Reállohn m -(e)s, -löhne рэа́льная зарабо́тная пла́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wóchenlohn m -(e)s, -löhne тыднёвая зарабо́тная пла́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

salary [ˈsæləri] n. акла́д, зарабо́тная пла́та;

be paid a fixed salary быць на цвёрдым акла́дзе;

increase/raise salaries павялі́чваць/падніма́ць акла́ды;

cut/slash salary паніжа́ць/урэ́зваць акла́д

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pensja

ж.

1. заработная плата, зарплата;

2. пансіён (школа для дзяўчынак)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Míndestlohn m -(e)s, -löhne мініма́льная зарабо́тная пла́та (рабочых)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

рэа́льны, -ая, -ае.

1. Які сапраўды існуе ў рэчаіснасці, не ўяўны.

Р. факт.

2. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены.

Рэальныя планы.

Р. тэрмін.

3. Практычны, заснаваны на разуменні наяўных умоў, абставін.

Рэальная палітыка.

Р. погляд на жыццё.

○

Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі: агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова без выкладання старажытных моў, з пераважаннем у навучальным плане прыродазнаўчанавуковых прадметаў.

Рэальная заработная плата (спец.) — пакупная здольнасць намінальнай заработнай платы.

|| наз. рэа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

wage​1 [ˈweɪdʒ] n. (таксама wages) зарабо́тная пла́та, заро́бак (рабочых);

wages and salaries зарабо́тная пла́та рабо́чых і слу́жачых;

a wa ge increase/rise BrE павышэ́нне зарпла́ты;

a daily/weekly wage заро́бак за дзень/ты́дзень;

wage rates тары́фныя ста́ўкі;

a wage ceiling/floor econ. устано́ўлены зако́нам ма́ксімум/мі́німум зарпла́ты;

a living wage пражы́тачны мі́німум;

a wage freeze замаро́жванне зарабо́тнай пла́ты;

wage claims патрабава́нне павы́сіць мініма́льную зарпла́ту

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

палу́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм. Заработная плата. Аляксей адвёў Сонцава ў бярэзнік і, павярнуўшыся спіной да танкаў, выняў з кішэні камбінезона пачак чырвонцаў, амаль усю сваю месячную палучку. Мележ. [Сяргей] ужо дарослы. Прыносіць дадому палучку. Гроднеў. // Атрыманне зарплаты. Надышла палучка. Усёй брыгадай накіраваліся ў памяшканне касы на двор. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́нсія, ‑і, ж.

1. Перыядычнае, звычайна штомесячнае, грашовае забеспячэнне ў старасці, у выпадку страты працаздольнасці і пад. [Даніла Сцяпанавіч Карнееў] атрымліваў ад дзяржавы пенсію і карыстаўся агульнай павагай з боку аднавяскоўцаў. Залескі.

2. Уст. Заработная плата.

•••

Персанальная пенсія — пенсія асобным грамадзянам СССР за асаблівыя працоўныя і інш. заслугі, якая прадугледжвае пэўныя льготы.

Выйсці на пенсію гл. выйсці.

[Ад лац. pensio — плацеж.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пла́та ж.

1. в разн. знач. пла́та;

здзе́льная п. — сде́льная пла́та;

кватэ́рная п. — кварти́рная пла́та;

2. (выдача, уплата денег по какому-л. обязательству) платёж м.;

накладна́я п. — нало́женный платёж;

3. (за работу) содержа́ние ср.; жа́лованье ср.;

атрыма́ць ме́сячную ~ту — получи́ть ме́сячное содержа́ние (жа́лованье);

○ зарабо́тная п. — за́работная пла́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)