1. Вертыкальная ці нахіленая горная выпрацоўка, якая мае непасрэдны выхад на паверхню; шахтавы ствол.
Заваленая ш.
Спускацца ў шахту.
2. Горнапрамысловае прадпрыемства, якое вядзе падземную здабычу карысных выкапняў; месца здабычы іх.
Працаваць у шахтах.
3. Вертыкальная падоўжаная поласць у некаторых прамысловых канструкцыях (спец.).
Ліфтавая ш.
|| прым.ша́хтавы, -ая, -ае.
Шахтавая печ.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ТАРФЯНЫ́Я МАШЫ́НЫ І КО́МПЛЕКСЫ,
машыны і іх комплексы для асушэння і падрыхтоўкі тарфяных радовішчаў да распрацоўкі, для здабычы, сушкі і ўборкі торфу. Да іх адносяць тарфяныя бункерныя камбайны, бункерныя ўборачныя машыны, валкавальнікі, дрэнажныя машыны, каналакапальнікі, карчавальныя машыны, прафілёўшчыкі, штабелявальныя машыны, экскаватары, фрэзеры, варушылкі, зборшчыкі і пагрузчыкі пнёў і інш.
Машыны і механізмы на стадыях асушэння і падрыхтоўкі радовішча да эксплуатацыі і здабычы торфу аб’ядноўваюцца ў комплексы — камплекты індывід. і камбінаваных машын, узаемазвязаных па прадукцыйнасці. Напр., комплекс машын для здабычы фрэзернага торфу ўключае: бункерныя машыны (МТФ-43А) у камплекце з фрэзерамі (МТФ-13, -17), варушылкамі (МТФ-22), валкавальнікамі (МТФ-ЗЗБ) і штабелявальнымі машынамі (МТФ-71). Замена тарфянога паліва вадкім і газападобным скараціла аб’ёмы здабычы торфу і зменшыла выкарыстанне Т.м. і к. Ствараюцца машыны для атрымання бытавога кавалкавага паліва з торфу і сумесей торфу з гаручымі адходамі вытв-сці, механізмаў і абсталявання для яго перапрацоўкі.
На Беларусі ў 1960—80-я г. Гомельскі з-д тарфянога машынабудавання выпускаў штабелявальныя машыны, фрэзеры-валкавальнікі, тарфяныя гідраўл. пагрузчыкі і інш.; Мазырскі з-дмеліярац. машын — каналакапальнікі, каналаачышчальнікі, карчавальнікі-збіральнікі; выпускае навясное абсталяванне карчавальніка, рыхліцеля і інш.Гл. таксама Тарфяная прамысловасць.
Б.А.Багатаў.
Тарфяныя машыны і комплексы: 1 — скрэперна-ўборачны агрэгат УМПФ-7; 2 — пнеўма-фрэзерны камбайн БПФ-2М; 3 — штабелявальная машына МТФ-71А (Гомельскі завод тарфянога машынабудавання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тлушчо́ўка ’траска́’ (Байк. і Некр.). Штучна ўтвораная назва пачатку 20‑х гадоў XX ст., параўн. пазнейшае траска́ ’тс’ (Некр. і Байк.), паводле прадуктыўнай словаўтваральнай мадэлі назваў рыб (вярхоўка, альхоўка і пад.) ад тлушч (гл.), параўн. чэш.tloušt ’галавень’, рус.ма́сленник ’язь’, відаць, у сувязі з тым, што рыба з’яўлялася асноўнай сыравінай для здабычы рыбінага тлушчу.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЛАВЯ́НЫЯ РУДЫ,
прыродныя мінер. ўтварэнні, якія маюць волава ў злучэннях і канцэнтрацыях, дастатковых для прамысл.здабычы. Прамысл. мінералы касітэрыт (каля 78% Sn) і станін (22—28% Sn). Падзяляюць на эндагенныя (карэнныя) і экзагенныя (россыпныя). Карэнныя радовішчы сфарміраваліся ў пародах алюмасілікатнага саставу і прадстаўлены касітэрыт-кварцавымі і касітэрыт-сульфіднымі рудамі (прамысл. колькасць Sn 0,1—0,2%). Важнае прамысл. значэнне маюць россыпы (сярэдняя колькасць каля 300—500 мг/м³, у іх каля 70% сусв. запасаў волава, даюць да 75% усёй здабычы металу). Асн. рэсурсы — у Інданезіі, Малайзіі, Тайландзе, Балівіі, Бразіліі, Нігерыі, Аўстраліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РУ-ПРЭ́ТУ, Оўру-Прэту (Ouro Prêto),
горад на ПдУ Бразіліі, у штаце Мінас-Жэрайс. Засн. ў 1711 пад назвай Віла-Рыка як цэнтр здабычы золата, у 1724—1897 адм. ц. Мінас-Жэрайса. Каля 50 тыс.ж. (1999). Трансп. вузел. Цэнтр здабычы баксітаў, жал. і марганцавых руд. Выплаўка алюмінію, баваўняная і гарбарна-абутковая прам-сць.
