І́мне ’вымя’ (Ліс.). Ад вымя (гл.) са стратай в‑ у пачатку слова; параўн. рус.дыял.и́мя ’вымя’, балг.дыял.и́ме ’тс’; ‑н‑ з асновы ўскосных склонаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
а́ўтарства, ‑а, н.
Прыналежнасць твора аўтару. Як адно з першых заканамерна ўзнікае.. пытанне адносна аўтарства ілюстрацый і аздоб, якія падалі выданням Скарыны такі высокі мастацкі ўзровень.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́йтаўна, ‑ы, ж.
1. Дачка войта.
2. Гераіня беларускіх народных песень-балад. Войтаўна гіне не на полі бою, а пры спробе пераплысці з войскам сіняе мора.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ВЫЗВАЛЕ́ННЕ»,
выдавецкае таварыства. Існавала ў 1921. Выдавецка-друкарская база т-ва пазначана гарадамі Мінск—Вільня—Берлін. Выпусціла манаграфію «Адраджэнне Беларусі і Польшча» А.Цвікевіча, «Беларускую граматыку для школ» Б.Тарашкевіча, каталог-клішэ і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сінкрэты́чны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да сінкрэтызму; складаецца з разнародных, нерасчлянёных элементаў. Сінкрэтычная рэлігія. □ У [абрадавай паэзіі].. слова, напеў ці танец былі злучаны ў адно сінкрэтычнае цэлае.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лі́сашчы, лі́со́шчы ’ліслівасць, угодлівасць, падлізванне’ (ТС). Утворана ад ліс (гл.) і суфікса ‑ошч‑, характэрнага для ўкр. мовы (параўн. ла́сощі ’прысмакі, ласункі’, ду́рощі ’дурыкі, глупства’, зах.-палес.мудрощі́ ’выдумкі’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Arctic
[ˈɑ:rktɪk]1.
adj.
1) аркты́чны, паля́рны, паўно́чны
the Arctic fox — паля́рны ліс
2) аркты́чны, сьцюдзёны
2.
n. the Arctic
А́рктыка f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
СЕМАШКЕ́ВІЧ (Раман Мацвеевіч) (1904, в. Лебедзева Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 1937),
бел. жывапісец, графік, скульптар. Скончыў бел. гімназію і маст. студыю ў Вільні, Віцебскі маст. тэхнікум па класе скульптуры і жывапісны ф-т Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрняў у Маскве. Удзельнік 3-й Усебел. маст. выстаўкі (1930). У графічных і жывапісных работах адлюстроўваў побыт сялян, родную прыроду, а таксама сац.-рэв. тэматыку: «Даліна ракі Граматухі. Алтай», «Коннік на белым кані», «Белыя кветкі», «Галадоўка палітзняволеных у Лукішскай турме», «На этапе», «Паны забіраюць апошнюю карову», «Бойка з секвестратарамі», «Здзек паліцыі». Аўтар групавога партрэта М.Галадзеда, М.Гікалы і А.Александровіча, партрэтаў А.Грыневіча, В.Таўлая, Я.Купалы, Я.Коласа і інш. Выканаў скульпт. кампазіцыю «Юны змаганец».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
іншазе́мны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да іншай дзяржавы, краіны; чужаземны. Іншаземная акупацыя. Іншаземныя захопнікі. Іншаземныя звычаі. □ Многія рэчы курганнага інвентару давалі аб’ектыўную магчымасць гаварыць аб іх іншаземным паходжанні.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рытуа́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рытуалу; звязаны з выкананнем рытуалу. Рытуальнае адзенне. Рытуальнае забойства. □ Відаць, у глыбокай старажытнасці моманту запальвання купальскага агню надавалася асабліва важнае рытуальнае значэнне.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)