1. Які мае адносіны да чаромхі, з’яўляецца чаромхай. Пад чаромхавым кустом сядзелі дзяўчынкі і плялі вянкі.Чарнышэвіч.Праз некалькі хвілін Сёмка разам з дзедам пляліся па яру, дзе пахла чаромхавым лісцем.Хомчанка.//Зарослы, засаджаны чаромхай; які складаецца з дрэў, кустоў чаромхі. Чаромхавы гушчар выплыў з цемры нечакана.Савіцкі.
2. Зроблены, прыгатаваны з чаромхі. Чаромхавы кій. Чаромхавае варэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
verwáchsen
*
I
vi(s)
1) заго́йвацца, зараста́ць
2) зраста́цца
3) зажыва́ць (пра рану)
II
a
1) заро́слы
2) гарба́ты, скрыўлены
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
kępa
ж.
1. купа (дрэў, кустоў); гаёк;
kępa drzew — купа дрэў;
2. купіна;
3. астравок, зарослы хмызняком
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
серпанці́н, ‑у, м.
1. Скрутак доўгай вузкай стужкі з каляровай паперы, які кідаюць у публіку на балях, карнавалах і пад. Зайграў школьны духавы аркестр, моладзь пайшла танцаваць... Раптам веерам узляцела канфеці, абсыпаючы танцораў, пайшоў у ход серпанцін.Гурскі.
2.перан. Участкі звілістай горнай дарогі. Адхон, зарослы векавымі дрэвамі, цягнуўся з левага боку. У адным месцы на яго ўзбягалі звілістым серпанцінам мармуровыя сходы з шырокімі прыступкамі.Караткевіч.
[Фр. serpentin ад serpent — змяя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мус1 ’павіннасць, неабходнасць, прымус, насілле’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Сцяшк., Бяльк., Сл. ПЗБ; добр., Рам. 1), ’гульня ў карты без пасаў’ (Нас.), ст.-бел.мусъ ’неабходнасць, прымус’ (XVI ст.) — запазычанне са ст.-польск.mus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 137), якое з musieć (ст.-в.-ням.muoʒan, с.-в.-ням.müeʒen ’вольны час; мець магчымасць’, суч. ням.Muß, магчыма, з фразы man muß ’трэба’). У ст.-польск. мове mus (mos) яшчэ мела значэнне ’гарнец (мера)’.
Мус2, мусы ’зарослы травою выган’ (Нар. Гом. — І. Навуменка, КТС). Няясна. Магчыма, з ням.Mus ’ежа’ (г. зн. ’паша’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мо́хавы, ‑ая, ‑ае імахавы́2, ‑а́я, ‑о́е.
Які мае адносіны да моху; састаўной часткай якога з’яўляецца мох. Грыбны ўгар нядоўгі. Тыдзень-другі, ад сілы тры, і баравікі паступова пачынаюць знікаць. І толькі заўзятыя грыбнікі ўсё яшчэ працягваюць таптаць у барах мяккі мохавы дыван.Ігнаценка.Маладняк і махавое покрыва выгараць у яловым лесе гэтак жа, як і ў сасновым.Гавеман.// Які зарос мохам. Зялёнай кругловінай называўся невялічкі грудок на мохавым балоце, зарослы маладым дубняком і арэшнікам.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
chwast, ~u
Iм.
зелле, пустазелле;
ogród zarośnięty ~ami (~em) — сад, зарослы пустазеллем
IIм.
кутас;
czapeczka z ~em — шапка з кутасом
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
глуш, ‑ы, ж.
1. Густа зарослы ўчастак лесу. Перасяляюцца штодня з глушы Лясной К нам ліпы ў мінскія алеі.Астрэйка.Пайшоў мядзведзь па лесе, Далёка ў глуш залез..Журба.
2. Аддаленае ад паселішчаў пустыннае месца. А раней тут была глуш. Шэсцьдзесят кіламетраў трэба было ехаць на балаголы, каб трапіць на адну з бліжэйшых чыгунак.Ермаловіч.// Аддалены ад культурных цэнтраў населены пункт; захалусце. Дзяцінства і юнацтва Змітрака Бядулі прайшлі ў вясковай глушы.Каваленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бало́та, ‑а, М ‑лоце, н.
1. Нізкае багністае месца, звычайна з стаячай вадой і вільгацелюбнай расліннасцю. Тарфяное балота. Багністае балота. Асушэнне балот. □ Ногі правальваліся.., гразлі ў ліпкай, цягучай твані балота.Лынькоў.Прастор, зарослы асакой, пераходзіць у куп’істае балота.Чорны.
2.толькіадз.Разм. Вялікая гразь на вуліцы, у двары. Балота скрозь на ўсім двары, Куды ні кінеш вокам — смецця горы.Корбан.
3.толькіадз.; перан. Усё, што характарызуецца застоем, адсутнасцю жывой дзейнасці, маральным падзеннем. Мяшчанскае балота. □ — Я да цябе параіцца прыйшоў, Андрэй, — сказаў Сымон. — Папаўся я ў такое балота, што не ведаю, як вылезці.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаці́нне, ‑я, н., зб.
Жорсткая і кароткая шэрсць у некаторых жывёл. Увесь.. [дзік] пакрыты густым і цёмным, амаль чорным шчаціннем.В. Вольскі.// Такая шэрсць, якая з’яўляецца сыравінай для прамысловасці і ідзе на выраб шчотак, пэндзляў і пад. [Цётка:] Адзін ездзіць косткі збірае, другі — шчацінне, трэці — шкуркі кратовыя.Жычка.//Разм. Валасы на твары чалавека. Дзямід Сыч здзіўлена паглядзеў на зарослы чорным шчаціннем неахайны твар Песенькі і адразу памякчэў.Паслядовіч.//перан.Разм. Пра што‑н. жорсткае, калючае. З пустазелля, з густога шчаціння хмызнякоў як бы ішоў голас палёў — жывы дакор чалавеку.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)