sandman [ˈsændmən] n. (pl. -men) : the sandman ка́зачны чалаве́к ( які сыпле дзецям у вочы пясок);

Go to bed! The sandman’s coming! Пара спаць! Iдзе казачнік!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бяспло́тны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які не мае плоці; бесцялесны (паводле рэлігійных уяўленняў пра раздзельнае існаванне цела і душы). — Дзядзя Косця, дзядзя Косця... Гэта ўрэшце не бясплотны дух, не казачны прывід. Пад гэтым імем жыве і.. дзейнічае звычайны чалавек. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АСІ́ЛАК,

герой многіх традыц. чарадзейных бел. казак, легендаў, паданняў. Валодае незвычайнай сілай: вырывае з каранямі дрэвы, кідае каменныя глыбы. Асілак выступае нар. заступнікам. Вобраз асілка сустракаецца, напрыклад, у казках пра Кацігарошка, Медзведзюка, Іллю Мурамца.

Бел. казкі пра асілкаў зазналі ўплыў мясц. легендаў і паданняў пра магутных волатаў. Казачны асілак блізкі да эпічнага волата (напр., Іван Падвей у аднайм. казцы «Беларускага зборніка» Е.​Раманава, вып. 6). Казкі пра Асілкаў маюць некат. матывы стараж. былін.

Літ.:

Бараг Л.Г. «Асілкі» белорусских сказок и преданий // Русский фольклор. М.; Л., 1963. Вып. 8;

Яго ж. Беларуская казка. Мн., 1969.

Л.​Р.​Бараг.

т. 2, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́РАНАВА (Людміла Пятроўна) (н. 29.7.1944, г. Рубцоўск, Расія),

бел. графік. Скончыла маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1967). Працуе ў галіне акварэлі і пастэлі. Створаны ёю фантаст.-казачны свет вобразаў навеяны літ. творамі або ўласнымі ўяўленнямі; мнагамернасць вобразнасці набліжае творы да традыцый сімвалізму. Сярод твораў: «Над возерам» (1967), «Марс. Зямляне» (1969), «Стары Віцебск» (1981), «Сінія кветкі» (1990), «Нацюрморт са званочкамі» (1991), «Кветкі і кераміка» (1992), «Кентаўр», «Флора» (абодва 1994), «Іншыя светы» (1995); серыі «Восень» (1975), «Фантастыка» (1977), «Крылатыя» (1993), «Багі — прывіды цемры» (1996) і інш.

М.​Л.​Цыбульскі.

Л.Воранава. Флора. 1994.

т. 4, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

легенда́рны

(ад лац. legenda = тое, што павінна быць прачытана)

1) які з’яўляецца легендай, казачны;

2) авеяны легендамі, незвычайны, небывалы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

міфі́чны

1. mthisch;

2. перан. (казачны):

міфі́чная асо́ба ine legendäre Persönlichkeit;

міфі́чная жывёла Fbeltier n -s, -e;

3. (прыдуманы) erfnden, usgedacht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

КУБІЛІ́НСКАС ((Kubilinskas) Костас) (1.7.1923, в. Руда Вілкавішкскага р-на, Літва — 9.3.1962),

літоўскі паэт. Пісаў пераважна для дзяцей. Аўтар кніг вершаў, казак, п’ес-казак: зб-кі «Парад літар» (1951), «З вярбовай дудачкай», «Казачны домік» (абодва 1957), «Было, было, спрэчак няма» (1958), «Каралева-Жаба» (1962), «Гліняны Матэюкас» і «Ветрагон» (абодва 1963) і інш. Яго творы адметныя глыбокім веданнем псіхалогіі дзіцяці, трапным выкарыстаннем фальклору, пачуццём гумару. У зб-ках паэзіі «Раўніны спяваюць» (выд. 1964), «Смутак па вяршынях» (выд. 1970) пераважаюць элегічныя настроі. Пераклаў на літ. мову асобныя творы Я.​Купалы. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.​Барадулін, В.​Вітка, Х.​Жычка, У.​Шахавец. Дзярж. прэмія Літвы 1959.

т. 8, с. 553

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

fabulous [ˈfæbjələs] adj.

1. infml выда́тны, цудо́ўны;

We had a fabulous holiday. Мы выдатна адпачылі.

2. fml нечува́ны; невераго́дны;

fabulous wealth/riches ка́зачнае бага́цце

3. міфі́чны; ка́зачны;

fabulous beasts міфі́чныя істо́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АНІЧЭ́НКА (Уладзімір Васілевіч) (н. 20.7.1924, в. Янаўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д-р філал. н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1976). Скончыў БДУ (1952). У 1955—70 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1970 у Гомельскім ун-це (у 1970—91 заг. кафедры). Даследуе пытанні бел. і слав. мовазнаўства. Аўтар манаграфіі «Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі» (1969), «Гістарычнай лексікалогіі беларускай мовы» (1970; у сааўт.), вучэбных дапаможнікаў для ВНУ па марфалогіі, гіст. лексікалогіі і фанетыцы ўсх.-слав. моў, «Слоўніка мовы Скарыны» (т. 1—3, 1977—94), кніг «Беларускі казачны эпас» (1976) і «Голас з невычэрпнай і жыватворнай крыніцы» (1995). Дзярж. прэмія Беларусі 1988.

т. 1, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Rsengarten m -s, -gärten

1) ружо́вы сад, раза́рый

2) перан. ка́зачны сад

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)