вочы — у народным павер’і: вока, позірк якога прыносіць няшчасце.

|| наз. благата́, -ы́, ДМ -гаце́, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спусто́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.

1. што. Зруйнаваць, нанесці матэрыяльныя страты.

Вайна спустошыла гарады і вёскі.

2. перан., каго-што. Пазбавіць маральных сіл, зрабіць няздольным да актыўнага жыцця.

Амаральныя паводзіны спустошылі жыццё гэтага чалавека.

3. што. Пра глебу: зрабіць неўрадлівай.

Безгаспадарчыя адносіны спустошылі глебу.

|| незак. спусташа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і спусто́шваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. спусташэ́нне, -я, н. і спусто́шванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

А́НЕНСКІ (Інакенцій Фёдаравіч) (1.9.1856, г. Омск — 13.12.1909),

рускі паэт. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1879). Аўтар трагедый «Меланіпа-філосаф» (1901), «Цар Іксіён» (1902), «Лаадамія» (1906), «Фаміра-кіфарэд» (выд. 1913), заснаваных на сюжэтах ант. міфалогіі. Паэзіі Аненскага (зб-кі «Ціхія песні», 1904; «Кіпарысавая шкатулка», 1910; «Пасмяротныя вершы» 1923) уласцівыя дэкадэнцкае светаўспрыманне, адзінства інтэлектуальных і маральных пачаткаў. Выступаў як перакладчык і крытык («Кніга адлюстраванняў», т. 1—2, 1906—09).

т. 1, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цно́та, ‑ы, ДМ цноце, ж.

1. Маральная чысціня; строгасць у маральных адносінах. Адчуваю калючую адзіноту І давер дзіцячы, і сталую цноту. Янішчыц. / у перан. ужыв. Чуецца тады ў той песні, як шасцяць спелыя каласы і туліць цноту стары бор... Каваль.

2. Дзявочая нявіннасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МІШЛЕ́ ((Michelet) Жуль) (21.8.1798, Парыж — 9.2.1874),

французскі гісторык рамантычнага кірунку. Чл. Акадэміі маральных і паліт. навук (1838). У 1834—36 праф. Сарбоны, у 1838—51 — Калеж дэ Франс. Напачатку прыхільнік ліберальнай манархіі, пазней — рэспублікі. За адказ прысягнуць Напалеону III пазбаўлены ў 1852 кафедры і пасады загадчыка гіст. секцыі Нац. архіва. Аўтар прац «Гісторыя Францыі» (т. 1—17, 1833—67), «Гісторыя французскай рэвалюцыі» (т. 1—7, 1847—53), «Касцюшка, дэмакратычная легенда» (1851) і інш.

т. 10, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕМЕСІ́ДА, Немезіда,

у старажытнагрэчаскай міфалогіі багіня адплаты, якая назірае за справядлівым размеркаваннем матэрыяльных даброт паміж людзьмі, вызначае лёс людзей і карае іх за парушэнне юрыд. і маральных норм. Культ Н. быў пашыраны і ў Стараж. Рыме. Ант. скульптары і мастакі звычайна паказвалі Н. ў выглядзе жанчыны з атрыбутамі кантролю (шалі, аброць), пакарання (меч, бізун або жэзл жазло*) і хуткасці (крылы, калясніца, запрэжаная грыфонамі). Другое імя Н. — Адрастэя. У пераносным сэнсе Н. — лёс, непазбежная адплата.

т. 11, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)