абадра́цца, абдзяруся, абдзярэшся, абдзярэцца; абдзяромся, абдзерацеся; зак.

1. Аблупіцца (пра кару дрэва). // Пашкодзіць скуру, пакрыць паверхню чаго‑н. драпінамі. — Пакурым, — яшчэ ўсё спакойна вырашыў Максім, — а потым усцягнем свой карабель на гэтыя клавішы. Вось толькі смала са дна абдзярэцца. Брыль.

2. Разм. Знасіць усю вопратку, абутак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абтапта́цца, ‑топчацца; зак.

1. Тое, што і утаптацца. На двары пахла яшчэ смалой, ля зруба не абтаптаўся жвір.. і ён разносіўся нагамі па ўсім двары. Пташнікаў.

2. Знасіць, стаптаць абутак. [Рыгор] складна прыгаворваў, што ідуць яны [сваты].. здалёку, доўга хадзілі-блудзілі, шукалі-пыталі, абмачыліся і абтапталіся, нацярпеліся і нагараваліся. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пляхотка, плелотка ’вельмі зношаная кашуля’ (Юрч.), ’парваная ануча’ (Нас.), ’пялёнка’ (Бяльк., Растарг.), пляхоцце, пяяхоцырі, пляхоцінка ’рвань, старызна’ (Нас.: Юрч. СНЛ), пляхотнік ’абадранец’ (Юрч. СНЛ). Рус. цвяр., пск. плелотка, плёхаюцца Унучка, рызман’, смал. ’пялёнка’; славен. s‑plehano blago ’зношаная рэч’, s‑plichcitiзнасіць, зрабіць танчэйшым’, ’ссохнуцца, змарнець (пра чалавека)’, харв. plejati ’ліць’, ’удараць’, макед. плеска ’танчэць’. Да прасл. *plek‑sa‑łi і plekskati ’таўчы’ > *plexali (Бязлай–Сной, 3, 53), гл. гіляхh плёхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падтапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., каго-што.

1. Топчучы нагамі, падмяць пад сябе, раздушыць. Коні падтапталі гусей.

2. Разм. Крыху знасіць абутак. Падтаптаць боты.

•••

Падтаптаць пад ногі — падпарадкаваць сваёй волі, сваёй уладзе; перастаць лічыцца з кім‑, чым‑н. [Лявон:] Гэта парка яшчэ сябе пакажа, хутка ўсю вёску падтопча пад ногі. Козел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак.

1. Скончыць ірваць; сарваць, абарваць усё, да канца. Дарваць апошнія кветкі.

2. Разм. Канчаткова парваць, знасіць (пра адзенне, абутак і пад.). Дарваць чаравікі. □ Неўзабаве, яшчэ да прымаразкаў, бялізна сама падзерлася так, што Алесю прыйшлося аднойчы ў нядзелю проста дарваць яе на кавалкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абарва́цца, -ву́ся, -ве́шся, -ве́цца; -вёмся, -вяце́ся, -ву́цца; -ві́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Адарвацца, аддзяліцца ад чаго-н.

Трос абарваўся.

2. Не ўтрымаўшыся, зваліцца, упасці адкуль-н.

А. з рыштавання.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Нечакана спыніцца, перарвацца (пра якое-н. дзеянне, працэс).

Гутарка абарвалася.

Песня абарвалася.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Рэзка, без паступовага пераходу кончыцца.

За горадам шаша абарвалася.

5. Абнасіцца, знасіць да дзірак вопратку.

|| незак. абрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. абры́ў, -ры́ву, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обноси́тьII сов. (к обна́шивать)

1. (поносив, сделать удобным) абнасі́ць;

обноси́ть но́вый костю́м абнасі́ць но́вы касцю́м;

2. разг. (обтрепать) знасі́ць, абтрапа́ць; (обувь) стапта́ць;

обноси́ть сапоги́ стапта́ць бо́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зно́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад знасіць.

2. у знач. прым. Які прыйшоў у непрыгоднасць ад доўгай носкі (пра абутак, адзенне). — А гэта вось боты старыя, — кажа бацька, выцягнуўшы з мяшка зношаныя са збітымі абцасамі, ссохлыя боты. Галавач. // Спец. Які прыйшоў у непрыгоднасць ад доўгай работы (пра машыну, механізм і пад.).

3. перан.; у знач. прым. Разм. Без часу састарэлы; спрацаваны. Лугавы зразумеў — білася зношанае старое сэрца. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

данасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; заг. данасі; зак., каго-што.

1. Скончыць насіць што‑н., перанесці поўнасцю з аднаго месца ў другое. Данасіць дровы ў хлеў.

2. Знасіць зусім, поўнасцю (адзенне, абутак і пад.). Данасіць чаравікі. // Скончыць насіць што‑н. паношанае. Данасіць братаў касцюм.

3. Нарадзіць не раней, як закончыцца нармальны тэрмін цяжарнасці. — Гэта цяжка раджаць?.. — Большай пакуты мусіць на свеце няма. Але ў мяне гэта было таму, што я крыху не данасіла. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плёха ’распусніца’, ’разбалаваная, нясталая дзяўчына’ (Нас.), плёхъла, плёхъўка ’няўмелая, няспрытная і неахайная ў рабоце’ (міёр., З нар. сл.), рус. дыял. плёха ’распусніца’. Сюды ж, відаць, польск. plachander ’валацуга, непаседа, бадзяга’, чэш. (u)pláchnouti ’ўцячы’, а таксама славен. splehátiзнасіць, зрабіць больш тонкім’, ’сапсавацца, выпетрыць на дажджы і сонцы’, серб.-харв. pljȅska ’непатрэбны чалавек, жанчына’. Фасмер (3, 280) звязвае з плёвый, гл. пляваць, што малаверагодна. Паводле Сноя (Бязлай, 3, 53), трэба аднесці да прасл. *plek‑sā‑ ’таўчы’, ’рабіць танчэйшым’, якое супастаўляецца з *plek‑skā‑ (гл. пле́скаць), параўн. макед. плеска ’пляскаць у далоні’, укр. плеска́ти ’ляпаць, пляскаць у далоні’, ’кляпаць’, ’пляскаць па вадзе’ і інш. Гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)