З. ў работу (перан.: узяцца за цяжкую працяглую працу); незак.запрага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Працэ́нт ’сотая доля ліку’, ’даход за кожныя сто рублёў капіталу’, ’плата за пазыку’ (ТСБМ), про́цэнт ’тс’ (Нас.), працэ́нты ’надзел сенакосу ў разлік запрацу ў калгасе’ (Сцяшк. Сл.). Як сведчыць націск, праз рус.проце́нт з ням.Prozent, якое, у сваю чаргу, з італ.per cento, якое потым набыла лацінізіраваную форму pro cento ’за сто’ (аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 386, з літ-рай). Форма про́цэнт у Насовіча з польск.procent ’працэнт’, хаця параўн. рус. пар. про́цент ’працэнт’. Пра гісторыю слова ў беларускай мове гл. Дода, Тэрм. бюлетэнь, 1, 42–45.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адпрацава́цца, ‑цуюся, ‑цуешся, ‑чуецца; зак.
Скончыць працу. Там дзень, там два-тры, там за паўднёўку ўправіцца [Лейба Яхніч], з кажуха кажушок зробіць, з буркі світку. Адпрацуецца і пайшоў у другую вёску.Чарнышэвіч.// Стаць непрыдатным да працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жа́лаванне (ТСБМ). У 60‑х гадах XIX ст. з рус.жалование ’тс’ (Гіст. лекс., 238). Ст.-рус.жалование ’падарунак’ ад жаловати ’аказваць міласць, жалець’, якое мае той самы корань, што жаль (гл.). Значэнне ’плата запрацу, што выдаецца ў вызначаны тэрмін’ атрымала ў XVIII ст. (Булахоўскі, 3, 367–368; Гарбачэвіч, РР, 1967, 5, 41–42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
саіска́льнік, ‑а, м.
1. Удзельнік конкурсу на атрыманне чаго‑н. (прыза, узнагароды, прэміі). Саіскальнік Дзяржаўнай прэміі БССР.
2. Той, хто рыхтуецца да атрымання вучонай ступені за навуковую працу або вучонага звання. Саіскальнік вучонага звання прафесар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«КРО́СНЫ»,
бел.нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умерана хуткі. Кампазіцыйна прасторавы малюнак нагадвае рух ніткі ў працэсе ткацтва. Асн. рухі — простыя і пераменныя крокі, па-дэ-баскі, падбіўкі. Пазіцыі рук імітуюць працу ткачых за кроснамі. Сустракаюцца парныя варыянты танца. Вядомы ў Бабруйскім, Бялыніцкім р-нах Магілёўскай вобл. Сцэнічны варыянт танца стварыў у 1955 балетмайстар В.Шалуха з самадз. калектывам Аршанскага льнокамбіната.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
zasadzić
зак. засадзіць; пасадзіць;
zasadzić krzak — пасадзіць куст;
zasadzić do pracy — засадзіць запрацу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
адплаці́ць, ‑плачу, ‑плапіш, ‑плаціць; зак.
1. Аддзячыць, узнагародзіць за што‑н. (клопат, працу і пад.). Я адплаціў народу, Чым моц мая магла: Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла.Купала.[Зямля] адплаціць увосень хлебаробу за яго шчырую працу багатым ураджаем.«Звязда».// Адказаць якімі‑н. дзеяннямі, учынкамі, словамі на чые‑н. дзеянні, учынкі, словы. Нявольнікі працы адплацяць паўстаннем За раннюю старасць, за слёзы маленства.Глебка.Убачыўшы на твары Паліны непрыязнасць, цяпер ужо не схаваную, .. [Шмякаў] зразумеў сапраўдны сэнс Палініных слоў і адплаціў ёй іранічным позіркам.Савіцкі.
2.перан. Адпомсціць за крыўду, злачынства. Ды знайшоўся.. адзін чалавек, што адплаціў пану за ўсе людскія слёзы і крыўды.Якімовіч.[Салдаты:] — Дамоў направіліся мы, Каб адплаціць за ўсе нягоды І ганьбу з нашага народу Крывёй праклятых гадаў змыць.Танк.
•••
Адплаціць (плаціць) той жа манетай — адказаць тым жа, такім жа ўчынкам, такімі ж адносінамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
heránmachen, sich (an A)
1) бра́цца (запрацу)
2) разм. чапля́цца (да каго-н. з заляцаннем)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Васіль Вячаслававіч) (н. 2.12.1954, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага пед. ін-та (1982), Беларускую АМ (1992). Выкладае ў Віцебскім тэхнал. ун-це. У пач. творчасці ў традыц. формах мастацтва імкнуўся знайсці жывапісную гармонію. З 1990 займаецца пластычнымі, колеравымі, канцэптуальнымі пошукамі. Запрацу «Адбіткі на асфальце» (1991) «Гран-пры» I Міжнар. пленэру «Малевіч. Уновіс. Сучаснасць» (Віцебск, 1994).