агаро́д

‘участак зямлі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. агаро́д агаро́ды
Р. агаро́да агаро́даў
Д. агаро́ду агаро́дам
В. агаро́д агаро́ды
Т. агаро́дам агаро́дамі
М. агаро́дзе агаро́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гаро́д

‘участак зямлі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гаро́д гаро́ды
Р. гаро́да гаро́даў
Д. гаро́ду гаро́дам
В. гаро́д гаро́ды
Т. гаро́дам гаро́дамі
М. гаро́дзе гаро́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

га́к

‘металічны выступ; участак зямлі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. га́к га́кі
Р. га́ка га́каў
Д. га́ку га́кам
В. га́к га́кі
Т. га́кам га́камі
М. га́ку га́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

амфібіё́нт

‘арганізмы, прыстасаваныя для існавання ў дзвюх тыпах асяроддзя (напр., на зямлі і ў вадзе)’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. амфібіё́нт амфібіё́нты
Р. амфібіё́нта амфібіё́нтаў
Д. амфібіё́нту амфібіё́нтам
В. амфібіё́нта амфібіё́нтаў
Т. амфібіё́нтам амфібіё́нтамі
М. амфібіё́нце амфібіё́нтах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надзе́мны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца над паверхняй зямлі або на паверхні зямлі.

Надземныя збудаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перыге́й, -я, м. (спец.).

Найбліжэйшы да Зямлі пункт арбіты Месяца ці штучнага спадарожніка Зямлі; проціл. апагей.

|| прым. перыге́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

двухпо́лле, -я, н.

Стары спосаб апрацоўкі зямлі, пры якім кожны год палавіна зямлі заставалася пад папарам.

|| прым. двухпо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недасе́ў, -се́ву, м.

Частка зямлі, якая засталася незасеянай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кратаві́нне, -я, зб. (разм.).

Кучкі зямлі, нарытыя кратом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ні́цма, прысл.

Тварам уніз.

Стары ляжаў на зямлі н.