2.узнач.прым. Пабудаваны з цэглы або каменю. Мураваны комін. Мураваная сцяна. □ Хлопцам адразу кінулася ў вочы, што адзін трохпавярховы мураваны будынак ужо нават вызваліўся ад рыштаванняў.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
carve[kɑ:v]v.
1. рэ́заць, вырэ́зваць, выраза́ць (па дрэве, косці і да т.п.); высяка́ць (з каменю)
2. рэ́заць (смажаніну) кава́лачкамі
♦
carved in stone які́ нельга змяні́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НЯРУ́ДНЫХ БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна прамысловасці, спецыялізаванай на здабычы, драбленні і абагачэнні буд.каменю, здабычы друзу, жвіру, буд. пяску. На Беларусі як прамысл. галіна пачала фарміравацца пасля Вял.Айч. вайны з буд-вам спецыялізаваных прадпрыемстваў. Аб’ядноўвае больш за 350 прадпрыемстваў, найбуйнейшыя з іх Мікашэвіцкае прадпрыемства«Граніт», Заслаўскі і Аршанскі драбільна-сартавальныя з-ды, Смаргонскі драбільна-сартавальны гідрамеханізаваны ’з-д. Аснова сыравіннай базы — радовішчы пясчана-жвіровага матэрыялу і буд.каменю. Прадукцыя выкарыстоўваецца як напаўняльнік для вытв-сці бетону, жалезабетону, пры буд-ве і рамонце чыгункі, дарог з цвёрдым пакрыццём, меліярац. сістэм і інш.Гл. таксама Адкрытая распрацоўка радовішчаў, Будаўнічых матэрыялаў прамысловасць.
Да арт.Нярудных будаўнічых матэрыялаў прамысловасць. Здабыча граніту на Мікашэвіцкім радовішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
брусча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
1.зб. Брускі з каменю, дубу для брукавання вуліц, дарог і пад. Мінуўшы горад Тчэў, выязджаем на шырокую, вымашчаную брусчаткай шашу.Брыль.
2.Разм. Брук з такіх брускоў. За.. [камбатам], грукочучы ботамі па брусчатцы, рынуліся ўсе.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кара́л, ‑а, м.
1. Марская нерухомая жывёліна, якая жыве калоніямі на скалах; род паліпаў.
2. Вапнавае адкладанне некаторых відаў гэтых жывёл — чырвоны, ружовы або белы камень, які пасля адпаведнай апрацоўкі выкарыстоўваецца як упрыгожанне. Маніста з каралаў.// Само ўпрыгожанне з такога каменю; каралі.
[Грэч. korallion.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІ́НСКАЯ БЕТО́ННАЯ МАНУФАКТУ́РА.
Дзейнічала ў 1899—1914 у г. Мінску (з 1913 наз.ф-ка «Мазаіка»). Выпускала цэментныя пліты для падлогі, тратуараў, лесвіц са штучнага каменю, мазаічныя вырабы. У 1913 працавала 50 чал., выраблена прадукцыі на 20 тыс. руб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зубі́ла, ‑а, ж.
Ручны інструмент, род долата для апрацоўкі металу і каменю. Адзін рабочы прыстаўляў да прэнта зубіла, другі біў зверху молатам.Чорны.Часта люлькаю пыхкаў, злаваўся і грукаў Малатком па зубілу — разносіўся звон. Высякалі яго працавітыя рукі На каменні слупкі невядомых імён.Ляпёшкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дот, ‑а, М доце, м.
Збудаванне з каменю і жалезабетону для вядзення агню і ўкрыцця ад куль і асколкаў. Амбразуры дотаў, вокны ўмацаваных будынкаў выкідвалі шквал агню і металу.«Звязда».— Доты ставяць усюды, амбразуры ў дотах вырэзваюць, спадзяюцца, значыць, біцца за кожны дом.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каменяло́мня, ‑і; Рмн. ‑мень, Д ‑мням; ж.
Месца распрацоўкі выкапнёвага будаўнічага каменю і інш. горных парод; кар’ер. Мы цягнікі вадзілі, Палотны на фабрыках ткалі, Лес магутны валілі І ўмелі плавіць метал, У цёмных каменяломнях Белы вапняк ламалі, Гліну і торф здабывалі, — Гарачы ў нас запал!Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТА́БА (ад ням. Handhabe ручка, рукаятка),
металічнае кольца, якое прымацоўвалася да варот сядзібаў, дзвярэй дамоў, дзверцаў шафаў, куфраў і служыла ручкай. На Беларусі шырока бытавала ў 16—18 ст. Некаторыя па-мастацку аздобленыя антабы (з металу, дрэва, каменю і тынку) маюць выгляд галавы льва з абручом у пашчы.