зале́жнасць, -і, ж.

1. Адносіны адной з’явы да другой як выніку да прычыны.

З. рыначных цэн ад попыту.

У залежнасці ад абставін.

2. Падпарадкаванасць іншым, чужой уладзе, волі.

Прыгонная з.

Быць у залежнасці.

3. У граматыцы: фармальная падпарадкаванасць аднаго слова ці сказа другому.

З. даданага сказа ад галоўнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гемафілі́я, ‑і, ж.

Хваравіты стан, які характарызуецца схільнасцю да крывацёкаў з прычыны паніжэння здольнасці крыві згортвацца.

[Ад грэч. háima — кроў і philia — схільнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смуткава́нне, ‑я, н.

Стан таго (тых), хто смуткуе; жалоба. Усенароднае смуткаванне. Смуткаванне з прычыны смерці бацькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

минова́ние / по минова́нии канц. калі́ міне́, (о прошлом) калі́ міну́ў;

за минова́нием таму́ што (з прычы́ны таго́ што) міну́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычы́на, ‑ы, ж.

1. З’ява, акалічнасць, якая служыць падставай чаго‑н., выклікае або абумоўлівае другую з’яву. Прычына хваробы. Прычына звальнення з работы. □ Ці наверадзіў яе, .. ці якая другая прычына, але нага забалела так, што Цімошку прыйшлося застацца дома і легчы ў пасцельку. Колас.

2. Падстава, зачэпка для якіх‑н. дзеянняў, учынкаў. [Сімон] любіў смяяцца, і для гэтага яму не трэба было шукаць асаблівай прычыны. Самуйлёнак. Сымоніха з Лявоніхай маюць вялікі спрыт прыдумваць на кожны раз новыя прычыны, за што цалавацца і за што біцца. Бядуля.

•••

Без дай прычыны гл. даць.

З прычыны чаго — у выніку чаго‑н., з-за чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

béttlägerig a пасце́льны хво́ры;

~ wérden зле́гчы (з прычыны хваробы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ángesichts prp (G) з прычы́ны, пе́рад аблі́ччам (чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

weil cj бо, з тае́ прычы́ны, што; таму́ што

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

owing to [ˈəʊɪŋtə] prep. таму́ што, з-за, праз, з прычы́ны;

owing to illness з-за хваро́бы;

I couldn’t come owing to another engagement. Я не мог прыйсці, таму што быў заняты.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

падпо́р, ‑у, м.

Спец. Напор вады ў рацэ, канале з прычыны звужэння рэчышча, загароды плацінай і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)