потра́гивать несов., разг. (злёгку, час ад ча́су) дакрана́цца, чапа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсмалі́ць², -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што.

Злёгку або дадаткова абпаліць агнём.

П. валасы.

|| незак. падсма́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схісну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Злёгку хіснуцца, трохі скрануцца з месца.

Шпакоўня схіснулася ад ветру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паго́йдвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Гайдацца злёгку ці час ад часу.

Байдарка ціха пагойдвалася на хвалях.

|| наз. паго́йдванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апаласка́ць, -лашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; -лашчы́; -ласка́ны; зак., што (разм.).

Тое, што і апаласнуць; злёгку абмыць.

|| незак. апало́скваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

схісну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каго-што.

Злёгку зрушыць, гайдануць, скрануць з месца.

Вецер схіснуў яліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́шка², -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Ручная халодная зброя са злёгку загнутым клінком, якой сякуць або колюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падапрэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; зак.

Злёгку сапрэць або сапрэць знізу.

У нізінах жыта падапрэла.

|| незак. падаправа́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацве́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго, з каго.

Злёгку дражніць, пасмейвацца з каго-н.

П. палачкай жука.

П. з бяскрыўднай дзяўчынкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паго́йдваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што або чым.

Гайдаць злёгку або час ад часу.

Вада пагойдвае лодку.