1. Вельмі азябнуць, замерзнуць; страціць ад холаду рухомасць. Удубелі ногі на холадзе. □ [Люда:] — Рукі — не так, вельмі ж ногі ўдубелі... Яна паказала .. малую, стройную нагу ў нейкім сінім туфліку.Брыль.
2. Прамерзнуць да цвёрдасці. Зямля ўдубела: ні экскаватар, ні бур, тым больш бульдозер не маглі ўспароць, узламаць грунт пад катлаван.Мыслівец.//Зацвярдзець, астыўшы (пра ежу). Бульба ўдубела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усты́ць, устыну, устынеш, устыне; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Застыць, згусціцца пры астыванні. Халадзец устыў.//Зацвярдзець ад холаду. Зямля ўстыла — не ўкапаць.
2. Азябнуць, замерзнуць. Пакуль.. [Парамон] там з гусаком важдаўся ды пакуль, абвязаўшыся вяроўкаю, вылез, то так устыў, што і на гарачай печы не мог угрэцца.Лобан.//перан. Стаць нерухомым, замерці. Наш чалавек аж устыў там, дзе стаяў.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zesztywnieć
зак.
1.зацвярдзець; страціць гнуткасць;
2. адубець, скарчанець, акасцянець;
3.перан. павесці сябе афіцыйна; стаць халодным (непрыступным)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
|| наз.залі́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 4 і 5 знач.) ізаліва́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пазаліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Заліць, затапіць усё, многае. [Гораў:] — Што, шалее ў навальніцу Дняпро? [Іван:] — Рака з характарам.. Усе старыкі на пойме вадой пазалівае, унь той клін адрэжа.Караткевіч.
2. Абліць, запэцкаць якой‑н. вадкасцю ўсё, многае. Пазаліваць абрусы віном.
3. Затушыць вадой усё, многае. [Крывіцкі:] — Я трошкі заліў вадою збольшага, цяпер трэба пазаліваць гэтыя асмалкі.Лобан.
4. Пакрыць чым‑н. вадкім, здольным зацвярдзець — пра ўсё, многае. Пазаліваць дарогі гудронам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закамяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Зацвярдзець, зрабіцца цвёрдым, як камень. Дыхнула сцюжа, і за якія-небудзь суткі зямля закамянела, а рэчку закавала ільдом.Хомчанка.Закамянелі грудкі гразі, заледзянелі на дарозе каляіны.Грахоўскі.
2.перан. Знямець, застыць. Пан Пшыбыльскі .. сеў побач з жонкай і таксама, як і яна, надзьмуўся і закамянеў.Шынклер.Марына не запомніла ні слоў, ні твараў. Сэрца закамянела, і яна не плакала.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засо́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. засох, ‑ла; зак.
1. Страціўшы вільгаць, зацвярдзець, высахнуць (пра рэчывы). Гліна засохла. Хлеб засох. □ У нашым клубе вялікія светлыя вокны. На сценах толькі.. засохла жывіца.Брыль.
2. Завянуць, загінуць ад неспрыяльных умоў (пра расліны). Трава засохла. □ Лісце пакурчылася, усё ў дзірках, а некаторыя дрэвы зусім засохлі.Шашкоў.
3.перан.Разм. Схуднець, зачахнуць, змарнець.
4.перан.Разм. Спыніць творчы рост, перастаць удасканальвацца; закаснець. [Настаўнік] інспектарам зрабіўся І на інструкцыях засох. Ён выкладаць ужо не можа.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ссо́хнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; пр. ссохся, ссохлася, зак.
1. Высыхаючы, стаць меншым, пакарабаціцца. [Чаравікі] Міхасіку завялікія, ссохліся, зморшчыліся, хоць тата і пашмараваў іх салам, змешаным з сажай.Каліна.Пасля ўбачыў [Андрэй], як у яго ссохліся кірзавыя боты. .. Ён пакратаў нагамі — боты загрукалі, як капыты: былі цвёрдыя.Пташнікаў.//перан.Разм. Пахудзець (пра чалавека). Сюды, пад ліпу, прыходзілі часам і дзяўчаты, адбіўшыся ад сябровак .. Адна, Наста, хадзіла аж два гады, ссохлася ўся, перасцярогу забыла.Мікуліч.
2. Высыхаючы, стаць цвёрдым, зацвярдзець. Гліна ссохлася.
3. Стаць шурпатым, сасмягнуць (пра губы). Губы ссохліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)