Тэатр (адзін са старэйшых у краіне). Ун-т. Музей Школы горнай справы і металургіі. Горад-помнік з 1933, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Арх. помнікі 18 ст. (браз. барока), Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
здабы́ча, ‑ы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. здабываць — здабыць. Здабыча золата. □ Вельмі ж непрадумана рабілася падсочка. Стараліся план па здабычы жывіцы выканаць, а што сосны могуць засохнуць — гэта не вельмі турбавала.Даніленка.
2. Тое, што здабыта, атрымана, дасягнута шляхам якіх‑н. намаганняў. Ваенная здабыча. □ Калісьці тут грабежнікі-піраты дзяліліся здабычаю багатай.А. Вольскі.
3. Тое, што здабыта на паляванні, лоўлі і пад.; прадмет палявання, лоўлі. Паляўнічы спрытным рухам закінуў стрэльбу за плячо, падбег да здабычы.Гамолка.Хлапцы пачапілі сазаноў папружкай пад жабры, закінулі сваю.. здабычу за плечы і пайшлі.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́гальны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да вугалю; багаты вугалем. Вугальны пыл, пласт, басейн.// Зроблены з вугалю. Вугальныя электроды.// Які займаецца здабычай вугалю. Вугальная прамысловасць.// Прызначаны для здабычы, захавання, перавозкі вугалю. Вугальны склад. Вугальны камбайн.
•••
Вугальная кіслатагл. кіслата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяльба́, ‑ы, ж.
Падзел, размеркаванне. Дзяльба здабычы. □ Пры дзяльбе зямлі Крушынскі стараўся ўраўняць усіх.Бядуля.У аповесці апавядалася аб класавай барацьбе ў вёсцы, аб яе праявах, у прыватнасці, пры штогодняй дзяльбе сялянамі ў час сенакосу былых памешчыцкіх лугоў.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
М’ЕЙ, Мергуі,
горад на Пд М’янмы. Каля 400 тыс.ж. (1997). Порт на Андаманскім м. Цэнтр здабычы волава і вальфраму. Рыбалоўства, здабыча жэмчугу. Суднабудаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЗАВЫ ПРО́МЫСЕЛ,
тэхналагічны комплекс для здабычы і збору прыроднага газу з плошчы радовішча, апрацоўкі газу і кандэнсату для падрыхтоўкі іх да транспарціроўкі. Камунікацыі і збудаванні газавага промыслу падзяляюць на асноўныя (эксплуатацыйныя, назіральныя і разведачныя свідравіны, газазборныя калектары, кампрэсарныя станцыі і інш.) і дапаможныя (энергет. гаспадарка, водазабеспячэнне, сувязь, майстэрні і інш.). Колькасць, характар і магутнасць збудаванняў газавага промыслу залежаць ад геолага-эксплуатацыйнай характарыстыкі радовішча. На Беларусі газавы промысел (на тэр. Гомельскай вобл.) прызначаны для спадарожнай здабычы і транспарціроўкі газу; створана закрытая (герметызаваная) сістэма нафтагазазбору (мінімізуе страты і забруджванне навакольнага асяроддзя). Перапрацоўку газу ажыццяўляе Беларускі газаперапрацоўчы завод у г. Рэчыца.