ДЫБО́ЎСКІ (Уладзіслаў Іванавіч) (18.4.1838, маёнтак Адамарын Вілейскага пав., цяпер Маладзечанскі р-н — 27.7.1910),
бел. заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фалькларыст. Д-р мінералогіі (1878). Брат Б.І.Дыбоўскага. Скончыў Тартускі ун-т (1862). За ўдзел у паўстанні 1863—64 прыгавораны да турэмнага зняволення. З 1871 працаваў у Тартускім ун-це. З 1878 жыў у маёнтку Нянькава на Навагрудчыне. Аўтар прац па выкапнёвых рэштках Усх. Прыбалтыкі, Сібіры (матэрыялы дасылаў брат); даследаваў флору і фауну Навагрудчыны і інш. Збіраў бел. фальклор. У час. «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі») апублікаваў арт. «Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета» (1881), «Беларускія загадкі з Мінскай губерні» (1886).
А.Ф.Літвіновіч.
т. 6, с. 270
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ ВО́БЛАСЦЬ,
адм.-тэр. адзінка ў БССР ў 1944—60. Цэнтр — г. Маладзечна. Створана 20.9.1944 з б. Вілейскай вобласці з далучэннем Валожынскага, Іўеўскага, Юрацішкаўскага р-наў Баранавіцкай вобл. 8.1.1954 да М.в. далучаны Івянецкі р-н Баранавіцкай вобл., Іўеўскі р-н перададзены Гродзенскай вобл. У 1959 пл. вобласці 24,3 тыс. км², нас. 848 тыс. чал., у т. л. 767 тыс. сельскага; 10 гарадоў, 8 гар. пасёлкаў, 253 сельсаветы; 22 раёны: Астравецкі, Ашмянскі, Браслаўскі, Валожынскі, Відзскі, Вілейскі, Глыбоцкі, Дзісенскі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Івянецкі, Крывіцкі, Маладзечанскі, Міёрскі, Мядзельскі, Пастаўскі, Пліскі, Радашковіцкі, Свірскі, Смаргонскі, Шаркаўшчынскі, Юрацішкаўскі. 20.1.1960 вобласць скасавана. Раёны перададзены Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абл.
т. 9, с. 552
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Ізабеліна» (селекц. сажалкавая гасп., Маладзечанскі р-н) 9/205
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Мароські (радовішча цагельнай сыравіны, Маладзечанскі р-н) 6/560
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Чырвонае» (паўбрыкетны з-д, Маладзечанскі р-н) 6/560
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Рыбчанскае (радовішча буд. пяскоў, Маладзечанскі р-н) 6/560
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дубрава (в., Маладзечанскі р-н) 4/303; 6/560
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Мароські (в., Маладзечанскі р-н) 5/247; 6/560
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Новы Двор (в., Маладзечанскі р-н) 6/560 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Юбілейны (пас., Маладзечанскі р-н) 6/560; 11/496
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)