crumb

[krʌm]

1.

n.

1) кро́шка f.

2) мя́кіш -у m. (хле́ба, бу́лкі)

3) Figur. кры́шку, крыху́

a crumb of comfort — крыху́ выго́ды

2.

v.t.

1) крышы́ць

2) абсыпа́ць кро́шкамі, ука́чваць у кро́шках

3) informal зьмята́ць кро́шкі

3.

v.i.

крышы́цца, распада́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

meantime [ˈmi:ntaɪm] adv. :

(in the) meantime гэ́тым/тым ча́сам, у гэ́ты/той праме́жак ча́су (паміж дзвюма падзеямі);

for the meantime BrE паку́ль (што), да таго́ ча́су;

John will be here in a couple of hours. For the meantime have a bit of rest. Джон будзе тут праз гадзіну-другую. Да таго часу адпачні крышку.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

trochę

трохі; трошкі; крыху; крышку;

ani trochę — ніколькі, ані;

zarobić trochę pieniędzy — зарабіць трохі грошай; трохі падзарабіць;

jestem trochę zmęczony — я трохі стомлены;

musisz trochę poczekać — крыху пачакай

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

odrobina

odrobin|a

ж.

1. невялікая колькасць; драбок, каліва, крыха;

przy ~ie szczęścia — калі хоць крыху пашанцуе;

2. ~ę — трошкі, крышку, крыху, крышачку;

ani ~y — ані крышкі, ані трошкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., каго-што.

1. Зрэзваючы, крыху пакараціць, зрабіць раўнейшым. — Вось тут трэба крышку падрэзаць, а ўнізе распусціць, — казала Ганна Лявонаўна, паказваючы на паясніцу [сукенкі]. Корбан.

2. Разрэзаць знізу, з бакоў, не да канца. Выбралі [людзі] тоўстую разгалістую ліпу. Падрэзалі з аднаго боку, перайшлі на другі. Паўлаў.

3. перан. Разм. Пазбавіць сіл, здароўя і пад. Хвароба адрэзала яго.

4. перан. Разм. Сказаць трапнае з’едлівае слова, паставіць каго‑н. у смешнае становішча. Падрэзаць дакладчыка.

5. і чаго. Разм. Нарэзаць дадаткова, яшчэ трохі. Падрэзаць хлеба. Падрэзаць каўбасы.

6. Спец. Зрабіць падрэзку (у 2 знач.).

•••

Падрэзаць крылле (крылы) каму — тое, што і абрэзаць крылле (крылы) каму (гл. абрэзаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад стаміць.

2. у знач. прым. Абяссілены, змораны цяжкай работай ці якім‑н. іншым заняткам. Стомлены хлопец цяжка ўзняўся з сядзення, з сэрцам узяўся за .. лапату і .. стаў падкідваць вугаль. Лынькоў. Тады з неба — глыбокага звона — Горда падае стомлены жаўранак. А за ім доўга яшчэ Асыпаецца, як лісце з дрэў, Яго песня... Сіпакоў. / у знач. наз. сто́млены, ‑ага, м. Стомленаму прыемна легчы адпачыць на свежым духмяным сене. Машара. // Які выяўляе стомленасць. Як бы знарок марудзячы прызнавацца, чаго прыйшоў, Пазняк аглядаў стомленым позіркам сцены, увешаныя фотакарткамі. Дуброўскі. У акне адбіваўся крышку стомлены, немалады ўжо твар жанчыны, адбіваўся чырвоны шалік, шэрае паліто. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тро́хі ‘няшмат, крыху’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Шымк. Собр., Нік. Очерки, Варл., Бяльк., Шат., Мат. Маг., Жд. 1, Мал., Гарэц., Шпіл., Яруш., Сл. ПЗБ), тро́хі, тро́ху ‘тс’ (Нас., Байк. і Некр., ТС, Растарг.), ‘крыху’ (ТСБМ, Юрч., Бяльк., Сл. ПЗБ), тро́хо ‘тс’ (ганц., Ск. нар. мовы), у тым ліку ў памяншальнай форме тро́ханькокрышку’ (Сцяшк. Сл.), трошкі, трошку, тро́шка, тро́шко, тро́шкы, тро́шачкі, тро́шочкі, тро́шечкі, тро́шычкі, тро́шачку, тро́шычку, тро́шычке, тро́шечка, тро́шычкы ‘тс’ (ЛА, 5), ст.-бел. трохе, трохи, трохо, трошка, трошку ‘тс’ (ГСБМ). Паводле Карскага (2–3, 74), названыя прыслоўі ўзыходзяць да формаў Н. або В. скл. назоўніка троха (гл.) у адз. і мн. ліку (Карскі 2–3, 419). Параўн. ранейшыя меркаванні пра польскае паходжанне прыслоўя трохі (Карскі Белорусы, 147), а таксама залічэнне да паланізмаў смал. трошку, троху і трохі (Бяднарчук, Językowy obraz WKL, 240) пры агульнаславянскім пашырэнні зыходнага слова не мае падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

little3 [ˈlɪtl] adv. (less, least)

1. ма́ла, недастатко́ва; ама́ль нічо́га;

There is little butter left. Масла засталося мала;

I see him very little. Я вельмі рэдка бачуся з ім;

He is little known here. Тут яго амаль не ведаюць;

as little as pos sible як мага́ ме́ней

2. : a little крыху́, кры́шку;

She is a little over 40. Ёй крыху за 40.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

подогна́ть сов.

1. падагна́ць;

подогна́ть уста́вших лошаде́й падагна́ць замо́раных ко́ней;

подогна́ть коро́в к хле́ву падагна́ць каро́ў да хлява́;

2. (пригнать по размеру) падагна́ць, мног. пападганя́ць; прыгна́ць, мног. папрыганя́ць, дапусці́ць; (приладить) прыла́дзіць, мног. папрыла́джваць;

подогна́ть кры́шку к я́щику падагна́ць (прыгна́ць) ве́ка да скры́нкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

touch1 [tʌtʃ] n.

1. до́тык;

a sense of touch пачуццё до́тыку;

smooth to the touch гла́дкі наво́бмацак

2. дакрана́нне;

a touch of flu лёгкая фо́рма гры́пу;

have a light/heavy touch мець лёгкую/ця́жкую руку́

3. су́вязь, канта́кт

4. infml тро́хі, тро́шкі; кры́ху, кры́шку

be out of touch губля́ць су́вязь;

get in touch (with) звяза́цца (з кім-н.);

keep in touch падтры́мліваць су́вязь

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)