невялікі прадмет, што носяць на целе як магічны сродак, нібыта здольны засцерагчы ад няшчасця (параўн.талісман).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
агарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак.
1. Тое, што і абгарадзіць.
2.перан.Засцерагчы, абараніць, ахаваць ад каго‑, чаго‑н. Агарадзіць чалавецтва ад вайны. □ Падземная частка помпавай станцыі размесціцца ніжэй узроўню вады ў Дзвіне, яе трэба агарадзіць ад грунтавых вод.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
застрахава́ць
1. versíchern vt (адчаго-н. gégen A);
2.перан. (засцерагчыаднебяспекі) síchern vt (адчаго-н. gégen A)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
гарантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.
Даць (даваць) гарантыю ў чым‑н., забяспечыць (забяспечваць) што‑н. Гарантаваць свабоду і незалежнасць народаў. Гарантаваць права на працу.// Быць гарантыяй у чым‑н., засцерагчы (засцерагаць) ад чаго‑н. Старанная падрыхтоўка да аперацыі гарантавала поспех.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гальванастэ́гія
(ад гальвана- + гр. stege = пакрыццё)
пакрыццё металічных прадметаў тонкім слоем іншага металу пры дапамозе электролізу, каб засцерагчы іх ад карозіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
1. Правесці страхаванне каго‑, чаго‑н. Застрахаваць маёмасць. Застрахаваць жыццё. Застрахаваць карову.
2.перан.Засцерагчы ад небяспекі, ад чаго‑н. непрыемнага. Дзед Мікалай, каб застрахаваць сябе на ўсякі выпадак ад цяжкай работы, схадзіў у мястэчка да доктара.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Застрахаваць сябе, сваю маёмасць. Застрахавацца на пяць год.
2.перан.Засцерагчы сябе ад небяспекі, ад чаго‑н. непрыемнага. Думкі [Саўкі] ідуць па двух асноўных лініях: першая — як практычна звязацца з партызанамі і другая — як застрахавацца ад іх на ўсякі выпадак.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лак
(ням. Lack < ар. lakk, ад санскр. lākšā)
раствор смол у спірце, якім пакрываюць паверхню прадметаў, каб надаць ім бляск, засцерагчы ад псавання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́РБНІЦА, вербная нядзеля,
народная назва хрысц. свята з нагоды ўваходу Гасподняга ў Іерусалім. Адзначаецца ў апошнюю перад Вялікаднем нядзелю, да якой прымеркаваны абрад асвячэння вярбы (адсюль назва). У аснове свята евангельскае паданне пра Ісуса Хрыста, які перад прыняццем пакутніцкай смерці на крыжы прыйшоў у Іерусалім, дзе народ вітаў яго пальмавымі галінкамі. На Беларусі ў праваслаўных і католікаў ролю пальмавых галінак выконвае вярба. Яе ўпрыгожваюць каляровымі стужкамі, засушанымі кветкамі, травамі, каласкамі і інш. Пасля асвячэння вярба лічылася святыняй у хаце (разам з асвячонай на Вадохрышча вадой і грамнічнымі свечкамі). Бытуе павер’е, што вярба валодае магічнымі ўласцівасцямі, здольная адпужваць злых духаў, засцерагаць ад бяды і няшчасцяў; сяляне рабілі «вербнае прывітанне» — датыкаліся вярбой да дзяцей, хворых, адзін да аднаго, што павінна было надаць ім моцы і здароўя; гаспадары абыходзілі з вярбой будынкі для жывёлы, агарод, азімае поле. Вярбу давалі пастухам пры першым выгане жывёлы ў поле, з ёю заворвалі поле і інш. Каб спыніць хваробу, засцерагчы ад згубы, чалавека і жывёлу акурвалі вярбой (нярэдка разам з ядлоўцам).
2. Прыстасаванне для электрычнага злучэння з зямлёй электрычных машын, радыёпрыёмнікаў і інш., каб палепшыць іх работу, засцерагчы людзей ад электрычнага току. Зазямленне зрабіў [Шура] проста, уваткнуўшы між масніц падлогі кавалак меднага дроту.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)