рака ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Субота (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 86,3 км². Пачынаецца на У ад в.Каралі, вусце за 1,4 км на ПнУ ад в. Серкуці. У верхнім цячэнні наз. Брус. Рэчышча ад вытоку на працягу 5,5 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Аляксандр Іванавіч (30.8.1873, С.-Пецярбург — 10.10.1948),
рус. і ўкр. дырыжор. Нар.арт. Расіі (1945). Праф. (1927). З 1912 сімф. і оперны дырыжор, у т. л. аркестра С.Кусявіцкага, Кіеўскай укр. оперы (1925—29). З 1930 дырыжор Вял.сімф. аркестра Усесаюзнага радыё. Муз. кіраўнік пастановак многіх опер, у т. л. «Турандот» Дж.Пучыні і «Каралі Мадонны» Э.Вольфа-Ферары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЭ́ЙШ арабскае племя, члены якога складалі асн. насельніцтва Меккі. Падзялялася на 10 родаў, найб. вядомыя род амея, вярхі якога панавалі ў Мецы ў даісламскі час, і род хашым, з якога паходзіў Мухамед — заснавальнік ісламу. З К. паходзілі дынастыі Амеядаў, Абасідаў і меканскіх шэрыфаў. У найноўшы час паходжанне з К. выводзяць каралі Ірака (да 1958) і Іарданіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заступі́цца, ‑ступлюся, ‑ступішся, ‑ступіцца; зак., закаго-што і без дап.
Стаць на абарону каго‑, чаго‑н. Петражыцкага не каралі. Заступіўся Сямён Калінавіч.Пташнікаў.— [Булай] заўсёды заступіцца, дапаможа, калі хто са сваіх рабочых трапіць у бяду.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Korállef -, -n кара́л; часцей pl кара́лавыя па́церкі, кара́лі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БА́РМЫ, барма,
шыйныя каралі або круглы каўнер на ўрачыстым убранні візант. імператараў 10—15 ст., рус.вял. князёў і цароў (14—пач. 18 ст.). Вырабляліся з золата, серабра, парчы і інш. тканіны, упрыгожваліся жэмчугам, самацветамі, выявамі святых. Надзяваліся на каранацыі і ўрачысты выхад. На Русі бармы ўпершыню згадваюцца ў духоўнай грамаце Івана Каліты, пад назвай «оплечья» вядомы з 1216.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАГЕО́РГІЕВІЧЫ (Karađorđevići),
княжацкая (19 ст.) і каралеўская (1903—18) дынастыя ў Сербіі, правячая дынастыя ў Каралеўстве сербаў, харватаў і славенцаў [1918—29] і Югаславіі [1929—45]. Заснавальнік К. — Карагеоргій [правіў у 1808—13). Прадстаўнікі: кн. Аляксандр [1842—58], каралі Пётр I [1903—21], Аляксандр I Карагеоргіевіч [1921—34], Пётр II [1934—45, з 1941 у эміграцыі]. 29.11.1943 2-я сесія Антыфашысцкага веча народнага вызвалення Югаславіі забараніла Пятру II вяртанне ў краіну. На Устаноўчым сходзе 29.11.1945 абвешчана ліквідацыя манархіі ў Югаславіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПІЦРУ́ТЭНЫ (ням., мн. л. Spiessruten),
доўгія гнуткія палкі або дубцы для цялесных пакаранняў у еўрап. арміях. Уведзены ў 17 ст. ў Швецыі, потым у Прусіі. У Рас. імперыі выкарыстоўваліся ў 1701—1863 у арміі для пакарання ніжніх чыноў, а таксама цывільных асоб ніжняга саслоўя паводле прыгавору ваен. суда і паводле статута аб ссыльных. У 2-й пал. 19 ст. Ш. каралі ўдзельнікаў сял. хваляванняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заглядзе́нне, ‑я, н.
Разм. Пра што‑н. прыгожае, такое, чым можна залюбавацца. — Гэта вішні мае зацвілі. Ну, верыце, заглядзенне адно! Адцвілі, а завязі на кожнай галінцы, нібы каралі хто нанізаў.Жычка.
•••
На заглядзенне — так, што можна залюбавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЛУА́ (Valois),
дынастыя французскіх каралёў у 1328—1589, пабочная лінія Капетынгаў. Складалася з трох галін: прамой — Філіп VI [1328—50], Іаан II Добры [1350—64], Карл V Мудры [1364—80], Карл VI [1380—1422], Карл VII [1422—61], Людовік XI [1461—83], Карл VIII [1483—98]; Арлеанскай — Людовік XII [1498—1515, завяршыў тэр. аб’яднанне Францыі]; Ангулемскай — Францыск I [1515—47, паклаў пачатак абсалютызму ў краіне], Генрых II [ 1547—59], Францыск II [1559—60], Карл IX [1560—74], Генрых III [1574—89]. Апошнія тры каралі былі бяздзетныя. Валуа спынілі існаванне ў час Рэлігійных войнаў пасля забойства Генрыха III.